Бісерам расквеціла жыццё
Каб ператварыць сталовую ў аранжарэю, шмат сродкаў не патрэбна. Пераканацца ў гэтым можна, наведаўшы Лынтупскую яслі-сад-школу. Мясцовы повар Ганна Леанардаўна Руткоўская размясціла тут выставу ўласных работ — зробленых з бісеру кветак.
“Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць”, — узгадала прымаўку, калі перад вачыма, нібы жывыя, застракацелі дзясяткі крэатыўных раслін. І ўявіць не магла, што з дроту і драбнюткага бісеру можна стварыць такую прыгажосць.
— Маё захапленне бісерапляценнем пачалося года паўтара назад, — расказвае Ганна Леанардаўна. — Першай гэтай творчай справай занялася дачка. Цікава стала і мне. Зрабіла невялікую елачку — спадабалася. Пасля мяне ўжо было не спыніць…
Кветкі “вырасталі” як грыбы пасля дажджу — яркія, не падобныя адна на другую, паасобку і ў цэлых кампазіцыях. Сёння работ дзясяткі, і кожная з іх выклікае шчырае захапленне.
Першыя работы ў сталовай з’явіліся пасля мінулагодняга рамонту — повару захацелася ўпрыгожыць новыя стальніцы. І вучні, і настаўнікі вельмі ўпадабалі такі арыгінальны дэкор памяшкання. Яркага ў жыцці многа не бывае!
Раней ідэі Ганна Леанардаўна “пазычала” ў журналах і інтэрнэце, сёння з’яўляецца шмат уласных. Але адкуль яны ні былі б узяты, увасобіць іх у жыццё — справа вельмі карпатлівая. Бывае, не адзін тыдзень карпее, каб стварыць новы выраб.
Бісерапляценне хоць і забірае шмат часу, але дадае нямала душэўнай раўнавагі.
— Гэты занятак настолькі мяне супакойвае, што пра ўсе непрыемнасці забываю, — прызналася Ганна Леанардаўна. — І стымул працаваць з’явіўся: хутчэй робіш усе хатнія справы, каб толькі зноў узяць у рукі бісер.
Бісерапляценне — не адзінае захапленне жанчыны. Кулінарыя, хоць ужо на працягу 16 гадоў з’яўляецца працай, не перастае прыносіць задавальненне.
— Выстава абавязкова будзе папаўняцца новымі работамі, — запэўнівае Ганна Руткоўская.
І гэта нягледзячы на тое, што вялікую колькасць часу аднімаюць праца, выхаванне дзвюх дачок, клопаты па гаспадарцы…
Галоўнае — мець жаданне расквеціць жыццё.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.






Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные


