Каб менш было інфарктаў і інсультаў
Вядучы навуковы супрацоўнік РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Э. К. Сідаровіч падчас выступлення з дакладам.
5 лістапада на базе Пастаўскай ЦРБ прайшоў абласны навучальны семінар “Сучасныя падыходы да дыягностыкі і лячэння цэрэбраваскулярных захворванняў”, які правялі спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі і Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Для ўдзелу ў семінары ў наш горад прыехалі каля паўсотні ўрачоў з Браслаўскай, Міёрскай, Глыбоцкай, Докшыцкай і Шаркаўшчынскай цэнтральных раённых бальніц: участковыя, тэрапеўты, неўролагі, хірургі і нейрахірургі, урачы агульнай практыкі, прыёмных аддзяленняў, хуткай дапамогі, спецыялісты і загадчыкі нейрахірургічнага і неўралагічнага аддзяленняў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, гарадскіх клінічных бальніц №1 і хуткай медыцынскай дапамогі горада на Дзвіне, а таксама абласнога дыягнастычнага цэнтра.
На правах гаспадара адкрыў семінар галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ У. М. Чакавы. Ён коратка расказаў гасцям пра наш раён: яго плошчу, месцараспалажэнне і гісторыю, а таксама пра сістэму аховы здароўя Пастаўшчыны. Уладзімір Мікалаевіч адзначыў, што яе структура складаецца з 6 бальніц, 2 паліклінік, 8 урачэбных амбулаторый, 27 ФАПаў і 3 аддзяленняў хуткай медыцынскай дапамогі, у якіх працуюць 99 урачоў і 545 медработнікаў сярэдняга звяна. Акрамя таго, у раёне маюцца першы ваенны шпіталь пагранвойскаў і абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Ветразь”, дзе заняты яшчэ 43 урачы. Каб лепш пазнаёміць прысутных з асаблівасцямі аказання медыцынскай дапамогі і ўмовамі лячэння хворых, быў прадэманстраваны спецыяльны фільм, створаны журналістамі Пастаўскага тэлебачання.
Затым з дакладамі перад удзельнікамі семінара выступілі кандыдаты і дактары медыцынскіх навук — намеснік дырэктара і вядучыя навуковыя супрацоўнікі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі, прадстаўнікі кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Яны падрабязна расказалі пра сучасныя падыходы да дыягностыкі і лячэння захворванняў галаўнога мозгу, звязаных з парушэннем мазгавога кровазвароту, якія прыводзяць да інфарктаў і інсультаў, а таксама іх прафілактыку.
У адпаведнасці з графікам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, на працягу кастрычніка—снежня бягучага года аналагічныя навучальныя семінары для ўрачоў-спецыялістаў пройдуць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
«Я знаю, кто увез Крест Ефросиньи Полоцкой из Могилева»
Подробнее По мнению многих авторитетных исследователей, 850-летний чудо-Крест не был похищен немцами и увезен на Запад, как долгие годы твердили советские энциклопедии, а благополучно эвакуирован из Могилева в


