На шляху да “Універсітэтаў трэцяга ўзросту”. У Паставах адкрылася новае аддзяленне ТЦСАН.

1 кастрычніка ў Паставах адбылося адкрыццё дзявятага структурнага падраздзялення тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян.
У гэтым будынку па вуліцы Савецкай, 3, доўгі час размяшчаўся кабельны ўчастак. Пасля яго ліквідацыі памяшканне пуставала. Цяпер тут ёсць сапраўдны гаспадар, пра што сведчаць непазнавальны ўнутраны выгляд, сучаснае абсталяванне, тэхнічная аснашчанасць будынка і добраўпарадкаваная прылеглая тэрыторыя.
Наваселле атрымалася ўрачыстым, шматлюдным. На ім прысутнічалі і выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама В. М. Астапенка, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак, ветэраны працы.
Дырэктар аграрна-бадаўнічага прадпрыемства “Рассвет Пастаўскі” А. І. Малец, рабочыя якога выканалі асноўныя рамонтныя і аддзелачныя работы, уручыў загадчыцы аддзялення Л. З. Фень сімвалічны ключ ад новай установы.
Благачынны, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч і ксёндз-дэкан, пробашч пастаўскага касцёла Анджэй Возьняк асвяцілі будынак аддзялення і пажадалі супрацоўнікам, усім работнікам сацыяльнай службы плёну, міласэрнасці, любові да сваіх падапечных.
Раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва быў створаны ў 2001 годзе. Дзякуючы падтрымцы абласнога камітэта, мясцовай улады, а ў апошні час і ініцыятыўнай рабоце кіраўніцтва самога цэнтра, ён ператварыўся ў шматгаліновую структуру, стаў адным з буйнейшых на Віцебшчыне. Менавіта ў Паставах узнікалі і апрабоўваліся новыя формы і метады абслугоўвання пажылых людзей і іншых катэгорый насельніцтва. Калі, напрыклад, дзесьці толькі вядуцца размовы пра неабходнасць мець дзённае аддзяленне для знаходжання пажылых, то ў Паставах гэта ўжо стала рэальнасцю. У недалёкай перспектыве такое ж аддзяленне з’явіцца і ў Лынтупах. Там ужо вядзецца рамонт памяшкання.
Наваселлю па вуліцы Савецкай пасадзейнічалі абласны камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, райвыканкам. Але асноўны аб’ём работ, кошт якіх склаў каля 2,7 мільярда рублёў, выкананы дзякуючы спонсарскай дапамозе як дзяржаўных, так і прыватных прадпрыемстваў і арганізацый. Дапамагалі ўсе, хто чым мог: грашыма, матэрыяламі, рабочымі рукамі, гатовымі вырабамі. А найбольшы ўклад унеслі прыватныя вытворчыя прадпрыемствы — Пастаўскі мэблевы цэнтр і мінскае “Илмакс”.
Нельга не адзначыць начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто, сам тэрытарыяльны цэнтр і дырэктара Д. І. Пякарскую. Калектыў установы не толькі плённа і мэтанакіравана абслугоўвае грамадзян і аказвае ім сацыяльныя паслугі, але і навучыўся зарабляць грошы. Вось і для новага аддзялення было выдзелена больш за 500 мільёнаў рублёў уласных сродкаў.
Дарэчы, урачыстае адкрыццё аддзялення, святочнае знешняе і ўнутранае афармленне будынка і тэрыторыі, культурная праграма і многае іншае таксама было зроблена сваімі сіламі і з дапамогай тых, хто стане яго пастаяннымі наведвальнікамі.
— З выхадам на пенсію чалавек адрываецца ад працы, звыклага акружэння, актыўнай дзейнасці, — адзначыла Д. І. Пякарская. — Для большасці гэта становіцца сур’ёзным выпрабаваннем, выклікае стрэс, бо парушаюцца прывычны рытм жыцця, эмацыянальная раўнавага. У свеце існуе мноства сістэм занятасці пажылых людзей. Гэтым, у прыватнасці, займаецца і Сусветная асацыяцыя “Універсітэты трэцяга ўзросту”. Для нас яе ўзровень пакуль недасягальны. Тым не менш у новым аддзяленні будзем аказваць адукацыйныя, аздараўленчыя, культурныя, а ў перспектыве і турыстычныя паслугі. Для гэтага абсталяваны трэнажорная зала, кабінет для масажу і ароматэрапіі, камп’ютарны клас, у якіх будуць праводзіць заняткі вопытныя спецыялісты. Яны навучаць жадаючых таксама розным рамёствам і іншым цікавым заняткам.
У заключэнне Д. І. Пякарская шчыра падзякавала ўсім за дапамогу ў рамонце і абсталяванні гарадскога аддзялення і запрасіла пажылых грамадзян стаць яго актыўнымі наведвальнікамі.



Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Рейтинг интернет казино: как ТОПы помогают в выборе площадки для игры?
Подробнее Чтобы азартные развлечения приносили только удовольствие и не заставляли задумываться о безопасности данных и сохранности денег, необходимо выбирать проверенные площадки.


