Рэйдавыя групы — на варце бяспекі працы
Падчас наведвання малочнага завода
У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 29 лістапада 2012 года № 234 “Аб стане пытанняў аховы працы і ўмоў быту на вытворчасці”, пры Віцебскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў створаны і працуюць рэйдавыя групы з ліку тэхнічных інспектараў працы галіновых прафсаюзаў. Штомесяц яны праводзяць маніторынг па стварэнні бяспечных умоў працы ў арганізацыях і на прадпрыемствах.
На мінулым тыдні такі маніторынг праведзены ў нашым раёне. Галоўныя тэхнічныя інспектары абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Святлана Кутузава, работнікаў адукацыі і навукі — Дзмітрый Лукашэвіч і работнікаў аграпрамысловага комплексу — Міхаіл Лапко наведалі аўтатранспартнае прадпрыемства №17, прыватнае прадпрыемства “Пастаўскі вытворча-мэблевы цэнтр”, СШ № 3, яслі-сад № 2, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, малочны завод. Асаблівая ўвага пры правядзенні маніторынгу ўдзялялася пытанням рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па ахове працы, кантролю з боку адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта за захаваннем устаноўленага парадку перадрэйсавага медыцынскага агляду вадзіцеляў, забеспячэнню работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі і іх належнаму функцыянаванню, іншым аспектам работы па ахове працы.
На малочным заводзе, дзе разам з М. С. Лапко пабывала і аўтар гэтых радкоў, найперш адбылася сустрэча з галоўным інжынерам прадпрыемства Г. П. Касценем. Георгій Пятровіч у свой час спалучаў абавязкі галоўнага інжынера з абавязкамі інжынера па тэхніцы бяспекі, таму добра ведае ўсе тонкасці справы. Менавіта дзякуючы яго намаганням, на прадпрыемстве пасады раздзялілі. Трэці год за тэхніку бяспекі на малочным заводзе адказвае А. Ф. Дулінец. Апошні адзначыў, што заўсёды знаходзіць паразуменне з кіраўніцтвам завода і адчувае падтрымку, сам прыкладвае нямала намаганняў для кантролю за тэхнікай бяспекі на прадпрыемстве, вялікую ўвагу надае прафілактычнай рабоце.
М. С. Лапко расказаў пра трагедыі, якія адбыліся ў вобласці за першае паўгоддзе, прычынай якіх стала грубае парушэнне элементарных правілаў тэхнікі бяспекі, засяродзіў увагу на найбольш распаўсюджаных парушэннях. Затым тэхнічны інспектар пабываў на вытворчасці, азнаёміўся з умовамі працы і быту і адзначыў, што на прадпрыемстве праводзіцца адпаведная работа, якая накіравана на бяспеку працы работнікаў, даў некаторыя рэкамендацыі, аказаў метадычную дапамогу службе аховы працы.
З мэтай рэалізацыі плана работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па ажыццяўленні грамадскага кантролю на прадпрыемствах і ў арганізацыях па стварэнні наймальнікамі бяспечных умоў працы рэйдавыя групы і ў далейшым будуць праводзіць маніторынгі, у тым ліку і ў нашым раёне.
Тэкст і фота
Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как белорусы обживали Камчатку
Подробнее Известно, что для заселения территории, перешедшей к СССР после войны с Финляндией, в 1940 году туда переселяли и белорусов.


