Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць будучыня ў малаказавода

Ёсць будучыня ў малаказавода

Пра справы будзённыя і клопаты завадчан карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з дырэктарам прадпрыемства Валянцінам Францавічам Пылінскім.

— Валянцін Францавіч, пра поспех у любой справе красамоўна сведчаць лічбы. Назавіце асноўныя.

— На сённяшні дзень ААТ “Пастаўскі малочны завод” — адно з паспяховых у вобласці прадпрыемстваў галіны, якое ўстойліва развіваецца і працуе з прыбыткам. За 10 месяцаў закуплена 49556 тон малака, што складае 121,3% да адпаведнага перыяду мінулага года, выраблена 4405 тон сыроў цвёрдых (132,6%), аб’ём адгружанай прадукцыі склаў 158,9%. Рэнтабельнасць вытворчасці за 9 месяцаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склала 15,2%, рэнтабельнасць продажу — 12,9%, прадукцыйнасць працы — 138,9%. У структуры вытворчасці дамінуюць цвёрдыя сыры, у параўнанні з папярэднім годам іх доля складае 69,6%. Астатнія 30% — натуральнамалочная прадукцыя, масла, сыроватка канцэнтраваная, замяняльнік неразведзенага малака.

— І ўся гэта прадукцыя запатрабавана?

— Безумоўна. Наша задача — насычэнне айчыннага і замежнага рынкаў, і з ёй мы спраўляемся. У краіне больш за 300 гандлёвых кропак рэалізуюць прадукцыю пад маркай “Паставы-гарадок”, і пакупнікі ёю задаволены. Галоўны крытэрый — цана і якасць. Напрыклад, наш сыр “Галандскі”, напэўна, самы танны ў вобласці. Але гэта не значыць, што ён горшы па якасных параметрах. Мы пастаянна імкнёмся падтрымліваць той узровень, за які прадукцыя прадпрыемства адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Вось толькі некаторыя за сёлетні год: Дыплом ­удзельніка Міжнароднага форуму “Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы” ў рамках правядзення выставы-продажу “Харчовая прадукцыя Віцебшчыны”, Гран-пры і Дыпломы 1-й і 3-й ступеняў у народным конкурсе-дэгустацыі “Чэмпіён смаку” за сыр плаўлены, сыры “Беларускае золата”, “Груер”, “Трыумф”, “Пармезан Гранд”, малако пітное пастэрызаванае, смятану, Дыпломы фіналіста і ўдзельніка за сыр “Тызенгаўз” і вяршкі пітныя пастэрызаваныя.

— А як працуеце на замежным рынку?

— Традыцыйным з’яўляецца рынак Расійскай Федэрацыі (былі пастаўкі і ў Казахстан). Асноўная наша стратэгія — уваходжанне ў буйныя гандлёвыя сеткі, і нам гэта ўдаецца і ў Беларусі, і ў Расіі. У прыватнасці, мы ўвайшлі ў расійскія федэральныя гандлёвыя сеткі “Магніт” (Краснадар), “Манетка” (Екацярынбург), “Халідэй” (Новасібірск), і гэта супрацоўніцтва абнадзейвае. Дарэчы, у агульным аб’ёме выручкі доля экспарту складае 53,9%.

— Над чым працуеце?

— Уведзеныя магутнасці і распрацаваныя тэхналогіі дазваляюць выпускаць 35 найменняў натуральнамалочнай прадукцыі, 20 разнавіднасцей сыру цвёрдага, 5 — сыркоў плаўленых, 5 — масла жывёльнага і г. д. Намнога лепшымі былі б вынікі, калі б завод быў загружаны на ўсе 100% (цяпер толькі на 72%, і калі б удалося “ўзяць” 28%, якіх нестае, быў бы значны крок наперад). Пытанне ў недахопе сыравіны, і яго вырашэнне бачыцца ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні надояў, каб узведзеныя магутнасці, у тым ліку і з удзелам дзяржаўнага фінансавання, прыносілі максімальную аддачу.

Мы самі актыўна шукаем новых пастаўшчыкоў сыравіны. Яе завозім з Аршанскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў, з двух раёнаў Мінскай вобласці.

Пры такой геаграфіі паездак немалой увагі патрабуе заводскі транспарт. Нядаўна выкупілі будынак былой райсельгастэхнікі, і цяпер у ім вядуцца рамонтныя работы. У недалёкім будучым там размесціцца машынна-трактарны парк, дзе будуць створаны належныя ўмовы для захоўвання і рамонту тэхнікі.

— Валянцін Францавіч, вашы пажаданні з нагоды прафесійнага свята?

— Усяму калектыву — моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, удачы. Найлепшыя віншаванні і пажаданні ветэранам, якія ў свой час працавалі на прадпрыемстве, а асабліва шчырыя словы ўдзячнасці адрасую Івану Юльянавічу Юхно — майму папярэдніку. Мадэрнізацыя малаказавода — а гэты была яго ідэя, і ён жа пачынаў яе рэалі­зоўваць — сёння дае свае вынікі: у прадпрыемства ёсць будучыня.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой