Маргарыта Дзяхцяр: “Поспех — у самаўдасканаленні”

У дзяцінстве пастаўчанка Маргарыта Дзяхцяр з захапленнем глядзела на вядучых тэленавін і нават спрабавала сябе ў іх ролі, чытаючы перад люстэркам завучаныя тэксты. Сёння, будучы студэнткай пятага курса Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, яна ўспамінае гэта з усмешкай. Мары стаць дыктарам засталіся ў мінулым. Маргарыта асвойвае спецыяльнасць “Літаратурная работа (творчасць)” і паспяхова рэалізуе сябе ў досыць вузкім кірунку публіцыстыкі — літаратурнай крытыцы.
— Маргарыта, наколькі складана было паступіць на бюджэтнае аддзяленне аднаго з самых прэстыжных факультэтаў БДУ?
— Шчыра прызнаюся, што ў гэта не верыла да апошняга дня ўступнай кампаніі. Шчаслівая, што мая вялікая падрыхтоўчая праца не аказалася дарэмнай. У тым, што атрымала запаветны студэнцкі білет, вялікая заслуга маіх настаўнікаў з СШ №1 і гімназіі, куды перайшла вучыцца пасля 6-ці класаў. У мяне заўсёды была асаблівая цяга да вывучэння моў — рускай, беларускай, англійскай. Педагогамі па гэтых прадметах былі сапраўдныя прафесіяналы — Алена Пятроўна Грыкень, Ніна Дзмітрыеўна Субач, Людміла Трафімаўна Расоха, Ларыса Рыгораўна Андрушкевіч. Маімі першымі настаўнікамі ў журналістыцы сталі супрацоўнікі “Пастаўскага краю”, дзе пачала друкавацца ў старэйшых класах. У раёнцы мяне падтрымалі, ва ўсім дапамагалі, падказвалі. На жаль, цяпер рэдка прыязджаю ў Паставы і рэдка выдаецца магчымасць сустрэцца з настаўнікамі, мясцовымі журналістамі.
— Нядаўна бачыла тваю публікацыю ў газеце “Звязда”. З якімі яшчэ СМІ супрацоўнічаеш?
— На другім курсе я ўладкавалася на работу пазаштатным карэспандэнтам на радыё “Культура”. На трэцім пачала яшчэ больш актыўна сумяшчаць вучобу з работай — рэдагавала ўніверсітэцкую газету “Перья”, пісала артыкулы ў газеты “Звязда”, “Літаратура і мастацтва” і іншыя. Самымі блізкімі тэмамі для мяне былі кіно і музыка (ім прысвячаліся мае курсавыя работы). Паспрабавала пісаць рэцэнзіі. Брала інтэрв’ю ў паэтаў, пісьменнікаў, рэжысёраў. На адным з майстар-класаў у Інстытуце журналістыкі пазнаёмілася з рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Дзянісавай. Яна запрасіла на працу. Цяпер займаю пасаду рэдактара аддзела крытыкі. Гэта бясцэнны практычны вопыт, які ў сценах універсітэта не атрымаеш.
— На якія творы пішаш крытыку?
— На кнігі, спектаклі, але часцей на фільмы. Гэта няпроста і вельмі адказна — ацэньваць творчасць вядомых аўтараў, многія з якіх удвая ці ўтрая старэйшыя за цябе. Мая крытыка не літаратуразнаўчая, пабудаваная больш на эмоцыях, уражаннях. У артыкулах выказваю выключна сваё меркаванне, якое можа (ды і не павінна) не супадаць з меркаваннем іншых людзей. Для мяне важна нікога не пакрыўдзіць. Не адмаўляю, што рэцэнзіям не хапае вастрыні, але ж я толькі вучуся! Дарэчы, нядаўна ўдзельнічала ў конкурсе маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі, дзе мая работа прайшла ў фінал. Для мяне гэта поспех, які натхніў, дадаў упэўненасці ў сваіх сілах.
— Як сама ўспрымаеш крытыку?
— Калі яна строгая, то балюча. Праўда, са свайго боку я рэдка калі бываю задаволена вынікам сваёй работы, вельмі прыдзірліва і самакрытычна стаўлюся да кожнага напісанага тэксту. Упэўнена, што сакрэт поспеху — у самаразвіцці, самаўдасканаленні. У Мінску з задавальненнем хаджу на спецыялізаваныя курсы, чытаю ў інтэрнэце кнігі, лекцыі па журналістыцы. І калі хтосьці дае мне аб’ектыўныя парады, як пісаць лепш, толькі ўдзячная за гэта.
— На жаль, сёння моладзь не вельмі цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай, хаця яна багатая на яркіх аўтараў і цікавыя творы. Ці можна, на тваю думку, змяніць сітуацыю?
— Гэта рэальна, калі рабіць шырокую рэкламу твораў праз сацыяльныя сеткі. Часопіс “Маладосць” таксама стараецца туды выходзіць. Важна прывабіць увагу, захапіць. Думаю, многія маладыя людзі не чытаюць нашага часопіса і іншых не таму, што не хочуць, а таму, што не ведаюць пра яго. Без піяру — нікуды. Таму ў Мінску на прэзентацыі кніг часта запрашаюць медыйных асоб, папулярныя маладзёжныя гурты і г.д. І людзі прыходзяць, цікавяцца, купляюць, чытаюць. У гэтым плане мне крыўдна за Паставы, дзе няма сапраўднага кніжнага магазіна. Бібліятэка — не выйсце з сітуацыі, там не заўсёды знойдзеш навінкі беларускай, замежнай літаратуры. Хочацца верыць, што сітуацыя з часам выправіцца.
— Якія з прачытаных кніг найбольш запомніліся?
— Прызнаюся, што чытаю вельмі шмат. І не таму, што таго патрабуе вучэбная праграма. Літаратурны крытык абавязаны добра разбірацца ў літаратуры, умець параўнаць, супаставіць. З нядаўна прачытаных твораў спадабаліся “Літоўскі воўк” Алеся Наварыча, “Каменданцкі час для ластавак” Алены Брава, “Будзь воля твая” Ірыны Жарнасек. Да глыбіні душы ўразілі кнігі Святланы Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі”, “Час сэканд-хэнд” і іншыя. Падабаецца, як пішуць Адам Глобус, Андрэй Адамовіч, украінскі паэт Сяргей Жадан. Дзякуючы ўніверсітэцкім выкладчыкам адкрываю для сябе шмат новых імён. Люблю вяртацца да класікі. Перачытала “Трывожнае шчасце” Івана Шамякіна і засталася ў захапленні ад кнігі.
— Ты пішаш і пра кіно. Ці часта яго глядзіш?
— За 3 гады вывучэння гісторыі кіно перагледзела сотні фільмаў — беларускіх і замежных, сучасных і знятых дзесяцігоддзі назад. Прычым гляджу іх не як звычайныя гледачы, а з блакнотам і ручкай або з мабільным тэлефонам, куды занатоўваю свае думкі. У стужках мяне цікавіць і тое, на што многія ўвагі не звяртаюць: хто рэжысёр, аператары… А цітры могуць быць не менш цікавымі за сюжэт! У кінатэатры хаджу рэдка, апошнім часам зачасціла ў “Ракету”. Там штовечар паказваюць па некалькі фільмаў сусветнай класікі на мове арыгіналу, толькі з дубліраваным перакладам. Вольныя месцы ў зале рэдка калі бываюць. Мала іх было і на паказах нядаўняга кінафестывалю “Северное сияние”, дзе ішлі фільмы скандынаўскіх аўтараў. Была прыемна ўражана іх узроўнем і ў цэлым арганізацыяй мерапрыемства. На яго, дарэчы, прыйшло вельмі шмат моладзі.
— Калі б цябе папрасілі зняць фільм пра Паставы, што найперш адлюстравала б у ім?
— Па матэрыял паехала б у глыбінку. Сапраўдныя, ненайграныя культурныя традыцыі жывуць у вёсках. Нярэдка журналісты абыходзяць увагай звычайных працаўнікоў, якія, можа, і не дасягнулі ў сваёй справе невядома якіх вяршынь, тым не менш усё жыццё прысвячаюць працы на карысць Радзімы, ведаюць і шануюць свае карані. Безумоўна, паказала б прыроду, азёры Пастаўшчыны. З гістарычных асоб абавязкова ўзгадала б Уладзіміра Дубоўку. Ён, дарэчы, у многіх маіх універсітэцкіх сяброў літаратурны кумір.
— Ці шмат у цябе вольнага часу?
— Цяпер, на канікулах, крыху больш. У студэнцкія будні яго звычайна ў абрэз. Вялікую колькасць часу праводжу ва ўніверсітэце, у бібліятэцы, рыхтуючыся да заняткаў, навуковых канферэнцый, у якіх нярэдка ўдзельнічаю. А трэба яшчэ сабраць інфармацыю для артыкулаў і напісаць іх аператыўна. Бывае, што паспаць паспяваю толькі некалькі гадзін. Але мне падабаецца быць занятай. І хвіліны няма на дрэнны настрой — даводзіцца заўсёды быць у тонусе. Калі ўсё ж выдаецца вольны час, дома яго не праводжу. З аднаго боку, так хочацца выспацца, з іншага — у Мінску столькі ўсяго цікавага! Напрыклад, па суботах у цэнтры горада праводзяцца музычныя вечары. Раней былі джазавыя, цяпер гучыць класіка. Ну як можна ўседзець дома, калі побач адбываецца такое?!
— Падарожнічаць любіш?
— Гэта мая стыхія. За межамі Беларусі была ў Прыбалтыцы, Краснадарскім краі. Гэта такое шчасце — адкрываць новыя мясціны! Але менавіта ў падарожжах яшчэ больш разумею, як моцна люблю Беларусь, Паставы. Падабаецца вывучаць і сваю краіну. З выкладчыкамі мы ездзілі ў Вязынку (гэта радзіма Янкі Купалы), Магілёў… Вакол столькі непаўторных, маляўнічых мясцін! Усе мае найлепшыя сябры лёгкія на пад’ём, такія, як і я, турысты-авантурысты. І, калі ёсць магчымасць, мы выязджаем з імі за горад. Але пакуль уся мая ўвага скіравана на вучобу. Не пагаджаюся з выразам, што трэба жыць сённяшнім днём. Час бяжыць хутка, і важна яго не ўпусціць, закласці падмурак прафесіі, а значыць і будучыні. У адваротным выпадку можа хутка наступіць расчараванне, што ты не зрабіў важнага, патрэбнага, што змяніла б тваё жыццё ў лепшы бок. Мне даспадобы іншы выраз: “Лепш пацярпець паражэнне, чым шкадаваць, што пабаяўся паспрабаваць сябе ў новай справе”.
Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Алкоголь и сигареты могут стать доступны через интернет как обычные продукты
Подробнее Запрет на продажу через интернет алкогольных и слабоалкогольных напитков, а также табачной продукции могут снять. Купить можно будет только


