Саду — квітнець. У Пастаўскім раёне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Сад надзеі»
Удзельнікі дабрачыннай акцыі "Сад надзеі"
6 лістапада ў Пастаўскім раёне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя для ўстаноў сацыяльнай сферы «Сад надзеі», якую Першы нацыянальны канал Беларускага радыё праводзіць сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын», Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскай асацыяцыяй «Белсадгадавальнік».
Месцам правядзення дабрачыннай акцыі наш раён выбраны невыпадкова: пра добрыя справы, якія штодня рэалізуе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які ўзначальвае Дзіяна Іванаўна Пякарская, добра ведаюць за яго межамі. Акцыя прымеркавана да 90-годдзя Беларускага радыё, якое адзначыць свой юбілей літаральна на днях — 15 лістапада. Удзел у ёй прынялі спецыяльны карэспандэнт Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Святлана Башылава, кансультант аддзела па вытворчасці плодаагародніннай прадукцыі Мінсельгасхарчу Галіна Камінская, намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Рэгіна Давідовіч і намеснік старшыні рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадгадавальнік» Віктар Славецкі, якія разам з саджанцамі дрэў прывезлі і іншыя падарункі. Да арганізатараў з задавальненнем далучыліся прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі ўстаноў сацыяльнай сферы, прафсаюзныя лідары і іншыя жыхары раёна. Для ўсіх была арганізавана экскурсія па структурным падраздзяленні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых грамадзян, якое пачало працаваць месяц таму.
— У сімвалічны для Беларускага радыё год паўстала пытанне: што, акрамя штодзённых сустрэч і музычных падарункаў у радыёэфіры, падарыць самым дарагім людзям, дзеля якіх мы і працуем? Хацелася, каб падарунак прыносіў не толькі эстэтычнае задавальненне, але і карысць, чаму цалкам адпавядае фруктовы сад. І асабліва ў ім маюць патрэбу сацыяльныя ўстановы, — увяла прысутных у курс справы Святлана Башылава.
«Сад надзеі» заклалі адразу ў чатырох месцах. Двухгадовыя саджанцы сліў, яблынь летніх, восеньскіх і зімовых гатункаў, а таксама кусты чорных парэчак «прызямлілі» на тэрыторыях абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Ветразь», Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
— Сад асабліва радуе вясной, калі абуджаецца прырода: спачатку брыняюць пупышкі на дрэвах, затым яны паступова змяняюцца лісцем і суквеццямі, ад якіх паветра напаўняецца казачным водарам, — падзяліўся сваімі назіраннямі Віктар Славецкі. — Развядзеннем пладовых дрэў я займаюся ўжо 23 гады, але ўсё роўна кожны раз адкрываю ў іх усё новыя і новыя грані.
Таксама ён падарыў спецыяльную літаратуру і правёў майстар-клас па пасадцы саджанцаў і іх доглядзе, які стаў сапраўдным адкрыццём для многіх удзельнікаў акцыі. У прыватнасці, навучыў, як падвязваць дрэўцы, абараняць ад шкоднікаў, апрацоўваць і паліваць іх, фарміраваць крону. Абяцаў і ў далейшым кансультаваць па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць у працэсе догляду саду.
Падводзячы вынікі сустрэчы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Мікалаеўна Чаплінская падзякавала арганізатарам акцыі за такія цудоўныя падарункі раёну і выказала агульную думку, перафразаваўшы вядомыя радкі У. Маякоўскага:
Я знаю — польза будет,
Я знаю — саду цвесть,
Когда такие люди
В республике нашей есть.
Таксама ў гэты дзень на базе Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была створана раённая грамадская арганізацыя «Сялянка» — падраздзяленне аднайменнага аддзялення, якое ўваходзіць у склад Беларускага саюза жанчын. Пра гэта чытайце ў бліжэйшых нумарах раённай газеты.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Сенсации в заключительном туре Лиги Чемпионов: неожиданные победы, потери сильнейших и расизм по-румынски
Подробнее Открытие заключительного тура группового этапа розыгрыша Лиги чемпионов, состоявшееся 8 декабря, принесло немало сюрпризов болельщикам. Из положительного отметим долгожданную встречу на одном поле


