З надзеяй на мір і дабро
21 верасня каля трох гадзін дня над плошчай Леніна ў Паставах адначасова падняліся ўвышыню дзясяткі бялюткіх паветраных шароў з прывязанымі да іх папяровымі жураўлікамі. Іх адпусцілі ў “вольнае плаванне” старшакласнікі гарадскіх школ — удзельнікі абласной валанцёрскай міратворчай акцыі “Жураўлік”.
Названая акцыя — адно з залючных мерапрыемстваў “Тыдня міру”, які праводзіўся ў Беларусі з 15 па 21 верасня. Такія даты былі выбраны яго рамкамі невыпадкова. Штогод у трэці аўторак верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень міру, а 21-ае чысло ў календары пазначана як Міжнародны дзень міру, устаноўлены Генеральнай асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1981 годзе і прысвечаны ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі. У гэты дзень замаўкаюць пушкі і кананады, а Генеральны сакратар ААН звоніць у звон міру, адліты з манет, сабраных дзецьмі з 60 краін. А яшчэ кожны Дзень міру прысвечаны пэўнай тэме. Дэвіз 2015-га — “Партнёрства дзеля міру — годнасць для ўсіх”.
На працягу “Тыдня” ва ўсіх куточках Беларусі былі праведзены розныя асветніцкія мерапрыемствы ў працоўных калектывах і навучальных установах: лекцыі, гутаркі, конкурсы, паказы фільмаў пра вайну, сустрэчы з пісьменнікамі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і воінамі-інтэрнацыяналістамі. Іх мэтай было акцэнтаваць увагу шырокай грамадскаці на неабходнасці захаваць мір на планеце і не дапусціць Трэцяй сусветнай вайны, асабліва цяпер, калі амаль на кожным кантыненце так неспакойна. У храмах розных канфесій прагучалі малітвы за мір і ў памяць воінаў, а таксама пропаведзі аб укладзе кожнага чалавека ў справу захавання міру на зямлі і свяшчэннага дару жыцця.
А асноўныя мерапрыемствы адбыліся 21 верасня. Па прапанове ААН у гэты дзень ва ўсіх краінах свету, і ў Беларусі ў тым ліку, у 12.00 па мясцовым часе была аб’яўлена хвіліна маўчання ў памяць пра загінулых у войнах, міжнародных канфліктах і тэрарыстычных актах. У школах і іншых навучальных установах рэспублікі прайшлі ўрокі міру, конкурсы малюнка і плаката, навучэнцы напісалі сачыненні на тэму міру. Акрамя таго, на Віцебшчыне падчас выніковага мерапрыемства валанцёрскага праекта “Жураўлік” былі адпушчаны ў неба 1265 паветраных шароў з папяровымі жураўлікамі, пра што ўжо гаварылася вышэй. 55 з іх узняліся ў паветра ў Паставах, тым самым азнаменаваўшы пачатак Года міру ў вобласці, прысвечанага 55-годдзю Беларускага фонду міру. Зрабілі жураўлікаў актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, напісаўшы на кожным з іх на трох мовах: рускай, англійскай і французскай — пра сваё жаданне жыць у мірным свеце. А закупіў шары прадпрымальнік М. М. Трыказенка.
Разам са старшакласнікамі ўдзел у акцыі — а яна праходзіла ў цэнтральным гарадскім скверы — прынялі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чаплінская, якая ўзначальвае раённую арганізацыю Беларускага фонду міру. Перад тым як даць каманду адпусціць шары, яны нагадалі прысутным гісторыю з папяровымі жураўлікамі, якая атрымала сусветную вядомасць дзякуючы японскай дзяўчынцы Сасакі Садака, што разам з сотнямі тысяч землякоў пацярпела ад атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі ў 1945 годзе. З таго часу жураўлікі з’яўляюцца сімвалам надзеі, міру і дабра.
— Мір — самае галоўнае, што ў нас ёсць, — адзначылі прадстаўнікі раённай улады. — Ён ляжыць у аснове нашага шчасця і дабрабыту. І сёння мы павінны не толькі цаніць мірнае неба ў сябе над галавой, але і дапамагаць справе міру ва ўсім свеце сваімі акцыямі, добраахвотнымі ахвяраваннямі і іншымі ўчынкамі.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
"Три вагона ценностей, вывезенных в Москву"
Подробнее Продолжая цикл статей "Усадьбы", с Гродненщины вернемся на Витебщину - на этот раз в Бешенковичский район, в село Бочейково, сегодня центр одноименного сельсовета. Кстати, одно время, в 1923 - 1924


