Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чаму выбралі прафесію ўрача?

Чаму выбралі прафесію ўрача?

Шлях у медыцыну ў кожнага з іх быў свой. А сёння ўсіх аб’ядноўваюць вернасць і адданасць любімай справе.

Валянціна Іванаўна Гінько,

загадчыца Варапаеўскай раённай бальніцы:

— Яшчэ ў школьныя гады ніякай іншай прафесіі, акрамя ўрача, для сябе ў будучым не бачыла. У вёсцы, дзе жыла і вучылася (Міёрскі раён), фельчарам працавала Надзея Гера­сімаўна Лушчык. Яна рабіла прышчэпкі вучням і сачыла за нашым здароўем, займалася медаглядам дарослых. Людзі любілі яе за дабрыню і чуласць. Здавалася, яна толькі паглядзіць на цябе — і ўсе праблемы знікнуць.

Аўтарытэт сярод вяскоўцаў у Надзеі Герасімаўны быў вялікі. Вось таму мне хацелася быць падобнай на яе. Пасля школы паступіла ў Віцебскі медінстытут. Вучэбны працэс захапіў не адразу, а пазней, калі сутыкнулася з практычнымі заняткамі і непасрэдна са сваёй прафесіяй. Пра свой выбар ні тады, ні ў далейшым ні разу не пашкадавала.

У 1978 годзе па размеркаванні прыехала ў Варапаеўскую раённую бальніцу. Пачынала ўрачом-тэрапеўтам, затым загадвала аддзяленнем, была начмедам, а з 1995-га ўзначальваю ўстанову.

Алег Віктаравіч Дарафееў,

намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Пастаўская ЦРБ”

па медэкспертызе і рэабілітацыі:

— У свой час я трапіў пад уплыў старэйшай сястры. Яна вучылася ў Гро­дзенскім медінстытуце. Вядома, калі прыязджала дамоў, дзялілася ўражаннямі. Вось таму пасля заканчэння сярэдняй школы ў той жа інстытут паступіў і я. Атрымаў дыплом. У 1991—1992 гадах праходзіў інтэрнатуру ў Магілёўскай абласной бальніцы. Затым прыехаў у Варапаеўскую раённую бальніцу і адпрацаваў у ёй 20 гадоў.

Што для мяне прафесія сёння? Гэта мой лад жыцця. Атрымліваецца так, што большую частку сутак праводжу на рабоце. Але я ні на што не скарджуся, бо вельмі люблю справу, якой займаюся. Асаблівае задавальненне мая прафесія прыносіла тады, калі працаваў рэнтгенолагам, фактычна — дыягностам. Падабалася быць карысным пацыентам і ўрачам. Сёння ў мяне пасада іншая. Але клятве застаюся верным.

Аляксандр Адамавіч Сварцэвіч,

загадчык інфекцыйнага аддзялення Пастаўскай ЦРБ:

— Стаць урачом марыў з дзяцінства. Калі даводзілася бываць у медыцынскай установе, літаральна дрыжаў ад захаплення белым халатам. Вучыўся ў Камайскай сярэдняй школе. Хімію ведаў нядрэнна і мэтанакіравана рыхтаваўся да паступлення ў медыцынскі. Аднак першая спроба аказалася няўдалай. Тым не менш, не разгубіўся, падаў дакументы на падрыхтоўчае аддзяленне Віцебскага медуніверсітэта, куды на наступны год паступіў.

Пасля заканчэння быў размеркаваны ў цэнтральную раённую бальніцу. Спачатку праходзіў інтэрнатуру, а цяпер вось ужо трэці год працую загадчыкам інфекцыйнага аддзялення, а яшчэ — урачом-ардынатарам у тэрапеўтычным аддзяленні і ў аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі. Сваю работу люблю.

Запісала Галіна ПІШЧ.   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой