Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

Ю. М. Кісялёў уручае Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта загадчыку тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай райбальніцы П. Е. Лук’янаву.

У сістэме аховы здароўя нашага раёна працуюць больш за 800 чалавек, 88 з іх — урачы, 344 — сярэдні медыцынскі персанал. У мінулую пятніцу большасць іх сабраліся ў раённым Доме культуры на ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята.

Гаспадарамі сцэны сталі вядучыя — загадчыкі радзільнага і інфекцыйнага аддзяленняў Вольга Налётава і Аляксандр Сварцэвіч. У прэзідыум яны запрасілі намесніка старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёва, галоўнага ўрача УАЗ “Пастаўская цэнтральная раённая баль­ніца” У. М. Чакавага і старшыню прафсаюзнага камітэта  Ж. Г. Юркевіч. Першаму было прадастаўлена слова Уладзіміру Мікалаевічу. Ён цёпла гаварыў пра прафесію медыка, з удзячнасцю — пра тых, хто працуе ў сістэме аховы здароўя раёна. Большасць іх добрасумленна адносяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў, максімальна забяспечваюць выкананне пастаўленых задач. Медыкам даводзіцца кожны дзень сутыкацца з чужымі болем і горам, дасканала праводзіць абследаванні, ставіць дыягназ, назначаць лячэнне, а часам проста аблегчыць пакуты безнадзейна хворага чалавека. Вось і ў гэты перадсвяточны дзень многія засталіся на сваіх рабочых месцах: на прыёме ў паліклі­ніцы, у аддзяленнях, бо іх дапамога магла спатрэбіцца ў любую хвіліну.

— Прафесія ўрача спрадвеку была самай запатрабаванай і ганаровай, — гаварыў, вітаючы прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.  — У вашых руках самае дарагое, што ёсць у чалавека, — жыццё. Я часта сустракаюся з насельніцтвам з розных куточкаў нашага раёна, і прыемна, што людзі хораша адклікаюцца пра медработнікаў, удзячныя вам за ўвагу, чуласць. Ва ўстановах аховы здароўя нашага раёна  працуюць кваліфікаваныя спецыялісты. Адметна тое, што галоўны ўрач клапоціцца не толькі пра стан спраў у калектыве, але і заўсёды адклікаецца на любыя просьбы, якія датычаць раённага маштабу.  Вось і нядаўна Уладзіміру Мікалаевічу ўручаны Па­дзячны ліст старшыні райвыканкама за вялікі ўклад у падрыхтоўку і правядзенне Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Зві­няць цымбалы і гармонік”.

Пастаўская цэнтральная раённая бальніца і паліклініка аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем, дастаткова забяспечаны медыкаментамі, перавязачным матэрыялам, згодна з лячэбна-дыетычнымі нормамі арганізавана харчаванне хворых. Далейшае развіццё атрымала тэлемедыцына. Асабліва запатрабаваны тэлесеансы з аддзяленняў нейрахірургіі, ультрагукавой і кардыялагічнай дыягностыкі абласных устаноў аховы здароўя. Праводзяцца скайп-кансультацыі. Работа рэгістратуры пабудавана па прынцыпе “адно акно” з выкарыстаннем камп’ютарнай праграмы “Электронны дыспетчар”. Далейшае развіццё атрымала рэарганізацыя пярвічнай медыка-санітарнай дапамогі па прынцыпе ўрача агульнай практыкі. Важным звяном з’яўляюцца фельчарска-акушэрскія пункты. Апош­нім часам на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя затрачана больш за 5 мільярдаў рублёў.

Важную ролю ў лячэнні аказвае і чалавечы фактар, а дакладней, пра­фе­сіяналізм і вопыт урачоў, медыцынскіх сясцёр, спагада і чуласць санітарак. З нагоды Дня медыцынскіх работнікаў за шматгадовую добрасумленную працу адзначаны дзясяткі чалавек. Ганаровымі граматамі ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама ўзнагаро­джаны загадчыца аддзялення пералівання крыві Л. Г. Шыхалай, урач функцыянальнай дыягностыкі У. І. Галінскі, загадчыца Парыжскай бальніцы сястрынскага догляду М. Г. Брэская, галоўная медыцынская сястра Варапаеўскай райбальніцы С. А. Гваздзеўская, фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Л. Я. Шылько, медыцынскі статыстык арганізацыйна-метадычнага кабінета С. В. Канавальчык, медыцынская сястра-анестэзіёлаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі С. М. Русак. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта адзначаны загадчык тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Павел Ерамеевіч ­Лук’янаў, Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў — намеснік галоўнага ўрача Людміла Васільеўна Сямёнава і лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Варапаеўскай раённай бальніцы Ніна Мікалаеўна Навіцкая. 26 чалавек узнагароджаны Ганаровымі граматамі УАЗ “Пастаўская ЦРБ”, амаль 20 чалавекам аб’яўлена Падзяка галоўнага ўрача УАЗ “Пастаўская ЦРБ”, фотаздымкі 14 чалавек па выніках работы за мінулы год занесены на Дошку гонару бальніцы. Усе адзначаныя заахвочаны і матэрыяльна.

Нашы медыкі ўмеюць не толькі добра працаваць, але і актыўныя ў грамадскім жыцці, — гаварыла старшыня прафсаюзнага камітэта Ж. Г. Юркевіч. — Добра працаваць з прафсаюзным актывам. Мае памочнікі лёгкія на пад’ём і рэалізацыю любых задач. У нас шмат таленавітых людзей. Ірына Мяжэніна, Святлана Гваздзеўская, Надзея Канаш і Ларыса Рабава абаранялі гонар раёна на абласным конкурсе песні “Залаты грамафон” і адзначаны дыпломамі. Дзякуй старшыні савета ветэранаў Наталлі Паўлаўне Змяеўскай, якая згуртоўвае тых, хто шмат гадоў прысвяціў медыцыне. І сёння мы рады вітаць усіх, хто знайшоў час і сілы, каб прыйсці на свята. Дзякуй за працу. Мы вас памятаем!

А ветэранам было цікава паглядзець на маладое пакаленне, сустрэцца з калегамі, успомніць маладосць і той час, калі бальніца была другім домам і ёй аддадзены лепшыя гады. Канцэртнай праграмай парадавалі як артысты раённага Дома культуры, так і самі медыкі.

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

І днём і ноччу на пасту (+фота)

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой