Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

А на Пастаўшчыне — два канцэрты

А на Пастаўшчыне — два канцэрты

У жніўні—кастрычніку тэлеканал “Беларусь 3” Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” пры падтрымцы выдавецкага дома “Звязда” праводзяць рэспубліканскую акцыю “Любіць Беларусь!”. У ёй удзельнічаюць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Бяседа” і творчая група праграмы “Размаўляем па-беларуску”. У суботу, 26 верасня, удзельнікі акцыі пабывалі на Пастаўшчыне.

А на Пастаўшчыне — два канцэрты

У Доме культуры гледачоў сустракалі добраахвотныя памочнікі тэлевізіёншчыкаў і раённай арганізацыі ГА “Белая     Русь”. Яны ўручалі пастаўчанам флажкі з лагатыпам тэлеканала  і рознакаляровыя шары. У прысутных была магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі палажэннямі праграм кандыдатаў па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, бо ў РДК размяшчаецца  ўчастак для галасавання №9.

Перад пачаткам канцэрта сустрэліся з намеснікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала “Беларусь 3” Сяргеем Макарэем, які расказаў, што акцыя пройдзе ў 18-ці гарадах Беларусі. У адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны на Пастаўшчыне адбудуцца  дзве творчыя сустрэчы — у райцэнтры і аграгарадку Юнькі. Вельмі радуе актыўнасць гараджан. Многія з іх трапяць у тэлеаб’­ектыў, бо на ўсіх канцэртах вядуцца здымкі. Найбольш цікавыя моманты будуць паказаны ў спецыяльнай праграме “Вандроўка з “Бяседай”, якая кожную суботу выходзіць на тэлеканале “Беларусь 3”.

А на Пастаўшчыне — два канцэрты

З першых хвілін гледачы вельмі цёпла, сардэчна віталі сталічных артыстаў. Ды інакш і не магло быць, бо адметнымі рысамі гэтага калектыву з’яўляюцца высокае выканаль­ніцкае майстэрства, віртуознасць, зладжанасць, разнастайнасць рэпертуару. Дзякуючы “Бяседзе”, песні “За маладых”, “Маруся”, “Запрагай-ка, бацька, лошадзь”, “Звіняць званочкі”, “Вечарынка”, “Чарка на пасашок” і многія іншыя сталі неад’емнай часткай духоўнага жыцця беларускага народа. Па- сапраўднаму ўзрушылі яны гледачоў і на гэты раз.

Пастаўчане мелі магчымасць не толькі паслухаць песні і музыку, але і пазнаёміцца з вакалістамі, інструментальнай групай ансамбля. Многія не без задавальнення даведаліся, што большую частку рэпертуару складаюць творы мастацкага кіраўніка ансамбля, народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага і вядучага музыканта калектыву, кампазітара Мікалая Алешкі. Увогуле, усе ўдзельнікі ансамбля — гэта вельмі творчыя, таленавітыя людзі, якія шчыра любяць беларускія песні, музыку, з’яўляюцца выдатнымі выканаўцамі.

А на Пастаўшчыне — два канцэрты

Фінальнае выступленне “Бяседы” гледачы (а зал на 500 месцаў быў перапоўнены) сустракалі стоячы, працяглымі апладысментамі. Іх шчырыя пачуцці і ўдзячнасць, захапленне ад пачутага і ўбачанага артыстам і кіраўніку ансамбля Леаніду Захлеўнаму перадаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Ён адзначыў, што такія сустрэчы пакідаюць незабыўны след у сэрцы кожнага чалавека, максімальна набліжаюць песню да простых людзей.

— Акцыя “Любіць Беларусь!” — гэта, перш за ўсё, магчымасць сустрэцца з патрабавальнымі і такімі любімымі слухачамі, шчырымі прыхільнікамі  беларускай народнай музыкі, — сказаў мастацкі кіраўнік ансамбля народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. —  Менавіта такімі з’яўляюцца пастаўчане. Перакананы, што пасля сустрэчы ў нас з’явіцца  яшчэ больш сяброў у вашым горадзе.

Сапраўдны аншлаг быў і ў Юнькаўскім сельскім Доме культуры, дзе ў гэты дзень “Бяседа” выступала вечарам.

Тэлевізійную версію акцыі “Любіць Беларусь!”, якая праходзі­ла ў Віцебскай вобласці, у тым ліку і на Пастаўшчыне, можна пагля­дзець сёння, 3 кастрычніка, у 20.20 на тэлеканале “Беларусь 3”.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой