Узважана, сур’ёзна, адказна
Так да сваёй работы адносяцца члены Маладзёжнай палаты пры Пастаўскім раённым Савеце дэпутатаў. 30 кастрычніка адбылося яе другое пасяджэнне, дзе былі падведзены вынікі работы за сакавік—жнівень, зацверджаны план мерапрыемстваў на 2015/2016 навучальны год.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, а таксама каардынатары дзейнасці Маладзёжнай палаты: старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту раённага Савета дэпутатаў М. П. Нагановіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар СШ №1 П. Ю. Трава, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў А. У. Мінкевіч, другі сакратар райкама БРСМ В. Л. Казлоўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама С. У. Падгайская, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. А. Танана.
Па першым пытанні парадку дня выступіла вучаніца СШ №1 Надзея Гір’ят, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях адукацыі і прафарыентацыі школьнікаў. Акрамя гэтай камісіі, у складзе Маладзёжнай палаты працуюць яшчэ чатыры: па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі (узначальвае Кацярына Мацюшонак, СШ №3); па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі (Вадзім Яновіч, Лынтупская яслі-сад-СШ); па арганізацыі вольнага часу і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў для моладзі (Ігар Бараўцоў, СШ №2); па пытаннях экалогіі, развіцця валанцёрскага руху і сувязях з грамадскімі арганізацыямі, СМІ (Андрэй Гутараў, гімназія).
Пра работу кожнай з іх і расказала дакладчык. У прыватнасці, маладзёжныя лідары прымалі актыўны ўдзел у конкурсе на лепшую пярвічную арганізацыю ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сярод школ раёна, у акцыях “За чысціню гарадоў і сёл” да 70-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, “Кветкі Вялікай Перамогі”, напісалі не адзін дзясятак пісьмаў ветэранам вайны, дзядам і прадзедам, якія загінулі на палях баёў, удзельнічалі ў святкаванні юбілею Перамогі ў раёне, супрацоўнічалі з валанцёрамі БРСМ: збіралі адзенне, абутак, канцылярскія прылады, тым самым аказалі дапамогу школам на тэрыторыі Варапаеўскага сельсавета, Палескай БШ і СШ №2.
Ваенна-патрыятычнай тэме і мерапрыемствам, якія праводзіліся ў СШ №3, прысвяціла сваё выступленне старшыня пастаяннай камісіі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі Кацярына Мацюшонак.
Па другім пытанні выступіла старшыня Маладзёжнай палаты вучаніца СШ №1 Лізавета Галаўко. Яна прапанавала агульны план работы на бягучы навучальны год, пасля чаго члены палаты разам з каардынатарамі працавалі ў камісіях па кірунках. Прывяду два меркаванні ўдзельнікаў пасяджэння.
А. У. Мінкевіч: “Працавала ў камісіі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Школьнікі актыўна дыскусіравалі, аналізавалі. Напрыклад, усебеларускую акцыю “Мы — грамадзяне Беларусі” канкрэтызавалі, запісаўшы ў план фотавыставу. Агульнарэспубліканскі патрыятычны праект “Вясна 45-га года” дапоўнілі міні-спектаклем, прысвечаным Дню Перамогі, пры гэтым прапанавалі з усіх школ выбраць лепшы і ўключыць яго ў святочны канцэрт. Запісалі таксама і лыжны крос. “У раёне ён праводзіцца сярод дарослых, а чаму б не наладзіць яго і сярод школьнікаў?” — пыталіся. Прапанова была прынята”.
В. Л. Казлоўская: “Працавала ў камісіі па экалогіі, развіцці валанцёрскага руху і сувязях з грамадскімі арганізацыямі, СМІ. Абмеркаванне плана праходзіла актыўна. Прапаноў паступіла шмат, і кожная была ўважліва выслухана і пракаменціравана. У некаторых мерапрыемствах мы ўжо ўдзельнічалі і раней, асноўная іх частка — наперадзе. Наш пастаянны клопат — ветэраны, воінскія пахаванні, удзел у акцыях “Ад сэрца да сэрца” да Міжнароднага дня інвалідаў, “Калядная ёлка — нашы дзеці” і г. д. І пры гэтым зацікаўленасць праяўляецца не толькі ў камісіях і падчас пасяджэнняў. У кожнай школе ёсць актывісты, пярвічныя арганізацыі БРСМ, маладзёжныя лідары. Усе яны разам — трывалы касцяк, вакол якога аб’ядноўваецца вучнёўская моладзь. А ў канчатковым выніку адкрываецца магчымасць для маладых удзельнічаць у вырашэнні праблем грамадства”.
План работы на бягучы навучальны год зацверджаны.
Перад прысутнымі выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, які падзяліўся вопытам работы, даў карысныя парады, у тым ліку і ў плане вучобы, бо амаль усе члены Маладзёжнай палаты — адзінаццацікласнікі, а наперадзе — выпускныя экзамены, і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў — ён падзякаваў за работу, даў ацэнку дзейнасці Маладзёжнай палаты, пажадаў плёну ў далейшым.
Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг. Фота
Подробнее Кожная сувэрэнная дзяржава мусіць мець дзеяздольнае добра забясьпечанае войска як гарант нацыянальнае бясьпекі й незалежнасыді краіны. Моц войска складваецца ня толькі з забесьпячэньня яго сучаснаю


