На “Дажынкі” паедзе Міхаіл Ярашэвіч

На гэтым здымку вы бачыце Міхаіла і Валерыя Ярашэвічаў, якія працуюць механізатарамі ў ААТ “Хацілы-агра”. Сфатаграфаваў братоў у памятны для Валерыя дзень. На сёлетнім жніве яго экіпаж першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня. З гэтай нагоды маладога камбайнера павіншавала кіраўніцтва раёна, Валерыю ўручылі галоўны прыз — тэлевізар.
У ліку першых пажадаў брату яшчэ вышэйшых намалотаў і Міхаіл, які адвозіў зерне ад камбайнаў.
— Пастарайся як след, мо і на “Дажынкі” трапіш, — і жартам, і ўсур’ёз настаўляў малодшага (усяго на год) брата Міхаіл.
Валерый Ярашэвіч лідзіраваў у раёне на працягу ўсяго жніва і намалаціў 1282 тоны зерня. Плённа працавалі і іншыя камбайнеры. Таму ўборку зерневых, якія далі з кожнага гектара больш за 52 цэнтнеры, завяршылі намнога раней за іншыя гаспадаркі.
Што датычыць Міхаіла, то ён на аўтамашыне “САЗ-3507” перавёз 1174 тоны зерня і нечакана для ўсіх выйшаў на другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў, заваяваў пуцёўку на “Дажынкі-2012”. Міхаілу давялося сапраўды пашчыраваць, бо за рэйс ён перавозіў не больш чым адзін бункер збажыны. Снаваў з поля да сушылкі і назад як той чаўнок. У адзін дзень, калі азімыя ўбіралі непадалёку ад аграгарадка, перавёз ажно 108 тон.
Манеўраны, з невялікай грузападымальнасцю САЗ-3507 часта быў задзейнічаны на перавозцы зерня на тэрыторыі сушыльнай гаспадаркі. А гэта яшчэ дзясяткі тон, якія, на жаль, у адпаведнасці з умовамі рэспубліканскага спаборніцтва, у агульны залік не ўлічваюцца. Міхаіл не цураўся і гэтай работы, а ўвогуле можа выканаць любую: па-майстэрску косіць травы, рыхтуе глебу да сяўбы, перавозіць кармы…
Сёлетнія “Дажынкі” — не першыя ў жыцці маладога механізатара. Ён станавіўся ўжо прызёрам рэспубліканскага спаборніцтва ў 2008-ым і 2009-ым гадах, выходзіў на галоўную сцэну свят-кірмашоў у Оршы і Кобрыне.
— Тое, што мая праца зноў атрымала прызнанне, лічу заслугай усяго калектыву, — адзначыў Міхаіл Ярашэвіч. — Мне не сорамна будзе прадстаўляць раён, гаспадарку, бо на Пастаўшчыне сёлета атрыманы важкі хлебны каравай.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать опытного миграционного юриста
Подробнее Вопросы эмиграции в другую страну всегда сопряжены с необходимостью решения широкого спектра дополнительных задач. Разобраться с ними человеку, который никогда ранее не сталкивался с подобными


