На развітанне гаварылі “дзякуй!”

На пачатку гэтага тыдня восень зноў парадавала цяплом. І адразу актывізаваліся работы ў полі. Вось і ў ААТ “Камайскі-агра” ў навучэнцаў Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа нібы другое дыханне з’явілася. Усе тры атрады ў паўтара і больш разоў перавыконвалі дзённую норму выпрацоўкі, многія юнакі і дзяўчаты падбіралі за капалкай па 1000—1200 кілаграмаў бульбы. А рэкорд — 250 вёдзер за дзень — устанавіў другакурснік Андрэй Гаманёк.

Андрэй Гаманёк.
— У гэтым нічога асаблівага няма, — гаварыў хлопец. — Нарадзіўся і вырас у вёсцы Касары Ушацкага раёна, змалку працаваў разам з дарослымі. У Камаях нас сустрэлі гасцінна, ніякіх нязручнасцей не адчуваем. Таму і вырашылі папрацаваць так, каб дапамога атрымалася сапраўды адчувальнай.
Старшыня прафсаюзнага камітэта сельгаспрадпрыемства Таццяна Косарава лічыць, што сёлета на памочнікаў пашанцавала. Навучэнцы ўсіх трох атрадаў, а гэта 70 чалавек, паказалі сябе толькі са станоўчага боку. Клубні падбіраюць хутка, якасна. Знаходзяць час для жартаў, весялосці, падбадзёрвання. У атрадах самі вырашылі, што будзе весціся індывідуальны ўлік зробленага. Таму ўсе стараюцца, ды і аплата працы залежыць ад выкананага аб’ёму. Першымі “мільянерамі” па налічанай зарплаце сталі Андрэй Гаманёк, браты Аляксей і Юрый Фядзько, Юлія Косцюшава, Раман Красільнікаў, Вадзім Пірог, Ксенія Граковіч, Уладзіслаў Банцэр, Ігар Варламаў, Кірыл Купач, Раман Сомаў, Аляксандр Казлоўскі, Ілья Рымко.
Кіраўнікі атрадаў дапаўнялі гэты спіс новымі прозвішчамі і прасілі абавязкова адзначыць у газеце кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадаркі, якія робяць усё для таго, каб не здаралася затрымак з-за тэхнікі, каб смачным і свежым было харчаванне, прыемным — адпачынак.

Маладыя новапалачане папрацавалі на ўборцы бульбы нямногім больш за два тыдні. За гэты час яны накапалі 580 тон клубняў, зарабілі 100 мільёнаў рублёў. У тым, што работа на бульбяных палетках у камайскім аддзяленні паспяхова завершана, несумненная заслуга навучэнцаў. Пастараліся і механізатары. На разорванні глебы — Юрый Гарбуноў і Станіслаў Мацук, на адвозцы бульбы — Іосіф Каравацкі, Юрый Урбановіч, Андрэй Сакалоў, Алег Курцін, Павел Пятроў і іншыя.
Будучыя спецыялісты нафтахімічнай, газавай і іншай прамысловасці паводзілі сябе дысцыплінавана, да работы адносіліся адказна. Таму, развітваючыся ўчора з памочнікамі-гараджанамі, ім гаварылі толькі “дзякуй”. Задаволенымі засталіся і самі рабяты.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать опытного миграционного юриста
Подробнее Вопросы эмиграции в другую страну всегда сопряжены с необходимостью решения широкого спектра дополнительных задач. Разобраться с ними человеку, который никогда ранее не сталкивался с подобными


