Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лідарства — заслужанае

Лідарства — заслужанае

1 красавіка 1987 года пастаўчанка Ірына Тадэвушаўна Васьковіч узначаліла Гуцкі ФАП. Выпускніцу Полацкага медвучылішча адразу накіравалі на стажыроўку ў Пастаўскую ЦРБ. Праз дзесяць дзён пачалася самастойная праца. Малады спецыяліст не саромелася раіцца з вопытнымі работнікамі, у першую чаргу — з намеснікам галоўнага ўрача ЦРБ Дамені­кай Іванаўнай Яраш, медыкамі Варапаеўскай раённай бальніцы. Шмат што падказвала і вопытная санітарачка Рыма Аляксандраўна Дзіковіч.

— Ці лёгка даліся амаль тры дзясяткі гадоў такога пастаянства? — запыталася я падчас нашай размовы.

— Безумоўна, без любові да прафесіі не змагла б столькі адпрацаваць на адным месцы, — адказала Ірына Тадэвушаўна. — Па спецыяльнасці я акушэрка, і мне вельмі хацелася ёю быць. Я ў школу яшчэ хадзіла, а мая сваячка працавала ў ра­дзільным аддзяленні ЦРБ. Расказвала, якая гэта радасць першай засведчыць з’яўленне чалавечка на свет. Але абста­віны склаліся на карысць будучай сям’і: я выйшла замуж і засталася ў Гуце назаўсёды. І фельчарам — таксама. Для некаторых вяскоўцаў я доктар, і так ласкава мяне называюць бабулі.

У зоне абслугоўвання фельчарска-акушэрскага пункта дзве вёскі — Гута і Голбія. А гэта 614 чалавек, 552 з якіх — дарослыя. Дзяцей паменела. Раней за год да 20 родаў бывала. Цяпер на ўчастку адно дзіця ва ўзросце да года. Прыняць роды Ірыне Тадэвушаўне так і не ўдалося ні разу: амаль у кожнага ёсць мабільнік, і пры патрэбе можна самім выклікаць “хуткую”.

— Але ж у бальніцу адпраўляю я, і ў гэтым бачу адказнасць, — працягвала І. Т. Васьковіч. — Зрэшты, і ўсё астатняе ў нашай справе трэба выконваць сумленна і з вялікай адказнасцю. Чалавек звяртаецца па дапамогу, калі ўзнікаюць праблемы са здароўем. У адных хваробы хранічныя, у іншых — сезонныя, у дзяцей, як правіла, прастудныя, а ў інвалідаў — свае. І ў кожным выпадку даводзіцца прымаць рашэнне. Калі бачу, што сітуацыя сур’ёзная, выклікаю “хуткую”.

Штодзень, акрамя нядзелі, Ірына Тадэвушаўна спяшаецца на ФАП. Да абеду людзі прыходзяць на прыём, рабіць працэдуры, некаторыя — па лекі. Затым — патранаж, іншыя пытанні. І ўсе іх фельчар вырашае. Калі ў чымсьці засумняваецца, тэлефануе загадчыцы Варапаеўскай раённай бальніцы Валянціне Іванаўне Гінько, урачу агульнай практыкі Ганне Мікалаеўне Балай або педыятру Аксане Мацвееўне Бяззубенка. Дарэчы, яны і самі перыядычна прыязджаюць у Гуту, вядуць тут прыём. Вяскоўцы такім абслугоў­ваннем задаволены. А сам ФАП па выніках работы за мінулы год названы ў ліку пераможцаў сярод устаноў аховы зда­роўя, і гэта лідарства — заслужанае.

Галіна ПІШЧ. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой