Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уборка картофеля на полях Поставщины

Уборка картофеля на полях Поставщины

Добры настрой у дзевяцікласнікаў СШ №2 г. Паставы.

Трэці тыдзень урочышча “Старыно”, што ў наваколлі вёскі Навасёлкі, нагадвае поле бітвы за ўраджай. Тут у буднія дні на ўборку бульбы выходзяць да 400 і больш навучэнцаў Наваполацкага політэхнічнага каледжа, Пастаўскага прафтэхкаледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, старшакласнікаў гарадскіх №1 і №2, Варапаеўскай і Навасёлкаўскай сярэдніх школ. Шмат працуе і тэхнікі: на капалках — Іван Шакола, Віктар Лешчык і Мікалай Рагавец, на бульбаўборачным камбайне — Аляксандр Смолка і каля 20 механізатараў і вадзіцеляў на адвозцы клубняў.

Уборка картофеля на полях Поставщины

Разам з іншымі бесперабойную работу навучэнцаў і школьнікаў забяспечваюць механізатары Мікалай Рагавец і Віктар Лешчык.

— Бульбу ў гаспадарцы сёлета вырошчвалі ў адным масіве на 80 гектарах, — расказваў начальнік навасёлкаўскага аддзялення ААТ “Навасёлкі-Лучай” Віктар Шалугін. — Побач было пасаджана яшчэ 27 гектараў для патрэб насельніцтва. Людзі таксама актыўна ўбіраюць “другі хлеб”. З кожнага гектара ў сярэднім выходзіць больш за 150 цэнтнераў. Ураджайнасць некалькі ніжэйшая за мінулагоднюю. З шасці гатункаў найбольш урадзілі “Талісман” і “Рагнеда”. Накапана ўжо больш за 1000 тон клубняў. Сёлета пашанцавала на маладых памочнікаў. Стараюцца як школьнікі, так і навучэнцы. Але асабліва адзначыў бы новапалачан — юнакоў з групы №12. Яны — будучыя тэхнікі-электрыкі і ўжо цяпер да ўсяго адносяцца з адказнасцю.

Уборка картофеля на полях Поставщины

Лідар спаборніцтва —сельскагаспадарчы атрад “Маланка”.

Кіраўнік “Маланкі” (так называецца сельгасатрад №12) Зоя Фёдараўна Зуй таксама гаварыла пра выключную дысцыплінаванасць і высокую актыўнасць хлопцаў. З улікам іх узросту ўстаноўлена дзённая норма выпрацоўкі — 480 кілаграмаў на чалавека. Улік вядзецца індывідуальны. Большасць навучэнцаў за капалкай клубняў падбірае ў два разы больш. А 8 верасня былі ўстаноўлены рэкорды. Навучэнцы групы №11 Андрэй Бездэль і групы №12 Сяргей Аваднёў сабралі на працягу працоўнага дня 1785 і 1726 кілаграмаў бульбы адпаведна. З улікам таго, что гэта быў выхадны дзень, дзённы заработак кожнага перавысіў 300 тысяч рублёў.

Увогуле, што датычыць аплаты працы, то яна прадумана як для навучэнцаў, так і для школьнікаў, з’яўляецца добрым матэрыяльным стымулам. З 13 па 19 верасня ў сельгаспрадпрыемстве аб’яўлена масавая ўборка бульбы, а гэта азначае, што аплата павялічваецца на 50%. Калі не падвядзе надвор’е, то за гэты час у гаспадарцы разлічваюць цалкам завяршыць уборку “другога хлеба”. А ў пятніцу адбудуцца провады маладых памочнікаў з Наваполацка. У кіраўніцтва і спецыялістаў гаспадаркі водгукі пра іх работу і работу школьнікаў самыя найлепшыя.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой