Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Поставщине отметили 180-летие со дня рождения Альфреда Ромера

На Поставщине отметили 180-летие со дня рождения Альфреда Ромера

На гэтым тыдні Пастаўшчына стала месцам ажыццяўлення мастацка-публіцыстычнага праекта, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака, скульптара, медальера, этнографа і мастацтвазнаўца Альфрэда Ромера. У яго рамках праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія пакінулі прыкметны след у культурным жыцці гараджан, бліжэй пазнаёмілі са спадчынай мастака, сучаснымі беларускімі творцамі. 

Альфрэд Ромер нарадзіўся 16 красавіка 1832 года ў Вільні, памёр 24 студзеня 1897 года ў сядзібе Каралінова. Пахаваны ў сямейнай капліцы ў Тракаі (Літва). Ён закончыў Дваранскі інстытут у Вільні. Для атрымання мастацкай адукацыі здзейсніў два шматгадовыя падарожжы па Заходняй Еўропе. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў пазбаўлены маёнтка, заключаны ў каземат, а затым сасланы ў Кастрамскую губерню.

У 1874 годзе Ромер пасяліўся ў Каралінове — сядзібе сваёй жонкі графіні Ванды Сулістроўскай. У 1884-ым пераехаў у Кракаў. У спадчыну “сваім літвінам”, якім беззапаветна служыў усё жыццё, пакінуў 63 алейныя і 81 пастэльны партрэт, 41 медальён, 9 скульптур, некалькі дзясяткаў малюнкаў, пейзажаў і акварэляў, копій абразоў і партрэтаў. Адной з апошніх работ Альфрэда Ромера, якую ён скончыў за некалькі месяцаў да смерці, была вялікая карціна «Хрыстос і сірата» для касцёла ў Камаях. Яна і сёння знаходзіцца тут і асабліва шануецца вернікамі. Яшчэ адно палатно — “Божая Маці з дзіцем” — з’яўляецца набыткам касцёла бернардынцаў у Пінску. Работы мастака прадстаўлены ў музеях Варшавы, Вільнюса і Кракава.

Альфрэд Ромер быў членам розных грамадскіх таварыстваў і камітэтаў, стваральнікам клубаў жывапісцаў і скульптараў, удзельнічаў у журы конкурсу на помнік Адаму Міцкевічу, з’яўляўся членам дырэкцыі мастацтва Нацыянальнага музея ў Кракаве, вёў вялікую перапіску з захавальнікамі музеяў Варшавы, Кракава, Парыжа, Вены, а таксама з рэдакцыямі шматлікіх часопісаў. Усё сваё жыццё Альфрэд Ромер наладжваў і ўмацоўваў кантакты паміж аддаленымі ад буйных культурных цэнтраў беларускімі землямі і ачагамі польскага, літоўскага і ўкраінскага мастацтваў Паўночна-Заходняга краю Расіі.

Нават няпоўны пераказ асноўных вехаў жыцця і творчасці вядомага мастака, які на працягу дзесяці гадоў займаўся на Пастаўшчыне творчай і іншай працай, сведчаць пра яго патрыятызм, адданае служэнне Радзіме. Пра гэта ішла размова на прэс-канферэнцыі ў раённым выканаўчым камітэце, на якой выступіў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Юрый Мікалаевіч, а таксама кіраўнік праекта, член Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Уладзімір Рынкевіч падкрэслілі, што ажыццяўленне мастацка-публіцыстычнага праекта, правядзенне пленэру мастакоў з’яўляецца часцінкай вялікай дзяржаўнай справы па адраджэнні імён і творчасці славутых беларускіх майстроў пэндзля. Падобныя мерапрыемствы ўжо праходзілі ў Пінску, Смаргоні, Оршы, Шаркаўшчыне, Лагойску. Але асаблівасць сустрэчы ў Паставах заключаецца ў тым, што такога імя, як Альфрэд Ромер, у раней наведаных гарадах не было. Альфрэд Ромер з’яўляецца знакавай асобай у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва, годным прадстаўніком старажытнага таленавітага роду. Яго імя прысвоена школе мастацтваў у Паставах, адной з вуліц у аграгарадку Камаі. Да гэтага часу захавалася і караліноўская сядзіба Ромераў. На жаль, у раённым бюджэце няма сродкаў для яе адраджэння і выкарыстання па прызначэнні. Таму на прэс-канферэнцыі прагучала надзея, што, магчыма, падчас пленэру, сустрэч з творчай інтэлігенцыяй і моладдзю ў зацікаўленых асоб узнікнуць канкрэтныя прапановы па захаванні сядзібы ў Каралінове.

Што датычыць жыцця, творчасці славутага мастака, то матэрыялы пра яго дзейнасць знойдуць дастойнае месца ў музеі, які плануецца адкрыць у палацы Тызенгаўзаў. Пачатак экспазіцыі могуць пакласці і работы, выкананыя ўдзельнікамі пленэру. А гэта ўжо названы Уладзімір Рынкевіч, члены Беларускага саюза мастакоў Васілій Касцючэнка, Мікалай Драненка, Алесь Суша, Віктар Барабанцаў, Юрый Плотнікаў, Генадзій Фядотаў, Алесь Цыркуноў, Мікалай Мішчанка, Віктар Навіцкі, наш зямляк Іосіф Атрахімовіч. Тым больш што пастаўская зямля, нашы краявіды, помнікі гісторыі і архітэктуры даюць мастакам вялікую прастору для творчасці. А каб гасцям плённа працавалася, кожнаму былі ўручаны палотны, фарбы, пэндзлі, растваральнікі.

Нягледзячы на абмежаванасць у часе, кароткі светлавы дзень, творцы са сталіцы і абласнога цэнтра выкарыстоўвалі кожную магчымасць, каб занатаваць на палотнах убачанае. Яны працавалі на караліноўскай сядзібе Ромера, у Камаях, ля палаца Тызенгаўзаў. У сераду большасць мастакоў аблюбавалі берагі Мядзелкі ў цэнтры Пастаў, дзе велічна паўсталі касцёл, царква, Дом рамёстваў, вабіла хараство прыроды. Да іх далучыліся выкладчыкі і вучні пастаўскай школы мастацтваў імя Альфрэда Ромера. Майстар-клас на ўлонні прыроды ўдаўся.

Сярод іншых мастакоў сваімі “сакрэтамі” шчыра дзяліўся і член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Мікалай Мішчанка. Ён працуе загадчыкам выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У Паставах упершыню пабываў амаль сорак гадоў назад. З таго часу захаваліся чатыры эцюды. Мікалай Яўгеньевіч задаволены тым, што з’яўляецца ўдзельнікам пленэру, паспеў зрабіць некалькі эцюдаў, накідаў.

— Мясціны, якія мы наведалі і дзе працавалі, далі шмат матэрыялу для творчай работы, — адзначыў Мікалай Мішчанка. — Спадзяюся, што мы апраўдаем надзеі арганізатараў пленэру і створым палотны, на якіх па-новаму паўстануць розныя куточкі горада і яго наваколля і якія выклікаюць у людзей яшчэ большую любоў да вашага цудоўнага краю.

На гэтым тыдні ў рамках мастацка-асветніцкага праекта “Альфрэд Ромер” прайшлі тэматычны вечар “Паэзія і музыка мальберта”, прадстаўленне работ мастакоў, іншыя мерапрыемствы.

На Поставщине отметили 180-летие со дня рождения Альфреда Ромера

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой