У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”
28 жніўня ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча ў рамках Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам!” адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня ведаў і прайшло падчас традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі.
Каардынатар акцыі, начальнік упраўлення і рэалізацыі спецыяльных праектаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі адзначыў, што ў такі адказны для нашай краіны год важна нагадаць кожнаму жыхару пра тое, што калі мы разам, то ёсць і Беларусь — незалежная, моцная дзяржава. А ў ёй жывуць унікальныя людзі, якія разам працуюць, адпачываюць, займаюцца творчасцю, разам радуюцца перамогам Дар’і Домрачавай і разам робяць выбар на карысць моцнай і квітнеючай Беларусі. Усё гэта асабліва яскрава праяўляецца падчас акцыі “Мы —разам!”, якая стартавала ў канцы чэрвеня і прадаўжае свой тур па гарадах Беларусі.
У маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел фіналісты маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы — для любімай краіны” і зоркі беларускай эстрады. У Паставы з творчымі падарункамі прыехалі Наталля Камісарава, Мікалай Гомераў, Вольга Новікава, Вольга Любавіна, Кірыл Арцёменка, Дар’я Валадзько і папулярныя артысты: дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, Саша Нэма, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, шоу-балет “V. I. P”.
Для многіх выступленні маладых і вядомых выканаўцаў сталі сапраўдным сюрпрызам. Асабліва ўзрушанымі былі дзве педагагічныя дынастыі, ушаноўванне якіх прымеркавалі да галоўнага сходу настаўніцтва раёна і рэспубліканскай акцыі “Мы – разам!”. Спачатку на сцэну запрасілі лынтупчан: ветэранаў педагагічнай працы былога майстра вытворчага навучання з 36-гадовым стажам Івана Якаўлевіча Чалко і яго жонку Аліну Антонаўну, якая 41 год адпрацавала настаўніцай, яе родную сястру Людмілу Антонаўну Домжа, а таксама дачок Наталлю Іванаўну Раманоўскую, Дзіяну Іванаўну Пякарскую і зяця, дырэктара СШ №4 г. Паставы Вячаслава Часлававіча Пякарскага. Агульны педагагічны стаж гэтай дынастыі — 156 гадоў.
41 год педагагічнага стажу ў былой настаўніцы Варапаеўскай СШ Алены Дзмітрыеўны Качан. Яе дачка Святлана Пятроўна і зяць Леанід Веніямінавіч Латыш працуюць настаўнікамі ў Навадруцкай школе. Іх агульны стаж набліжаецца да паўстагоддзя і будзе прымнажацца, бо прафесію настаўніка выбраў сын Аляксей — студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Настаўніцкія дынастыі — гэта залаты фонд раёна, людзі, вартыя шчырай павагі за свой прафесіяналізм, сумленнасць і шчырасць у рабоце, — адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая. — Для таго каб павысіць прэстыж прафесіі настаўніка, павагу да яго творчай, ініцыятыўнай працы, у аб’яднанні і галіновым райкаме прафсаюза распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, адно з іх — ушаноўванне педагагічных дынастый — і праводзіцца ў рамках акцыі “Мы—разам!”.
Сямейныя дынастыі вітаў таксама намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што перадаваць з пакалення ў пакаленне прафесійнае майстэрства — ганарова і адказна. Гэта робяць людзі, для якіх абраная прафесія з’яўляецца справай і сэнсам усяго жыцця.
Увогуле, у той дзень педагогі Пастаўшчыны былі ўражаны ўвагай, якой акружылі іх напярэдадні свята ведаў, новага навучальнага года. Прыемна было атрымліваць віншаванні ад удзельнікаў канцэртнай праграмы, а самым актыўным і нераўнадушным выканаўцы ўручалі сувеніры — белых буслоў.
На развітанне намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын падзякавалі гасцям за творчасць, цудоўнае выступленне, уручылі сувеніры.
Развітваючыся, каардынатар акцыі, спявак і вядучы канцэртнай праграмы Глеб Лапіцкі падкрэсліў, што пасля Пастаў зорны дэсант пабывае яшчэ больш чым у 50 гарадах Беларусі. У асноўным гэта будуць раённыя цэнтры, дзе прыезд артыстаў заўсёды ўспрымаецца як свята.
Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Мацкевич: Гражданин Лукашенко, не отдавайте приказ стрелять
Подробнее Владимир Мацкевич Белорусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от белорусского правителя не отдавать преступные приказы. «Это


