Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Песні ад “Вузлянкі” і квест на веданне гісторыі. У Мядзеле адзначылі свята горада (фото)

Песні ад “Вузлянкі” і квест на веданне гісторыі. У Мядзеле адзначылі свята горада (фото)


У Мядзеле адзначылі свята горада. Фота з сайта narachanka.by

Цэнтр Мядзела нагадваў 24 верасня адну вялікую святочную сцэну – тут адзначалася свята горада.

Край.бай анансаваў мерапрыемства.

Песні ад “Вузлянкі” і квест на веданне гісторыі. У Мядзеле адзначылі свята горада (фото)

12 пляцовак разгарнулі сваю дзейнасць у гэты дзень. Сярод іх літаратурная і дзіцячая, маладзёжная і спартыўная, арт-пляцоўка і гістарычная. А яшчэ – розныя фотавыставы і майстар-класы, прэзентацыі і акцыі. Словам, усяго і не пералічыць, паведамляе сайт газеты "Нарачанская зара".

Песні ад “Вузлянкі” і квест на веданне гісторыі. У Мядзеле адзначылі свята горада (фото)

Сярод вясёлага тлуму і забаў асаблівым момантам стаў мітынг-рэквіем “Мужнасць, гонар і любоў”, які адбыўся на брацкай магіле райцэнтра. Памяць тых, хто аддаў свае жыцці за вызваленне Айчыны, ушанавалі прадстаўнікі ад кіраўніцтва раёна і грамадскіх арганізацый.

Ад імя райвыканкама, усіх жыхароў Мядзела і гасцей свята намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева павіншавала сям'ю Петручэняў, у якіх не так даўно на свет з’явілася трэцяе дзіця – дачушка Ксенія, са статусам мнагадзетнай сям’і. Не абышлі і сям’ю Мароз, у якой напярэдадні свята нарадзілася дзяўчынка Мілана, і на той момант яна была самай маленькай жыхаркай горада.

Песні ад “Вузлянкі” і квест на веданне гісторыі. У Мядзеле адзначылі свята горада (фото)

На пляцоўцы “Горад малады!” падвялі вынікі конкурсу па кіданні мабільных тэлефонаў. Раман Чарняўскі і Кірыл Сенеў, у якіх вынікі аказаліся самымі лепшымі, атрымалі падарункі і апладысменты гледачоў.

Недалёка ад галоўнай святочнай пляцоўкі размясцілася фотавыстава работ мастака з Пастаўшчыны Васіля Белякова. Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізаваў дзве выставы работ наведнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў.

Шыкоўным аздабленнем гарадскога мерапрыемства стала ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі шлюбу. Гучалі гукі вальса Мендэльсона…

Песні ад “Вузлянкі” і квест на веданне гісторыі. У Мядзеле адзначылі свята горада (фото)

А тым часам на пляцоўцы “У добрым родзе ўсё ў згодзе” частавалі рознымі прысмакамі. Члены фальклорна-этнаграфічнага калектыву “Вузлянка” прывезлі гараджанам сала, бліны з грыбамі і тварагом, яблыкі з вузлянскіх садоў, печыва. І ўсё гэта было шчодра прыпраўлена звонкай песняй ды вясёлымі жартамі.

Песні ад “Вузлянкі” і квест на веданне гісторыі. У Мядзеле адзначылі свята горада (фото)

Песні ад “Вузлянкі” і квест на веданне гісторыі. У Мядзеле адзначылі свята горада (фото)

Па матэрыялах сайта газеты “Нарачанская зара”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой