Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Работы на льняных палетках шмат

Работы на льняных палетках шмат

Звяно па абмалоце льногаловак у складзе камбайнера Дзмітрыя Кузняцова (крайні справа ў верхнім радзе) і рабочых Ігара Кавалеўскага, Андрэя Тамковіча, Канстанціна Пупкевіча і Івана Балаша.

У той жнівеньскі дзень з дырэктарам льнозавода Пятром Іванавічам Скурко  пабывалі ў трох месцах, дзе вяліся работы на льняных палетках. У Дашках працавала звяно з прэсамі-падборшчыкамі. Разам з заводскімі механізатарамі асвойвалі новую для сябе работу памочнікі з прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Варапаеўскай дыстанцыі пуці, УП ЖКГ, філіяла “Пастаўскае ДЭУ-33” і іншых арганізацый. У Ельняках на ўчастку з даўгунцом, які быў выцераблены ў ранне-жоўтай спеласці, рупіліся механізатары Уладзімір Зарэцкі і Віктар Субач.  На самаходных падборшчыках-ачэсвальніках яны абмалочвалі галоўкі і абарочвалі льняныя стужкі. Напоўніўшы бункеры, намалочанае выгружалі ў велікагрузную аўтамашыну з прычэпам, якая стаяла на ўскрайку поля.

На пад’ездзе да вёскі Андроны на некалькіх загонах працавалі льнокамбайны, пакідаючы пасля сябе роўныя радкі чыстай саломкі. Поле вялікае, механізатарам было дзе разгарнуцца, таму і прычэпы хутка напаўняліся галоўкамі спелага насення. Ля камбайна Дзмітрыя Кузняцова, які ў той дзень вёў іх абмалот, нават утваралася невялікая чарга.

— Завяршыўшы ўборку на сваім полі, нашы механізатары на 50 гектарах выцерабілі даўгунец у СВК “Андроны”, — расказвала пазней аграном мехатрада Р. С. Гарлачова. — Сёлета лён убралі ў сціслыя тэрміны на ўсёй плошчы: на 723-х гектарах — камбайнамі і на 875-ці — церабілкамі. Не падводзіла тэхніка, большасць  механізатараў  маюць вялікі вопыт, умела працуюць на розных уборачных і іншых машынах.

Сяргей Студзянкоў, Іван Загурскі, Яўгеній Райчонак, Валерый Пупкевіч і Віктар Пузан  церабілкамі ўбралі лён  на 125 —178 гектарах . На камбайнах найвышэйшай выпрацоўкі дабіліся Грыгорый Тру­шкін, Аляксандр Аліноўскі, Алег Голубеў, Уладзімір Арлоў, Алег Вайткевіч, Руслан Жылевіч.

Штогод вясной і восенню ў мех­атрад прыхо­дзяць новыя лю­дзі. Вось і  нядаўна яго папоўнілі Грыгорый Трушкін і Руслан Жылевіч. Дзякуючы дапамозе вопытных механізатараў яны хутка асвоілі камбайны і амаль ні ў чым не саступалі іншым. Спецыфіка работы ў механізаваным атрадзе такая, што кожны механізатар падчас уборкі павінен працаваць не толькі на камбайнах і церабілках, але і на прэс-падборшчыках, абарачальніках, ачэсвальніках. Цяпер, напрыклад, большасць тых, хто яшчэ нядаўна церабіў лён, будуць прасаваць трасту ў рулоны. Усяго  па меры вылежкі саломкі будзе задзейнічана каля 20 такіх машын. Дырэкцыя паста­віла задачу максімальна механізаваць уздым трасты, да мінімуму звесці на гэтай аперацыі ручную працу. Каб паскорыць вылежку саломкі, у работу ўключылі некалькі самаходных абарачальнікаў.

Як і на жніве, сонечнае надвор’е вельмі паспрыяла рабоце льнаводаў. У той жа час якасная траста можа атрымацца толькі тады, калі будзе дастаткова вільгаці. Вельмі парадаваў завадчан дождж, які прайшоў у сярэдзіне тыдня.

—  Спадзяёмся, што надвор’е і ў далейшым дапаможа нам. А пакуль ужо нарыхтавалі каля паўтысячы тон трасты, намалацілі амаль 300 тон насення льну,  — адзначыў дырэктар прадпрыемства П. І. Скурко. — Уся адказнасць за нарыхтоўку сыравіны ўскладзена на галоўнага інжынера, кантрольнага майстра, майстроў змен, лабарантаў. Разам з іншымі спецыялістамі яны павінны бываць у полі, кантраляваць працэс вылежкі трасты, сачыць за яе якасцю.

Спякотнае лета не лепшым чынам паўплывала на ўраджай. Нізкарослыя і зрэджаныя  былі пасевы ў варапаеўскай зоне. У той жа час парадаваў даўгунец, які вырошчвалі на арандаваных землях у ААТ “Янавіца-агра”, “Камайскі-агра”, СВК “Андроны”, СП “Дунілавічы-агра”. Лён выцераблены на ўсёй планавай плошчы, да парадку будзе даведзена ўся траста.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой