Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)
8 ліпеня ў Пастаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь адбылося наваселле. Адкрыццё шматфункцыянальнага комплексу з’явілася значнай падзеяй у жыцці горада, дзяржаўнай сістэмы аховы. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі І. А. Шуневіч, начальнік Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі С. М. Хаменка, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік міліцыі М. М. Тылец, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, кіраўнікі сілавых і праваахоўных органаў раёна, грамадскіх арганізацый, духавенства.
Урачыстае адкрыццё новага адміністрацыйнага будынка пачалося з уручэння міністру каравая, узняцця флага і выканання Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. Звяртаючыся да асабовага складу аддзялення і гасцей, генерал-лейтэнант І. А. Шуневіч сказаў:
— Сорак восем гадоў назад, 1 ліпеня 1967 года, Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы адкрыла першую старонку кнігі свайго будучага прафесійнага шляху. Пройдзе не так шмат часу — і калектыў падраздзялення сустрэне паўвекавы юбілей ужо ў новым, сучасным будынку. У сувязі з гэтым асабліва варта падкрэсліць, што гісторыя службы — перш за ўсё гісторыя людзей, чые паўсядзённая самааддача, мэтанакіраванасць і адданасць справе сталі галоўнымі складнікамі поспеху Дэпартамента аховы.
Гэта структурнае падраздзяленне МУС вызначаецца высокім узроўнем аператыўнасці, мабільнасці і тэхнічнай аснашчанасці. Падраздзяленні Дэпартамента робяць усё для таго, каб кожны грамадзянін нашай краіны адчуваў сябе абароненым у любы час дня і ночы.
Ад імя кіраўніцтва і апарата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь А. І. Шуневіч павіншаваў асабовы склад аддзялення і ўсіх прысутных з наваселлем, пажадаў здароўя, дабрабыту, поспехаў і ўдачы ва ўсіх справах і пад гукі аркестра і апладысменты прысутных уручыў нагрудныя знакі міністэрства “Выдатнік міліцыі” прапаршчыкам — міліцыянеру-вадзіцелю А. У. Бакуновічу і міліцыянеру У. Э. Трашчынскаму.
Затым удзельнікаў урачыстай цырымоніі вітаў начальнік Дэпартамента аховы МУС генерал-маёр міліцыі С. М. Хаменка. Ён падкрэсліў, што ў новым адміністрацыйным будынку ахоўнікі будуць працаваць у годных, сучасных умовах. Тут з’явіцца магчымасць аптымальна арганізаваць службу, забяспечыць камфорт для асабовага складу. Усё гэта будзе садзейнічаць росту прафесійнага майстэрства, яшчэ вышэйшай аператыўнасці, надзейнасці ў прадастаўленні паслуг насельніцтву і суб’ектам гаспадарання, ахове маёмасці і каштоўнасцей, аб’ектаў рознага прызначэння.
С. М. Хаменка павіншаваў з прысваеннем чарговага спецыяльнага звання “маёр міліцыі” кіраўніка раённага аддзялення Дэпартамена аховы капітана Д. А. Місюка. Нагруднымі знакамі Дэпартамента аховы МУС “За адзнаку” ўзнагароджаны старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўнік міліцыі А. М. Гарус. Падзякі аб’яўлены ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і органаў унутраных спраў МУС маёру міліцыі ў адстаўцы В. І. Ашчэпкаву, міліцыянеру-кінолагу прапаршчыку С. М. Хамянку, вартаўніку У. І. Губару. Прапаршчык А. П. Буяльскі і дзяжурны пульта кіравання В. М. Розынка ўдастоены юбілейных медалёў “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”.
У сваім выступленні кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Сяргеевіч Гутараў падзякаваў кіраўніцтву міністэрства і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, будаўнікам, якія ўзвялі комплекс за рэкордна кароткі тэрмін — 10 месяцаў, і пажадаў асабоваму складу аддзялення плённай працы, з гонарам несці званне супрацоўніка аховы. Лепшым з іх былі ўручаны ўзнагароды райвыканкама, а калектыву ў цэлым — падарунак.
Пастаўскім супрацоўнікам аховы наваселле запомніцца не толькі прысутнасцю высокіх гасцей, шматлікімі адзнакамі cлужбы і працы. У гэты дзень парк спецыяльных аўтамашын папоўніла “Ніва-Шэўрале”. Ключы ад новага службовага аўтамабіля былі ўручаны начальніку аддзялення Д. А. Місюку.
На цырымоніі выступілі ветэран вайны, былы начальнік аддзялення В. І. Ашчэпкаў, а таксама настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма пратаіерэй Валерый Пашкевіч, ксёндз-дэкан, пробашч пастаўскага касцёла Анджэй Возьняк. Яны перадалі супрацоўнікам аддзялення абраз Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, якога аднолькава шануюць вернікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
Урачыстым атрымаўся момант уручэння сімвалічнага ключа. Гэту місію выканаў заснавальнік таварыства з абмежаванай адказнасцю “Радугастрой” Андрэй Леанідавіч Тузкоў. Таварыства з’яўлялася генеральным падрадчыкам і ў сціслыя тэрміны, з высокай якасцю здало ў эксплуатацыю адміністрацыйны будынак, гаражы, вальеры, кіналагічныя палосы, добраўпарадкаваную тэрыторыю.
Права адкрыць новае памяшканне і перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена міністру ўнутраных спраў генерал-лейтэнанту міліцыі І. А. Шуневічу і кіраўніку калектыву будаўнікоў А. Л. Тузкову.
— Шчыра рады і па-добраму зайздрошчу супрацоўнікам, якія будуць працаваць у новым сучасным будынку, — сказаў міністр журналістам. — Адметна, што мы маем магчымасць будаваць, ствараць. Гэта новабудоўля будзе служыць не толькі міліцыянерам, але і ўсім жыхарам Пастаў. Упэўнены, што паслугі, якія аказвае Дэпартамент аховы, будуць яшчэ больш якаснымі.
Падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця іграў духавы аркестр, музычныя падарункі гасцям і гаспадарам прыпаднеслі салістка Валерыя Пронька, удзельнікі харэаграфічнага калектыву “Непаседы” раённага цэнтра дзяцей і моладзі і саліст народнага вакальнага аркестра “Вікторыя” Першамайскага аддзела (г. Віцебск) Дэпартамента аховы Дзмітрый Латковіч.
Завяршылася мерапрыемства асвячэннем памяшкання і аглядавай экскурсіяй.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Госдолг Беларуси за полгода вырос на 17,5 процентов
Подробнее Госдолг Беларуси за полгода вырос на 17,5 процентов Данные по государственному долгу страны на 1 июля привел Минфин.


