Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З работай пастаўскіх кааператараў азнаёміліся расіяне

З работай пастаўскіх кааператараў азнаёміліся расіяне

Асноўныя віды харчовай прадукцыі, якую вырабляюць каўбасны, квасільна-засолачны і кандытарскі цэхі, а таксама хлебазавод, былі прадстаўлены на выставе і дэгустацыі.

З 8 па 11 верасня Віцебшчыну з бізнес-місіяй наведалі работнікі спажывецкай кааперацыі Валагодскай вобласці.  Дзелавая паездка была арганізавана Валагодскай гандлёва-прамысловай палатай і віцебскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Дэлегацыя кіраўнікоў спажывецкіх тава         рыстваў з Расійскай Федэрацыі азнаёмілася з практыкай падрыхтоўкі кадраў у Полацкім гандлёва-тэхналагічным каледжы, работай полацкага рынку і іншых аб’ектаў гэтага рэгіёна. А самай насычанай атрымалася праграма знахо­джання гасцей у Паставах.

Напачатку яны наведалі ўніверсамы “Цэнтральны” і “Родны кут”, а на наступны дзень сустрэліся з заслужаным работнікам сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь, старшынёй праўлення раённага спажывецкага таварыства Р. А. Леўкаўцом. Ён расказаў аб  структуры спажывецкага таварыства, праведзенай рэарганізацыі, у выніку якой на сённяшні дзень дзейнічаюць рынак, тэхнічны і транспартны аддзелы, філіялы “Каапгандаль №2” і “Каап­нарыхт­­прамгандаль”. Спажывецкае таварыства — самая буйная гандлёвая арганізацыя раёна. На яго долю прыходзіцца больш за 45% усяго  тавараабароту. Яно ажыццяўляе гандлёвую і знешнеэканамічную дзейнасць, займаецца грамадскім харчаваннем, нарыхтоўкамі, перавозкамі тавараў, вытворчасцю прамысловай прадукцыі, аказвае паслугі насельніцтву. Шматга­ліновасць дазваляе рэгуляваць  фінансавае становішча арганізацыі, накіроўваць сродкі туды, дзе на цяперашні момант або ў перспектыве можна атрымаць найбольшую аддачу.

Расійскія кааператары пабывалі на хлебазаводзе, кулінарным, каўбасным і квасільна-засолачным цэхах, цікавіліся сістэмай нарыхтовак, іншымі кірункамі шматгаліновай дзейнасці. З практычнай работай гэтых аб’ектаў, а таксама ўніверсамаў, кафэ прыдарожнага сэрвісу “Церамок” іх пазнаёмілі першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Г. М. Сянько, дырэктар філіяла “Каапнарыхт­прамгандаль” Е. В. Скіндар, намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” К. М. Красоўская, начальнік вытворчай лабараторыі хлебазавода С. І. Чалей, начальнік участка каўбаснага цэха Г. П. Ціхановіч, іншыя кіраўнікі і спецыялісты падраздзяленняў.

Наша дэлегацыя наведала вашу краіну пяць гадоў назад, дэталёва знаёмілася з дзейнасцю Белкаапсаюза, — адзначыў старшыня праўлення Валагодскага аблспажыўсаюза У. У. Талакоўнікаў. —  Мы пабывалі ў некалькіх раёнах.  Асабліва запомнілася Пастаўскае  райспажыўтаварыства. Мы былі прыемна ўражаны, калі наведалі ўніверсам “Юбілейны” з кандытарскім цэхам, кафэ “Паазер’е”, рэстаран “Світанак”, фруктасховішча. За пяць гадоў матэрыяльная база пастаўскіх кааператараў яшчэ больш умацавалася. Усе пералічаныя аб’екты можна назваць узорнымі. На іх выкарыстоўваецца шмат тэхналагічных навінак, якія павышаюць эфектыўнасць вытворчасці, дазваляюць выпускаць якасную прадукцыю. Асабліва гэта датычыць перапрацоўчай і нарыхтоўчай галін.

Для гасцей былі арганізаваны выстава і дэгустацыя прадукцыі каўбаснага і квасільна-засолачнага цэхаў, хлебазавода, іншых вытворчых падраздзяленняў. Яны высока ацанілі пажыўныя і смакавыя якасці прадуктаў са свініны, ліверна-паштэтнай групы і іншых вырабаў.

З работай пастаўскіх кааператараў азнаёміліся расіяне

Фотаздымак на памяць. Госці і гаспадары пасля знаёмства з работай нарыхтоўчай і перапрацоўчай галін раённага спажывецкага таварыства.

Пасля знаёмства з гандлёвымі і вытворчымі пляцоўкамі з удзелам прадстаўнікоў віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, аблспажыўсаюза і мясцовых кааператараў прайшлі перамовы з валагодцамі аб на­ладж­ванні супрацоўніцтва, а таксама адбыўся абмен думкамі і ідэямі па далейшым развіцці спажывецкай кааперацыі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой