Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аб’яднала любоў да BMW

Аб’яднала любоў да BMW

24 кастрычніка рэгіянальны клуб «BMW Club POSTAVY» арганізаваў закрыццё сезона. Удзел у мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня аўтамабіліста і дарожніка, прынялі аматары знакамітай маркі аўтамабіляў з Пастаў, Глыбокага, Докшыц, Мінска, Мядзела і Полацка.

Стартавала мерапрыемства каля кафэ «Церамок». Адсюль каля трыццаці аўтамабіляў маркі BMW у суправаджэнні машыны Дзяржаўтаінспекцыі зрабілі круг пашаны па горадзе і накіраваліся на месца правядзення гонак, якія адбыліся на былым аэрадроме каля вёскі Навасёлкі-1. Пераможцы хуткасных заездаў узнагаро­джаны граматамі клуба і статуэткамі ў выгляде поршня залатога, сярэбранага і бронзавага колеру адпаведна. Таксама быў прысуджаны спецыяльны прыз гонак за актыўны ўдзел у заездзе — грамата і сувенір з лагатыпам клуба.

Другая частка мерапрыемства прайшла на базе адпачынку «Азёркі» і ўключала ў сябе гульню ў лазертаг, конкурсы, выступленне клоўнаў, шашлыкі, адпачынак на ўлонні прыроды.

У нашым горадзе клуб аматараў аўтамабіляў маркі BMW з’явіўся ў канцы жніўня. Усё пачалося са стварэння супольнасці ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», знайсці якую можна пад нікам «BMW Club POSTAVY». Гэта адкрытая група, і далучыцца да яе могуць усе жадаючыя — наяўнасць аўтамабіля названай маркі зусім неабавязковая. Сёння супольнасць налічвае 24 члены клуба (гэта тыя, хто прымае актыўны ўдзел у яго жыцці) і амаль сто сорак удзельнікаў. Лідара ў клуба няма. Уносяць прапановы, арганізоўваюць сумесныя мерапрыемствы і каардынуюць дзейнасць аб’яднання некалькі адмі­ністратараў сайта і іх памочнікі. Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці — пошук аднадумцаў, аб’яднанне па інтарэсах, новыя знаёмствы, абмеркаванне розных пытанняў, у тым ліку набыцця і абслугоўвання аўтамабіляў. Рэчаіснасць такая, што сацыяльныя сеткі мінімізуюць жывыя зносіны людзей. Але толькі не ў выпадку з Пастаўскім клубам аматараў аўтамашын маркі BMW:

— Мы аб’ядноўваемся для прыемнага правя­дзення часу не толькі ў віртуальным, але і ў рэальным свеце: сумеснага наведвання розных мерапрыемстваў, арганізацыі экскурсій і вольнага часу, — дзеліцца планамі адзін з адміністратараў сайта Аляксандр Клакоўскі. — Хочам напярэдадні калядных і навагодніх свят наведаць з падарункамі тых, хто пражывае ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Падарыць радасць і чараўніцтва гэтым дзецям могуць усе жадаючыя — сачыце за інфармацыяй на сайце і далучайцеся. Ёсць і іншыя задумы, але пакуль яны толькі ў стадыі распрацоўкі. Спадзяёмся на з’яўленне спонсараў, пакуль жа ў нас ёсць толькі партнёры.

Партнёрамі «BMW Club POSTAVY» з’яўляюцца «Шынамантаж» (індывідуальны прадпрымальнік А. Колесень), сетка магазінаў «Фарсаж», СТА «100%» і магазін «Кветкі і феерверкі». Гэта значыць, што пры прад’яўленні ім індывідуальнай карты члена клуба прадастаўляецца скідка ў памеры 10%. Таксама клуб цесна супрацоўнічае з клубам «BMW Беларусь» і найбуйнейшым у нашай краіне аўтасалонам па продажы аўтамабіляў гэтай маркі «Байерн­крафт».

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота Аляксандра КЛАКОЎСКАГА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой