Сама больш — першакласнікаў (+фота)
У сярэдняй школе №2 у першыя “А” і “Б” класы сёлета залічана 55 хлопчыкаў і дзяўчынак. Іх прынялі вопытныя педагогі Іна Леанідаўна Курдо і Ірына Анатольеўна Собаль. Як клапатлівыя маці, яны ні на крок не адыходзілі ад сваіх выхаванцаў, якія на свяце ведаў былі ў цэнтры ўвагі. Па традыцыі выпускнікі павязалі ім стужкі першакласніка і ўручылі падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі — ілюстраваныя кнігі “Беларусь — наша Радзіма”.
Першакласнікаў і ўсіх вучняў, настаўнікаў і бацькоў віталі дырэктар школы І. А. Мадвейка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама У. З. Гутар, дырэктар філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17” А. Д. Малахаў, настаўніцы пачатковых класаў І. Л. Курдо І. А. Собаль і іншыя.
Дзякуючы шэфам і бацькам школа загадзя была падрыхтавана да новага навучальнага года і гасцінна прыняла дзяцей, колькасць якіх кожны год павялічваецца. А гэта значыць, што ў навучальнай установе з’явіцца яшчэ больш тых, хто прыносіць ёй славу, радуе поспехамі і актыўнасцю ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці. Асабліва ганарацца сваімі выхаванцамі настаўнікі Т. М. Захарэвіч, Г. К. Сініца, А. П. Дзеўгуць, А. М. Мачанская, Ф. У. Дзевятоўскі і іншыя. За апошнія пяць гадоў заваявана 38 дыпломаў рознай вартасці на другім (раённым) этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, у тым ліку сёлета — 17. Высокай актыўнасцю вызначаюцца рабяты і ў дыстанцыйных мерапрыемствах. Атэстаты асаблівага ўзору з уручэннем залатых медалёў атрымалі 7 выпускнікоў. Сёлета такой узнагароды ўдастоена Вікторыя Мурашкевіч. Яна, а таксама яшчэ 18 юнакоў і дзяўчат (68% ад усёй колькасці выпускнікоў школы) сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Цікава жывуць адны з самых мнагалікіх у раёне піянерская дружына школы і пярвічная арганізацыя БРСМ. Цэнтрам ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей розных узростаў і школ з’яўляецца музей баявой і працоўнай славы, якім кіруе старэйшы педагог Р. Н. Ластоўская. На рахунку навучальнай установы шмат іншых карысных спраў. З 1 верасня пачалі працаваць дзве профільныя групы фізіка-матэматычнага і хіміка-біялагічнага ўхілу. Заняткі вядуць найбольш вопытныя настаўнікі А. Ю. Трубач, Т. І. Пракаповіч, А. М. Мачанская і І. П. Гутар.
Святочны настрой у прысутных стаў яшчэ больш радасным пасля таго, як школе былі ўручаны падарункі ад аўтатранспартнага прадпрыемства і раённага аддзялення Дэпартамента аховы — ноўтбук і канцылярскія прылады, а таксама музычныя віншаванні ад аднагодкаў.
Першакласніца Рэната Бартось і выпускнік Андрэй Акялан абвясцілі званком аб пачатку новага навучальнага года. Затым ва ўсіх класах прайшоў урок “На цябе, наша моладзь, надзея!”. Перад вучнямі выступілі класныя кіраўнікі, госці.






12►
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


