Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Мосары на Сусветны Дзень Цвярозасці, адбыліся рэкалекцыі, святкаванне Юбілею Алеі Цвярозасці і сустрэчы групаў АА

У Мосары на Сусветны Дзень Цвярозасці, адбыліся рэкалекцыі, святкаванне Юбілею Алеі Цвярозасці і сустрэчы групаў АА

Падтрымліваючы традыцыю ў Мосары ў першую суботу кастрычніка, калі адзначаецца Сусветны Дзень Цвярозасці, у гэтым годзе адбылося ўрачыстае святкаванне Дня Цвярозасці.

Трохдзённыя рэкалекцыі (5-7 кастрычніка) сабралі шматлікіх людзей, якія, дзякуючы Божай ласцы і Божаму Святлу, адкрылі каштоўны дар цвярозасці, каб дзякаваць Богу за “цуды ў іх жыцці” і маліцца аб цвярозасці за дзяцей, моладзі, сем’яў і беларускага грамадства!

Кульмінацыяй рэкалекцыі стала святкаванне Сусветнага Дня Цвярозасці і 5-ці гадовага Юбілею Алеі Цвярозасці!

Падчас святкавання людзі з розных куткоў Беларусі мелі прыгожыя, кранаючыя сустрэчы са сведчаннямі АА, канферэнцыі і малітвы перад рэліквіямі святога Юстына і каля капліцаў на Ружанцы, пазнаёміліся з Мосарам і гісторыяй парафіі, добраўпарадкавалі Алею Цвярозасці, наведалі Этнаграфічны музей і “Касцёльны музей цвярозасці”. Таксама ўдзельнікі рэкалекцый ўвечары весела бавілі час з конкурсамі і забавамі.

Вельмі запамінальнымі і кранаючымі ў памяці ўдзельнікаў засталіся сустрэчы групаў АА (Ананімных алкаголікаў), і сямейных згуртаванняў АА: Ал-Анон (Алацін) (члены сем’яў, залежных ад алкаголю) і ДДА (дарослыя дзеці алкаголікаў). Аб’яднанні АА плённа працуюць ў Беларусі па праграме 12-ці крокаў ужо больш 20-ці гадоў!

У суботу адбылася ўзнёслая ўрачыстая Святая Літургія аб каштоўным дары цвярозасці для ўсіх людзей, а таксама за памерлых ад алкаголю.

Пасля малітвы ў касцёле і вячэры, суботнім вечарам на сустрэчу ў “Парафіяльны дом” завіталі пісьменнікі Васіль Якавенка і Анатоль Астапенка. Васіль Якавенка прадставіў свой раман-трылогію “Пакутны век”, і яе працяг “Нячывелле”, і свае творы “Чорная Ружа”, “Прывіды Шанхая над Свіслаччу”. Анатоль Астапенка прадставіў чытачам кнігу “Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе”, а таксама свой твор пад псеўданімам Антон Кулон “Сіняя кніга беларускага алкаголіка”. У гэтым выданні сабраныя гісторыі беларускіх мастакоў, музыкаў, навукоўцаў, якія спіліся і рана пайшлі з жыцця. Сам аўтар дзесяць год таму кінуў піць, і дзеліцца сваім досведам пазбаўлення ад алкагольнай залежнасці. Алкаголікам важны жывы прыклад цвярозага і шчаслівага жыцця.

У нядзелю перад Святой Літургіяй АА і ДДА далі для вернікаў сваё сведчанне Божай прысутнасці ў іх жыцці.

Алкагалізм – гэта хвароба душы і цела. Калі ў сям’і ёсць алкаголік, хворыя ўсе. Пазбавіцца гэтай хваробы немагчыма. З ёй трэба жыць да канца свайго жыцця. Алкагалізм – хвароба, якая прагрэсіруе год ад году, але яе развіццё можна спыніць. Як? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці толькі з Вышэйшай сілай – Богам.

Ні дактары, ні кадзіраванне, ні сіла волі не ў стане вызваліць чалавека з палону гэтай хваробы, а толькі Божая дапамога, сіла і ласка дазваляе адкрыць каштоўны дар жыцця ў цвярозасці.

Таму ў Мосары вызвалім беларускі народ ад знішчэння і алкагольнага генацыду!!!

Падрабязная інфармацыя на сайце:

http://mosar.vickyblog.com

 

Ксёндз Аляксей Юркайць

/Адміністратар парафіі Мосар/

Вул. Цэнтральная (касцёл).

211807 в. Мосар п/а Мосар

Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць.

+ 375-33-676-1000.

E-mail: [email protected]

Skype:Alexius230

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой