Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Долгожительница из Постав

Долгожительница из Постав

Лідзіі Іосіфаўне Протас, якая зараз пражывае ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 26 верасня споўнілася 100 гадоў. За некалькі дзён да гэтай даты я сустрэлася з ёй.

Нарадзілася Лідзія Іосіфаўна ў 1912 годзе ў Сарочыне (гэта побач з Манькавічамі, літаральна за рэчкай). У сям’і было сямёра дзяцей — чатыры дачкі і тры сыны. Зямлі мелі шмат, жылі не ў вёсцы, а ў засценку (усяго дзве хаты). Спачатку нарадзілася Лідзіна сястра, потым яна, а затым — усе іншыя дзеці. У час Першай сусветнай вайны немцы выселілі вяскоўцаў на палігоны. Калі ўсё сціхла, вярнуліся назад, але …на папялішча. Добры чалавек адпусціў Протасам пакойчык у сваім доме ў Манькавічах, дзе сям’я пражыла некалькі гадоў.
— Калі мне споўнілася сем гадоў, вярнуліся ў Сарочына, — успамінае бабуля. — Толькі дрэвы знаёмыя былі, нават падмуркаў не засталося ад нашых будынкаў. Галоднае, поснае было ў мяне маленства. Тата хадзіў жабраваць, наймаўся на любую работу. А прыйдзе прасіць — хто падасць, а хто і аблае. “Многа вас ходзіць, дзверы не зачыняюцца”, — казалі. Мы бегалі сустракаць тату, чакалі ад яго хоць кавалачка хлеба. Мне было, можа, дванаццаць гадоў, калі тата з мамай сталі заводзіць гаспадарку, з’явілася кароўка. Першы раз у жыцці паспрабавала малочны суп. Уратоўвала рыба: тата быў добрым рыбаком, а возера — зусім блізка. Кожны дзень кідалі ў суп рыбінку, так і жылі. І лес карміў: збіралі грыбы, ягады.

Ні аднаго дня Ліда не хадзіла ў школу: можа, перарасла, а можа, бацькі не пускалі вучыцца, бо трэба было пасвіць жывёлу. Калі чаму і вучылася, дык у сваіх малодшых. Ні чытаць, ні пісаць не ўмела.
— Жыла з бацькамі да 22 гадоў, — працягвала Лідзія Іосіфаўна. — Потым аддалі замуж у вёску Сарочына. Тата з дзядзькам майго будучага мужа разам лавілі рыбу, разгаварыліся. “У мяне пляменнікі нежанатыя”, — сказаў дзядзька. “А ў мяне дочкі не замужам”, — адказаў тата. З мужам да вяселля не сустракалася, але падабаўся ён мне. Кірылам звалі. У 1934 годзе пайшла замуж, а ў 1935-ым нарадзіла дачку Лёню. Муж на зямлі працаваў, і я заўсёды пры ім была. У мужа маці ўжо не было, толькі бацька і брат, дык я адразу стала гаспадыняй. Рада была б, каб свякроў жыла: можа, што падказала б. Першы хлеб не ўдаўся, замнога вады ўліла. Сорамна было, што няўмека. Нагаравалася на вялікай гаспадарцы. З гадамі навучылася ўсяму.

Лідзія Іосіфаўна з болем успамінала, як у сям’ю ўварвалася гора — утапілася дачушка. Затым — вайна. Усяго нацярпеліся, але са сваёй вёскі не ўцякалі. У 1943 годзе была блакада, згарэлі. Дом Протасаў быў вялікі, і немцы разабралі яго да акон, бярвенне пагрузілі на машыны. Праз які час муж пайшоў на фронт. Жанчына засталася з малым сынам, яму было ўсяго два месяцы. Як развітвалася з мужам, ён жартаваў: “Ты не бядуй, калі не вярнуся, гаспадара табе пакінуў”.

Вярнуўся, але пакалечаны. З ім дабудавалі хату, зрабілі дах, бо лесу вакол было шмат. Але ў 1951 годзе муж памёр. Лідзія Іосіфаўна засталася з хлопчыкам адна. Як цяжка ні было, а з вёскі нікуды не паехала. Сыночка падгадавала, у школу пайшоў у Манькавічы. Сем класаў закончыў з адзнакай. Потым працаваў у калгасе, служыў у арміі. Пасля арміі вывучыўся на электрыка, стаў зарабляць. А ў 64 гады яму рабілі аперацыю, і ён не выйшаў з наркозу. Так і засталася адна… Праўда, у Чарнятах брат жыве, але ён ужо вельмі хворы, у Польшчы ёсць сястра, самая меншая.

— Нікога ніколі не прасіла, нідзе парогі не абівала, усюды сама працавала і ўсяго сама дабівалася, — гаварыла бабуля. — І дактарам не дакучала. Калі што забаліць, зёлачак пап’ю — і пройдзе. І ў бальніцы не ляжала ні разу. Лічу так: трэба пільнавацца свайго кутка. Дзе нам лепей будзе, чым у сваім доме? Я нідзе па свеце не ездзіла, не была ў вялікіх гарадах. Толькі тут, на Пастаўшчыне. У аддзяленні ўжо чатыры гады. Жыць тут нядрэнна, але цяжка, што ніхто не адведвае. Без родных дрэнна жыць. Бывае, сяджу і плачу. Некаторым і пісьмы пішуць, і прыходзяць да іх, а мяне калі раз на год хто ўспомніць…

26 верасня Лідзія Іосіфаўна не была адна: яна атрымала шмат віншаванняў ад былых аднавяскоўцаў, ад знаёмых, ёй уручылі новы пашпарт. Пра яе памятаюць, яна не адзінокая!

А на развітанне Лідзія Іосіфаўна Протас і ўсе астатнія насельнікі аддзялення, якім кіруе Галіна Станіславаўна Урбановіч, папрасілі перадаць падзяку кіраўніцтву ААТ “Хацілы-агра”, што я і раблю: “Шаноўны Вячаслаў Іосіфавіч Крыштафовіч і ўсе работнікі гаспадаркі! Хочам сказаць дзякуй за тое, што памятаеце і клапоціцеся пра нас, тых, пра каго забыліся родныя. Колькі гадоў запар даяце нам бульбу, якую мы вельмі любім, на Новы год прывозіце елку. Дзякуем ад шчырага сэрца і просім, каб Бог даў усім здароўя, каб бульба расла толькі вялікая. І каб Вы і Вашы работнікі ніколі не спазналі адзіноты, заўсёды былі акружаны ўвагай родных і блізкіх”.

Аліна ЛАТЫШ, няштатны карэспандэнт. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой