Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Самы дарагі падарунак — удзячнасць людзей

Самы дарагі падарунак — удзячнасць людзей

П. М. Розынку віншуе намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль.

25 верасня споўнілася 70 гадоў ветэрану працы, былому старшыні калгаса імя Мічурына, дэпутату беларускага Парламента двух скліканняў, паважанаму, аўтарытэтнаму чалавеку Пятру Міхайлавічу Розынку.

Гэты дзень пачаўся раней, чым звычайна: з самага ранку не сціхалі мабільны і кватэрны тэлефоны. Званілі родныя і блізкія, сябры і калегі, даўно знаёмыя, з кім у свой час зводзіў лёс на розных жыццёвых скрыжаваннях.
А першымі, хто завітаў да юбіляра дамоў, былі намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Рыгоравіч Коваль, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Баляслаў Півусавіч Шылько і аўтар гэтых радкоў.

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў адзначылі П. М. Розынку Ганаровымі граматамі. Уручаючы іх, Мікалай Рыгоравіч Коваль перадаў юбіляру асабістыя віншаванні ад Віктара Сяргеевіча Гутарава і Віктара Пятровіча Арэхава, падзякаваў за бездакорную працу і актыўную жыццёвую пазіцыю, грамадскую работу, пажадаў моцнага здароўя, доўгай і шчодрай восені.

Жыццё П. М. Розынкі атрымалася цікавым, насычаным, напоўненым шматлікімі клопатамі пра калектыў, людзей. З імі вырашаў многія складаныя задачы. Яго лепшыя рысы як кіраўніка, гаспадарніка, чалавека праявіліся на пасадзе старшыні калгаса імя Мічурына, які ўзначальваў на працягу шаснаццаці гадоў і вывеў у лік перадавых у раёне. Апорай і першымі дарадцамі кіраўніка з’яўляліся спецыялісты і простыя вяскоўцы. Прайшоўшы школу Розынкі, некаторыя з іх потым самі былі назначаны на кіруючыя пасады ў іншых калектывах. Пётр Міхайлавіч быў прынцыповым, патрабавальным, справядлівым старшынёй, з кожным знаходзіў паразуменне, агульную мову. Прайшло столькі часу, а ён і сёння беспамылкова называе імёны і прозвішчы тых, з кім працаваў. Нябачная сувязь паміж ім і ветэранамі сельгасвытворчасці захавалася да гэтага часу. Для механізатараў, жывёлаводаў, якія ўжо на пенсіі, Пётр Міхайлавіч і цяпер застаецца аўтарытэтным чалавекам.

Ён шчыра радуецца сённяшнім поспехам сельгаспрадпрыемства, якое стала на Пастаўшчыне, ды і ў вобласці, флагманам атрымання высокіх ураджаяў, прадуктыўнасці жывёлы, прыбытковага эканамічнага развіцця.
Будучы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь два скліканні запар, Пётр Міхайлавіч жыў інтарэсамі працоўных калектываў і выбаршчыкаў. Многія па сённяшні дзень удзячны яму за падтрымку і аказаную дапамогу.

Юбілей — гэта шматлікія клопаты. Як заўсёды, большую частку іх узялі на сябе самыя дарагія і блізкія Пятру Міхайлавічу людзі: жонка Марыя Мікалаеўна, сем’і дзяцей.

— Сёлетні дзень нараджэння ўрачысты і ў той жа час крыху сумны, бо што б ні казалі, а семдзесят гадоў — паважаны ўзрост, — адзначыў П. М. Розынка. — Жыццё было напоўнена рознымі падзеямі, сустрэчамі, знаёмствамі. Пра многае ўспамінаецца ў юбілейны дзень. Да глыбіні душы ўзрушаны віншаваннямі. Карыстаючыся выпадкам, дзякую ўсім за добрыя словы і пажаданні. Памяць людзей — самы дарагі падарунак. Значыць жыву недарэмна.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой