Букет верасовы

Люблю восеньскі лес і не мела большага задавальнення, чым наведацца ў знаёмыя мясціны, «папаляваць» на грыбы, не прамінуць ягады. Сёлета не пашанцавала — атрымала траўму, праляжала ў бальніцы і зараз абмежаваная ў руху. Мая залатая лясная восень застанецца без мяне.
Але я пра іншае. Хто ляжаў у бальніцы, ведае, як дорага, калі цябе наведваюць. Мяне наведвалі. Родныя, сябры, калегі, знаёмыя. Спадзяюся, што прыходзілі як да чалавека, а не як да пасады. Пасада — з’ява часовая, чалавечыя ўзаемаадносіны — заўсёдныя. Зразумела, бясконца ўдзячна ўсім сваім блізкім людзям за падтрымку і словам, і хатнімі прысмакамі. Але асобна хачу сказаць пра наведвальнікаў, якія расчулілі асабліва. Убачыўшы маю збянтэжанасць ад зусім нечаканага візіту, немаладыя муж і жонка супакоілі: “Не хвалюйцеся. Мы адведваем усіх знаёмых, хто трапляе ў бальніцу. Вось і сёння не ў адну Вашу палату прыйшлі…”
Разгаварыліся. Яны таксама “лесавікі”. З ранняй вясны да позняй восені, пакінуўшы гарадскую кватэру, жывуць у вёсцы, у бацькоўскай хаце. Даглядаюць сад. Працуюць на зямлі, вырошчваючы агародніну не толькі для сябе, але і для родных. Дзеляцца і са знаёмымі. Побач з вёскай — лес. З задавальненнем збіраюць у ім грыбы і ягады. Не толькі шчодрымі дарамі вабіць іх лес, але і сваёй прыгажосцю, асаблівай энергетыкай. О, як я разумею гэтых людзей! Таму, слухаючы іх расказ пра лясныя паходы, не змагла схаваць у сабе невыказную тугу…
У наступны раз Соф’я Андрэеўна прынесла мне часцінку лесу — паўлітровы слоічак буякоў (толькі што з куста!), а ад свайго мужа — букецік з верасу, упрыгожаны гронкамі спелых-спелых брусніц і лісцікамі ажыны. Паверце, гэты букет стаў для мяне найдаражэйшым з усіх тых, якія атрымлівала ў жыцці. Ён і цяпер стаіць у мяне дома на стале, нагадваючы не толькі пра восеньскі лес, але і пра дабрыню і спагаднасць людскую.
А ці ўмееце вы дарыць іншым радасць?
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Невядомыя старонкі гісторыі Заходняй Беларусі. Напад на Стоўбцы ў 1924 г.
Подробнее У 1980 г. на савецкія экраны выйшаў другі фільм серыялу “Дзяржаўная граніца. Мірнае лета 21-га года”, які распавядаў аб барацьбе савецкіх памежнікаў супраць польскіх дыверсантаў.


