Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі працуецца з жаданнем

Калі працуецца з жаданнем

Стаж работы ў органах пракуратуры старшага памочніка пракурора Пастаўскага раёна, юрыста другога класа Максіма Лаўданскага складае ўсяго два гады. Тым не менш ён паспеў добра зарэкамендаваць сябе не толькі сярод калег у раёне, але і ў вобласці.

Па словах Максіма, яму падабаецца дапамагаць людзям, адстойваць іх правы і законныя інтарэсы. Рабіць гэта гатовы ўсёй душой. Яшчэ ў старэйшых класах школы юнак цвёрда вырашыў: будзе юрыстам. І пасля заканчэння Камайскай СШ паступіў на юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава.

— Падчас вучобы я ўваходзіў у студэнцкую службу прававой дапамогі, якая была арганізавана ўніверсітэтам у Наваполацкім гарвыканкаме і курыравалася адным з выкладчыкаў, спецыялістам у галіне права, — расказваў Максім. — На добраахвотнай аснове аказваў кансультацыі людзям, якія па матэрыяльных і іншых прычынах не маглі звярнуцца да адваката. А вось з будучай прафесіяй вызначыўся, калі трапіў на вытворчую практыку ў пастаўскую пракуратуру. Спадабаліся напрамкі дзейнасці ўстановы, яе калектыў, адносіны да практыкантаў.

Працаваць М. Лаўданскі пачаў на 5 курсе: быў юрысконсультам сваёй ВНУ. Калі атрымаў дыплом, яго накіравалі старшым памочнікам пракурора ў пракуратуру Верхнядзвінскага раёна. Адтуль праз год перавёўся на гэту ж пасаду ў Паставы.

Кола абавязкаў маладога супрацоўніка больш чым шырокае. Гэта нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў на тэрыторыі раёна, правядзенне планавых і няпланаваных праверак у арганізацыях, установах і на прадпрыемствах Пастаўшчыны па розных галінах заканадаўства, сістэматызацыя нарматыўнай базы ў пракуратуры — падтрыманне ў кантрольным стане ўсіх кодэксаў і іншых нарматыўных актаў, апавяшчэнне пракурорскіх работнікаў аб унясенні змяненняў у іх і выданні новых нарматыўных актаў. Як і калегі, Максім павінен падтрымліваць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па крымінальных справах, ажыццяўляць нагляд за законнасцю судовых пастаноў па грамадзянскіх і крымінальных справах, вырашаць звароты грамадзян, займацца напісаннем іскавых заяў у агульныя і экана­мічныя суды, а таксама выступаць у сродках масавай інфармацыі.

— Каб усё паспець, трэба ўмець хутка пераключыцца з аднаго працэса на іншы, правільна размеркаваць свой рабочы час, — кажа малады юрыст. — Спачатку гэта не заўсёды атрымлівалася. Цяпер намнога прасцей. Я ўжо ведаю, дзе што можна запрасіць, паглядзець, у каго спытаць. Нягледзячы на пастаянную загружанасць, у тым ліку вялікую колькасць папер, не расчараваўся ў прафесійным выбары. Работа прыносіць задавальненне, асабліва калі людзі дзякуюць за дапамогу ў вырашэнні іх праблем і бачу радасць на тварах.

— Максім вельмі адказны і старанны супрацоўнік, яму не трэба нешта гаварыць двойчы, — характарызаваў свайго падначаленага пракурор Пастаўскага раёна А. А. Козіч. — Добра спраўляецца з ускладзенымі на яго абавязкамі. Калі чагосьці не ведае, пытаецца ў нас або тэлефануе калегам у Віцебск. Самае галоўнае — у яго ёсць жаданне працаваць. І гэта адчуваецца.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой