Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”

“Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”

З рэспубліканскага свята паэзіі і песні ў Мядзеле да 100-годдзя Максіма Танка

У суботу, 15 верасня, горад Мядзел прымаў шматлікіх гасцей – прыхільнікаў і аматараў беларускай культуры. Тут, у сталіцы нарачанскага краю, адзначалася стагоддзе з дня нараджэння Максіма Танка. Мядзел нездарма быў абраны цэнтрам святкавання: славуты пісьменнік нарадзіўся на гэтай зямлі, у вёсцы Пількаўшчына, і пахаваны, паводле яго жадання, на радзіме. І самі мядзельцы з вялікай пашанай і любоўю берагуць памяць пра свайго вядомага земляка. 

У гэты дзень адбылося многа цікавых мерапрыемстваў з удзелам шматлікіх гасцей – пісьменнікаў, мастакоў, дзеячаў культуры. На цэнтральнай плошчы горада перад будынкам Дома культуры быў урачыста адкрыты памятны знак у гонар 100-годдзя Максіма Танка. Потым гасцей цёпла сустракала раённая бібліятэка. Яе загадчыца Людміла Несцяровіч прывітала ўдзельнікаў свята і расказала пра тую работу, якую праводзіць бібліятэка па прапагандзе беларускай літаратуры, па зборы і прэзентацыі матэрыялаў пра пісьменнікаў — ураджэнцаў нарачанскага краю. Прысутныя маглі пазнаёміцца з густоўна аформленай выставай пра жыццё і творчасць Максіма Танка, пабачыць і пагартаць яго кнігі, пачуць голас паэта, запісаны на радыё. З прамовамі перад прысутнымі выступілі намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, які падарыў бібліятэцы толькі што перавыдадзены першы беларускі буквар, і кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ Анатоль Верабей, які перадаў у дар сваю кнігу “Максім Танк і польская літаратура”. Тут жа адбылося адкрыццё выставы па выніках Міжнароднага фотапленэру “Дарогамі Максіма Танка”.

Пасля бібліятэкі гасцей запрасілі на адкрыццё выставы “… і блізка родныя крыніцы, твой край юнацтва, край бацькоў”, якую наладзіў Мядзельскі музей народнай славы з матэрыялаў сваіх фондаў. На ёй былі прадстаўлены дакументы і рэчы, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта. Таксама адбылася і прэзентацыя невялічкай кніжачкі пра М. Танка “Усё жыццё я не любіў расстанняў…”, укладальніцай якой з’яўляецца дырэктар музея Святлана Чарняўская. З цёплымі словамі пра паэта выступілі яго землякі народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Свой верш, прысвечаны М. Танку, прачытаў паэт, таксама ўраджэнец Мядзельшчыны, Мікола Шабовіч.

Тым часам у гарадскім Доме культуры адбылася сустрэча з творчай групай хранікальна-дакументальнага фільма “Максім Танк”. На жаль, з прычыны накладкі мерапрыемстваў не ўсе жадаючыя змаглі пабываць на гэтай імпрэзе.

Афіцыйнае адкрыццё рэспубліканскага свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” адбылося а 14 гадзіне ў прыгожым амфітэатры на ўзбярэжжы возера Мястра. З прывітальным словам да жыхароў Мядзела і гасцей горада звярнуўся міністр культуры Беларусі Павел Латушка. У насычанай святочнай праграме прагучала шмат песень у выкананні творчых калектываў з Мінска і Мядзельскага раёна, з вершамі і ўспамінамі пра М. Танка выступілі пісьменнікі і мастакі. З літаратараў на свяце прысутнічалі В. Шніп, А. Карлюкевіч, В. Зуёнак, М. Шабовіч, М. Башлакоў, А. Быкаў, Р. Малахоўскі, В. Рагойша, А. Верабей, Г. Пашкоў, М. Мятліцкі, І. Пракаповіч, А. Бутэвіч, М. Мі-куліч і іншыя.

Свята віравала на плошчы і суседніх вуліцах. Можна было пабачыць выставу малюнкаў з пленэру выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці, выступленне дзіцячых фальклорных калектываў, стэнд-прэзентацыю газеты “Нарачанская зара”, а таксама пакаштаваць прадукцыю гандлёвых прадпрыемстваў горада і раёна, пабываць на выставе-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і промыслаў з майстар-класамі і кніжнай выставе, прысвечанай Году кнігі, пазнаёміцца з прэзентацыяй беларускіх выдавецтваў, часопісаў, газет.
Увогуле, арганізатары мерапрыемства добра пастараліся і стварылі для ўдзельнікаў і гасцей сапраўднае свята. Вось толькі “нябесная канцылярыя” трошкі недапрацавала: у другой палове дня напаўзлі хмары, зацерушыў дождж, налятаў халаднаваты вецер. Але аматарам добрай паэзіі і песень было цёпла і ўтульна ад прачуленых слоў і шчырых спеваў…

Ігар ПРАКАПОВІЧ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой