Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дом, у якім жыве любоў

Дом, у якім жыве любоў

 

Падчас камандзіроўкі ў аграгарадок Камаі звярнула ўвагу на адзін з дамоў па вуліцы Зялёнай, дакладней, на багацце восеньскіх кветак у агародчыку і галінкі фруктовых дрэў, якія пад цяжарам пладоў сагнуліся да зямлі. Вырашыла пазнаёміцца з гаспадарамі.

Першым на з’яўленне нечаканых гасцей         праз зачыненыя дзверы гучным брэхам адазваўся сабака, які на паверку аказаўся ласкавым хатнім гадаванцам. Як толькі гаспадары станоўча адрэагавалі на мой візіт, Оскар перастаў звяртаць на мяне ўвагу, бегаў па двары, з задавальненнем фатаграфаваўся. Пазіраваў нават у кветніку, дзе раскашуюць астры, петуніі, ружы, цыніі і аксаміткі.

— Кветкі люблю таму, што яны асацыіруюцца ў мяне з прыгажосцю. Каля нашага дома яны красуюцца з ранняй вясны да позняй восені. Спачатку высаджваю насенне розных гатункаў у цяпліцы, затым пераношу раслінкі ў адкрыты грунт, — расказвала гаспадыня Яўгенія Масееўна Курцін. — На жаль, сёлетняе лета было засушлівым, кветкі даво­дзілася пастаянна паліваць, але ўсё роўна пахваліцца асабліва няма чым.

Яшчэ адно з захапленняў сям’і — вырошчванне пладовага саду. Яго закладкай разам з мужам Алегам заняліся восем гадоў таму, калі абуладкавалі дом, які дастаўся ў спадчыну ад бацькоў. Прывезеныя з гадавальніка маленькія яблынькі і грушы ўжо не першы год радуюць багатым ураджаем, якім сям’я з радасцю  дзеліцца з аднавяскоўцамі.

Летась Яўгенія Масееўна і Алег Тадэвушавіч адзначылі 25-годдзе сумеснага жыцця. Маюць дзвюх дачок. Старэйшая, Анжа­ліка, жыве і працуе ў Гродне , вучыцца завочна ў сталічным універсітэце. Малодшая, Ангеліна, сёлета скончыла школу і паступіла ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Бацькі з усіх сіл імкнуцца падтрымаць і забяспечыць любімых дачушак. Яўгенія Масееўна працуе медсястрой у Камайскай участковай бальніцы, Алег Тадэвушавіч апошнія два гады быў дальнабойшчыкам, а з нядаўняга часу, каб жонка не сумавала дома адна, уладкаваўся шафёрам на малочны завод.

— Напэўна, з гадамі станаўлюся сентыментальнай, але я вельмі ўдзячна сваёй свекрыві Марыі Францаўне і свёкру Тадэвушу Браніслававічу за тое, што выгадавалі такога сына. Ён памочнік і апора ва ўсім. А яшчэ ён ідэальны тата: душы не чуе ў дочках, а калі былі маленькімі, нават сам заплятаў ім косы, завязваў банты, — не хаваючы свайго шчасця, працягвае расказваць Я. М. Курцін.

Пытаюся ў старэйшай дачкі, якая прысутнічае пры размове: «Напэўна, і мама яму пасуе?» Анжаліка ўпэўнена адказвае, што так яно і ёсць.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой