Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З кветкамі — весялей

З кветкамі — весялей

Калі, закончыўшы восем класаў, Фаіна наважылася паступаць у сельгастэхнікум, каб набыць прафесію агранома (а гэта была яе запаветная мара), бацькі не адпусцілі дзяўчынку. Матывацыя зразумелая: яшчэ малая, няхай пабудзе дома, закончыць сярэднюю школу, а там будзе бачна.

І сталася так, што яна пасля дзесяцігодкі вывучылася не на агранома, а на аператара паштовай сувязі.
— Пра што шкадую да гэтага часу, — прызналася Фаіна Андрэеўна Альхімёнак. — Дыплом атрымала, але зразумела, што сувязь — гэта не маё. А аграном з мяне атрымаўся б.

Мара не збывалася. Але любоў да зямлі засталася і ўвасабляецца ў справы. Няхай сабе не на сотнях гектараў калектыўнай гаспадаркі, а толькі на ўласным надзеле. Падвор’е Альхімёнкаў, напэўна, самае прыгожае ў Норыцы.

З кветкамі — весялей

— Не, гэта ўжо толькі рэшткі прыгажосці, — са шкадаваннем казала гаспадыня, калі я захаплялася яе кветнікамі. — Вось калі б вы прыехалі месяцам раней… І муж, і дачка сварацца на мяне за тое, што я ўсё пашыраю плошчу пад кветнікі. У іх жа больш работы, чым у градках з агароднінай. А я хачу, каб не толькі двор быў квітнеючым, але і сад. Таму і там нарабіла клумбаў.

З кветкамі — весялей

Малады сад (самі прышчэплівалі на насенных падвоях) “схаваўся” ад старонніх вачэй за гаспадарчымі пабудовамі. “Навошта яшчэ і там кветак насаджваеш? — гаварылі суседзі Фаіне Андрэеўне. — Іх жа ніхто не бачыць”. “А я не для каго-небудзь саджу, а для сябе”, — адказвала яна і шкадавала, што не хапае часу, каб усё пашыраць і пашыраць садова-агароднінна-кветкавае царства.

— Але я яшчэ наганю ўпушчанае, — успыхваюць у вачах жанчыны іскрынкі азарту. — У верасні выходжу на пенсію (Андрэеўна працуе начным аператарам на свінаводчым комплексе ў Дунілавічах — аўт.). Будзе больш магчымасцей весці хатнюю гаспадарку.

Я слухала Фаіну Андрэеўну і думала пра тое, якія ўсё-такі розныя людзі. Адны жывуць абы дзень да вечара, не маючы ніякіх захапленняў, не абцяжарваючы сябе “лішнімі” клопатамі. Другія, як Фаіна Андрэеўна і яе муж Альгіс Антонавіч, які таксама працуе на свінаводчым комплексе, свае клопаты ўсё прымнажаюць і знаходзяць у гэтым задавальненне. На іх падвор’і — карова, авечкі, куры, маюць гектар зямлі. Працы па гаспадарцы хапае. Тым не менш паспяваюць і ўпрыгожыць свой быт. Пра кветкі я ўжо гаварыла. А колькі розных цікавых вырабаў зроблена рукамі Альгіса Антонавіча! Колькі іх раздорана іншым!

Гаспадыня займаецца вышыўкай. Заходжу ў адзін з пакояў — а ў ім на сцяне цэлая галерэя вышытых карцін. На маё чарговае здзіўленне майстрыха зноў сціпла заўважае: “Гэта не мастацтва, а плады маёй уседлівасці. Зіма, калі не трэба працаваць на зямлі, доўгая. На сяло не хаджу, тэлесерыялы не люблю. Вось і вышываю. Зараз пачала карціну Шышкіна “Раніца ў сасновым бары”, якая мне вельмі падабаецца. А яшчэ загарэлася звязаць кручком браткі. Дачка скачала з інтэрнэту ўзор. Прыгажосць неймаверная!”

З кветкамі — весялей

У Альхімёнкаў двое дзяцей. Дачка жыве ў Навагрудку, сын — у Віцебску. Кожнае лета прыязджаюць да бацькоў у водпуск. А вось застацца тут назусім не жадаюць. Ці не дарэмна? Тым больш што, стварыўшы сем’і, абзавёўшыся дзецьмі, уласнага жылля ў гарадах не маюць. Зрэшты, кожны выбірае сваю дарогу.

…Стаяў цёплы жнівеньскі дзень. Яшчэ ярка гарэлі фарбамі кветкі ў двары і садзе Альхімёнкаў, гнуліся долу пад цяжарам саспелых ягад галінкі садовай ажыны, наліваліся сокам чырванабокія яблыкі, сушыліся на сонцы ўраджайныя цыбуля і часнок. Дом і падвор’е Альхімёнкаў жылі напоўненым сялянскім жыццём, упрыгожаным нястомнай і карыснай працай гаспадароў. І хацелася як мага даўжэй затрымацца ў гэтым цудоўным куточку.

Фаіна КАСАТКІНА, Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой