Дастойная змена
Ігар Пучынскі.
У пераважнай большасці гаспадарак Пастаўшчыны сёлета завяршылі жніво менш чым за месяц. Атрыманы рэкордныя ўраджайнасць зерневых — 41,1 цэнтнера з гектара — і валавы намалот — больш за 85 тысяч тон. Упершыню каля 70 камбайнераў і вадзіцеляў намалацілі і перавезлі ад 1000 да 2700 тон зерня. Нароўні са старэйшымі хлебаробамі выдатна папрацавала і моладзь.
Першым тысячнікам на сёлетнім жніве стаў маладзёжны экіпаж у складзе Валерыя Ярашэвіча і Антона Міхалевіча з ААТ “Хацілы-агра”. З працоўнай перамогай іх павіншаваў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў. Старшаму камбайнеру быў уручаны падарунак — халадзільнік. Віктар Сяргеевіч пажадаў экіпажу выйсці на двухтысячны рубеж. Да яго не хапіла ўсяго 150 тон, але першае месца ў гаспадарцы і раёне маладыя “хацілаўцы” за сабой захавалі.
Добрыя вынікі ў Міхаіла Субача і Арцёма Чашуна, Дзмітрыя Браздаўскаса і Андрэя Мальца, якія намалацілі адпаведна 1330 і 1130 тон зерня.
Міхаіл Субач і Арцём Чашун.
Руслан Чарняўскі
Сярод трох вадзіцеляў сельгаспрадпрыемства, якія перавезлі з поля да зернесушыльных комплексаў больш чым па 2 тысячы тон зерня, — двое маладых — Андрэй Галубоўскі і Уладзімір Усаценка.
Выдатна зарэкамендаваў сябе на падрыхтоўцы глебы, нарыхтоўцы кармоў і іншых работах механізатар ААТ “Сцяг Перамогі-агра” Руслан Чарняўскі. А сёлета яму ўпершыню прапанавалі папрацаваць на зернеўборачным камбайне. Згадзіўся, бо ў прынцыпе ўборачную машыну ведаў. Аднак на практыцы ўсё аказалася некалькі складаней. Тым не менш механізатар намалаціў амаль 850 тон зерня.
Вызначыўся інжынер шыркаўскага аддзялення Андрэй Борыс, які ў апошнія гады кожнае жніво перасядае на камбайн. Ён намалаціў 1430 тон. Усяго на 100 тон меншы паказчык у экіпажа камбайна з ААТ “Навасёлкі-Лучай” у складзе Віктара Рогава і Ільі Федаронка.
У свой час удзельнікамі рэспубліканскіх “Дажынак” былі многія маладыя камбайнеры і вадзіцелі ААТ “Камайскі-агра”. Яны пасталелі, ды і ўраджай у гаспадарцы ў апошнія гады атрымлівалі значна ніжэйшы. Сёлета выйшла на круг амаль па 43 цэнтнеры збажыны, і некалькі вопытных механізатараў намалацілі па 1000 і больш тон зерня. Верыцца, што сярод тысячнікаў у наступным годзе абавязкова будуць і маладыя камбайнеры Генадзій Юрэвіч, Дзмітрый Карманаў і іншыя, якія набіраюцца вопыту.
Першы сезон працаваў на камбайне ў ААТ “Ярэва-агра” Ігар Пучынскі. Яму складана было спаборнічаць з вопытнымі механізатарамі. Але намалот амаль у 700 тон зерня сведчыць, што старт узяты добры. Пастараўся на хлебнай ніве экіпаж зернеўборачнага камбайна СП “Дунілавічы-агра” ў складзе Дзмітрыя Рагіні і Рамана Ліневіча.
Свой важкі ўклад ва ўборачныя работы ўнеслі іншыя маладыя механізатары. У шэрагу гаспадарак памочнікамі камбайнераў, рабочымі на зернетаках працавалі навучэнцы Пастаўскага прафтэхкаледжа і іншых навучальных устаноў. Яны таксама заслужылі шмат удзячных слоў.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


