Адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню кааперацыі (+фота)
Адной з найбольш буйных грамадска-гаспадарчых структур Пастаўшчны з’яўляецца раённае спажывецкае таварыства. На сённяшні дзень яно аб’ядноўвае 12,8 тысячы пайшчыкаў, 940 штатных работнікаў, у тым ліку 110 кіраўнікоў і спецыялістаў, 690 прадаўцоў, повараў, кандытараў, пекараў, вадзіцеляў, нарыхтоўшчыкаў і іншых работнікаў масавых прафесій. Лепшыя з лепшых былі ўшанаваны на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню кааперацыі.
Праўленне і ўвесь калектыў райспажыўтаварыства з прафесійным святам павіншаваў старшыня праўлення Беларускага кааператыўнага саюза В. М. Іваноў, які накіраваў у іх адрас тэлеграму. Прысутныя апладысментамі сустрэлі паведамленне пра тое, што па выніках гаспадарча-фінансавай дзейнасці за 2014 год ганаровае званне “Чалавек года” ў намінацыі “Лепшы транспартнік” прысуджана начальніку транспартнага аддзела Пастаўскага райспажыўтаварыства Віктару Васільевічу Кірылаву, а галоўны бухгалтар філіяла “Каапгандаль №2” Жанна Мікалаеўна Раманоўская ўзнагароджана Ганаровай граматай Белкаапсаюза.
Працяглай атрымалася цырымонія ўзнагароджвання Ганаровымі граматамі і Падзякамі старшыні раённага выканаўчага камітэта і праўлення раённага спажывецкага таварыства. Іх уручылі намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Рыгоравіч Коваль і старшыня праўлення райспажыўтаварыства Рыгор Арсенцьевіч Леўкавец. 9 чалавек атрымалі дыпломы “Лепшы па прафесіі”. Былі адзначаны ветэраны працы.
Удзельнікі сходу горача віталі намесніка дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” К. М. Красоўскую, якой быў уручаны нагрудны знак “30 гадоў дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі”. Увесь гэты час Крысціна Мечыславаўна працуе ў грамадскім харчаванні, адказвае за арганізацыю работы ў адной з самых складаных галін сістэмы. Наколькі паспяхова — сведчаць дасягненні кандытараў, повараў, афіцыянтаў, якія на працягу многіх гадоў прыносяць славу райспажыўтаварыству, выходзяць пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, упэўнена заяўляюць пра сябе на міжнародным узроўні.
Нагадаўшы пра асноўныя дасягненні і ўзнагароды райспажыўтаварыства, Р. А. Леўкавец у ліку першых назваў прозвішчы майстроў-кандытараў Святланы Леанідаўны Карандашовай, Алены Данатаўны Пузан, майстроў-повараў Галіны Анатольеўны Зямчонак, Наталлі Браніславаўны Шухлевай, афіцыянткі Таццяны Уладзіміраўны Дулінец. Кіраўнік кааператараў Пастаўшчыны падкрэсліў, што аснову, касцяк калектыву складаюць добрасумленныя работнікі, якія маюць вопыт, веды, імкнуцца паляпшаць гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, выконваць даведзеныя заданні.
Наша раённае спажывецкае таварыства мае разгалінаваную сетку прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, нарыхтовак і прамысловасці, уласнае будаўніцтва і транспартную арганізацыю, лепшы ў сістэме спажыўкааперацыі краіны нарыхтоўча-перапрацоўчы комплекс. Гэта вялікая гаспадарка дынамічна развіваецца і сёлета. У спажывецкім таварыстве знайшлі магчымасці для таго, каб перайсці на трохразовае на працягу тыдня абслугоўванне аддаленых населеных пунктаў аўтамагазінамі. Сёння іх налічваецца 10. Неўзабаве будзе куплены яшчэ адзін. Р. А. Леўкавец расказаў пра іншыя напрамкі работы, пажадаў работнікам спажывецкай кааперацыі, ветэранам і пайшчыкам усяго самага лепшага ў працы і жыцці.
Ушаноўванне кааператараў на сцэне раённага Дома культуры суправаджалася выступленнямі ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, якія працуюць у райспажыўтаварыстве. І тут таксама ёсць шмат талентаў.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Сэрца Прускай Літвы
Подробнее Калі параўноўваць літоўскі і беларускі рухі нацыянальнага адраджэння на сутыку ХІХ і ХХ стагоддзяў, кідаецца ў вочы, наколькі моцна ў літоўцаў прысутнічала язычніцкая дамінанта. Гэта, нібы праграму,


