Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З музыкай па жыцці

З музыкай па жыцці

Імя пастаўчанкі Карыны Браніславаўны Мейшутовіч добра вядома чытачам раёнкі. Яно не раз згадвалася на старонках газеты ў сувязі з перамогамі навучэнцаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза на разнастайных музычных конкурсах і фестывалях. Змяшчаліся таксама фотаздымкі педагога, чыё жыццё з самага пачатку непарыўна звязана з музыкай.

— Яна суправаджае мяне што­дзень з ранняга дзяцінства, бо я вырасла ў музыкальнай сям’і, — расказвала настаўніца. — Да гэтага часу клас акардэона ў нашай школе вя­дзе мама Галіна Сулейманаўна Якубоўская. Тут жа працавала акардэаністам яе родная сястра, а мне цётка Лілія Сулейманаўна Кавальчук, якая цяпер жыве ў Даўгаўпілсе. Не дзіўна, што і нас, сваіх дзяцей, яны прывялі ў музычную школу. Пасля яе заканчэння мой малодшы брат Рэнат атрымаў дыплом у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладаў у Віцебскім музычным каледжы, потым перабраўся ў Расію. Стрыечная сястра Га­ліна — выпускніца акадэміі музыкі ў Рызе, зараз працуе ў Лондане акампаніятарам у балетнай школе.

Сама Карына Браніславаўна закончыла Наваполацкае музычнае вучылішча і музычна-мастацкі факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, з канца 90-ых вучыць у родным гора­дзе дзяцей ігры на фартэпіяна. У свой час яе вучаніцамі былі такія зорачкі школы, як Анжаліка Жаўнова і Вераніка Пусько (абедзве сталі прафе­сійнымі музыкантамі). Зараз падрастае яшчэ адна — Віталія Гіль. Сёлетняй вясной дзяўчынка стала ўладальніцай Гран-пры на Другім адкрытым раённым конкурсе піяністаў у Паставах, летась заняла другое месца на рэгіянальным конкурсе ў Наваполацку.

Шмат гадоў Карына Браніславаўна з’яўляецца канцэртмайстрам у сваёй калегі Галіны Эдуардаўны Барысюк. Разам з ёй і юнымі цымбалістамі ездзіць на рэспубліканскія і міжнародныя конкурсы і фестывалі, акампануючы маленькім музыкантам падчас выступленняў на сцэне, дапамагае заваёўваць дыпломы лаўрэатаў. Як некалі яе маці, педагог таксама аддала сваю дачку ў музычную школу. Сёння Эліна Мейшутовіч — студэнтка другога курса па класе фартэпіяна Віцебскага музычнага каледжа. Вучыцца там з вялікім задавальненнем. І хто ведае, магчыма, яна напіша ўласную главу ў рукапісе сямейнай дынастыі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой