Насуперак цяжкасцям. “Полацкгаз” (Полацк) — “ПМЦ-Паставы” — 1:1
Шмат цяжкасцей годна пераадолелі маладыя пастаўчане ў гэтым няпростым матчы ў невыносную спёку. Перад гульнёй захварэлі двое іх абаронцаў, траўма нагі не дазволіла згуляць асноўнаму нападаючаму Раману Мядзведзеву. На шчасце, аднавіўся вопытны Аляксандр Жарскі, і ў самым пачатку сустрэчы госці маглі нават адкрыць лік. На 3-й хвіліне варатар палачан Дзмітрый Байцоў выйшаў з мячом далёка ад варот, страціў яго, і капітан “ПМЦ” Уладзімір Карага здалёк стрэліў, але крыху прамахнуўся.
Фаварыт першынства неўзабаве скарыстаўся памылкай гасцей у цэнтры поля, правёў імклівую флангавую атаку, якую завяршыў Дзмітрый Шарабайка. Гаспадары, многія з якіх маюць вопыт гульняў у чэмпіянаце Беларусі, на куражы ледзь не развілі свой поспех, але бліскучую рэакцыю паказаў варатар пастаўчан Мікіта Прыходзька. На здзіўленне, госці прыйшлі ў сябе і сталі праводзіць хуткія камбінацыйныя атакі. Спачатку пасля завяршальнага ўдару Арцёма Цітовіча мяч ад нагі абаронцы саперніка ледзь не трапіў у вароты. Пастаўчане падалі вуглавы ўдар, і на 15-й хвіліне цэнтральны абаронца Віталь Дубін ва ўпор “расстраляў” непрыкрыты вугал варот — 1:1.
Абедзве каманды сталі дэманстраваць вострую атакуючую гульню, абмяняліся некалькімі небяспечнымі момантамі, а за хвіліну да заканчэння першага тайма за пастаўчан «згуляла» перакладзіна іх варот. Адразу пасля перапынку госці апынуліся ў колькаснай меншасці, калі, ратуючы вароты, згуляў наўмысна рукой у варатарскай пляцоўцы абаронца “ПМЦ” Яўген Амбразевіч. За гэта ён быў выдалены суддзёй з поля. Пенальці прабіў цэнтрфорвард палачан Вадзім Байцоў, але яго ўдар адбіў варатар гасцей. Націск саперніка пасля гэтага яшчэ больш узмацніўся, але пастаўчанам удалося выстаяць. У канцоўцы яны маглі нават вырваць валявую перамогу. На жаль, мяч двойчы пасля ўдару са штрафнога В. Дубіна і праходу па фланзе А. Цітовіча праляцеў упрыцірку са штангай.
Аднак і нічыя ў такім матчы з вельмі моцным сапернікам каштоўная. Яна дазволіла пастаўчанам яшчэ больш пераканацца, што яны на многае вартыя. Паспяхова правялі гульню ў Полацку Прыходзька, Жылевіч, Дубін, Жарскі (Голубеў), Амбразевіч, Шурко (Мінгіновіч), Зелянкевіч, Карага (к), Павініч, Якаўлеў, Цітовіч. У іншых матчах тура таксама была ўпартая барацьба. Лідар першынства ФК “Лепель” згуляў безгалявую нічыю 0:0 на выездзе ў Міёрах. Каманда Докшыц дома з лікам 3:2 адолела сваіх суседзяў з Глыбокага. Футбалісты Шаркаўшчыны вытрымалі моцны націск у Верхнядзвінску і перамаглі там “Дзвіну-Барс” з лікам 3:1. Заключны матч першага круга наша каманда правядзе ў нядзелю, 12 чэрвеня, на стадыёне ПМЦ. Гульня з верхнядзвінцамі назначана на 15 гадзін.
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Госдолг Беларуси за полгода вырос на 17,5 процентов
Подробнее Госдолг Беларуси за полгода вырос на 17,5 процентов Данные по государственному долгу страны на 1 июля привел Минфин.


