Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)
Сёлета для многіх дзясяткаў жыхароў вуліц Чырвонаармейскай і Вакзальнай у Паставах апошні майскі дзень стаў асабліва памятным. Дзякуючы работнікам раённага Дома культуры яны дакрануліся да багатай гісторыі вуліц, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на іх, пазнаёміліся са старажыламі, цікавымі сем’ямі і людзьмі, якія выклікалі ў прысутных захапленне і пачуццё гонару.
Названыя вуліцы — гэта своеасаблівыя вароты ў горад, яго галоўныя транспартныя артэрыі. Яны вызначаюцца не толькі сваёй старажытнасцю, але і забудовай, добраўпарадкаванасцю, інтэнсіўнасцю руху, наяўнасцю жыццёва важных арганізацый, такіх, як “Паставымэбля”, завод “Беліт”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, філіял “ДЭУ-33”, райбыткамбінат, лясгас, раён электрычных сетак, “Энергазбыт”, чыгуначная станцыя, дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза, Дом рамёстваў “Стары млын” і іншыя.
Іх прадстаўнікі і сабраліся разам на прасторнай пляцоўцы ля адміністрацыйнага корпуса завода “Беліт”, дзе ладзілася свята вуліц. І першым прагучаў расказ вядучай Таццяны Кухальскай пра калектыў, які гасцінна прыняў удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, герояў урачыстасці, жыхароў вуліц.
У наступным годзе завод “Беліт” будзе адзначаць сваё саракагоддзе. Пра яго гісторыю, кіраўнікоў і людзей нагадала Галіна Паўлаўна Камінская. Яна адна з тых, хто працуе на прадпрыемстве з першых дзён. У свой час гэта быў самы вялікі ў райцэнтры калектыў, дзе паспяхова вырашаліся вытворчыя задачы, сацыяльныя пытанні. Што значыла ўжо толькі ўзвядзенне трох 80-кватэрных жылых дамоў у мікрараёне вуліцы Юбілейнай! І такіх радасных падзей было шмат. На жаль, сёння на прадпрыемстве сітуацыя не з лепшых. Але, як адзначыў дырэктар Дзмітрый Барысавіч Чыжэўскі, засталіся вопыт, падрыхтаваныя кваліфікаваныя кадры, ёсць абноўлены інжынерны персанал. Таму і жыве надзея, што справы на заводзе наладзяцца. Як і многія іншыя, гэтага жадаюць і ветэраны працы А. А. Пашкевіч і І. В. Півавар, якім дырэктар уручыў памятныя падарункі.
У 1981 годзе сваю першую прадукцыю выпусціў размешчаны па суседстве з “Белітам” завод вучэбнага абсталявання па чарчэнні і рысаванні (цяпер — “Паставымэбля”), які ўзначальваў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны А. Д. Лабоўкін. Завод адгружаў тысячы камплектаў школьнага абсталявання ў многія рэгіёны Савецкага Саюза. Школьная мэбля карыстаецца попытам і цяпер. А ўвогуле ў асартыменце прадпрыемства налічваецца больш за 200 відаў вырабаў, якія адпавядаюць высокім тэхналагічным патрабаванням, сучасным тэндэнцыям мэблевай моды. Тут пастаянна ствараюцца новыя рабочыя месцы, але аснову калектыву складаюць людзі са стажам, з высокай кваліфікацыяй. На свяце іх прадстаўлялі Іван Іосіфавіч Гушча, Пётр Імпалітавіч Соўка, маці з дачкой Галіна Іванаўна і Марыяна Юр’еўна Бураўлёвы, бацька з сынам Іван Мустафавіч і Дзяніс Іванавіч Радкевічы.
Летась споўнілася 75 гадоў лясгасу, зялёныя ўгоддзі якога займаюць 90 тысяч гектараў. Тут праводзяцца лесааднаўленчыя работы, мерапрыемствы па папярэджванні пажараў, абуладкоўваюцца месцы адпачынку, вядзецца нарыхтоўка драўніны. У лясгасе сфарміраваўся калектыў, здольны выконваць усе пастаўленыя перад ім задачы. Прыкладам для маладых рабочых і спецыялістаў служаць ветэраны. У ліку іх Іван Фабіянавіч і Часлава Каліктаўна Працук, агульны стаж работы якіх у лясгасе складае 80 гадоў. Каля чатырох дзесяцігоддзяў адпрацаваў у калектыве Іван Іванавіч Сіманёнак. У іх асобе арганізатары свята выказалі ўдзячнасць усім работнікам лясной гаспадаркі, а галоўны ляснічы В. А. Гарбуль уручыў ветэранам памятныя сувеніры.
Прагучалі расказы і пра іншыя калектывы вытворчай і сацыяльнай сфер. З асаблівай цеплынёй называліся прозвішчы тых, хто не лічыцца з часам, сумленна і адказна выконвае свае службовыя абавязкі. Гэта энергетыкі, дарожнікі, бытавікі, чыгуначнікі, меліяратары, выкладчыкі музыкі і іншыя. Нямала сярод іх сямейных дынастый.
Чырвонаармейская, як і Вакзальная, з года ў год мяняе сваё аблічча. Тут вядзецца новае будаўніцтва, абнаўляюцца жылыя дамы як даваеннага, так і пасляваеннага часу. Пра яе шмат могуць расказаць старажылы Раман Іосіфавіч Куніцкі, Часлава Эдуардаўна Амбразевіч, Павел Іванавіч Захарэвіч, Кацярына Пракоф’еўна Нямірская, а таксама Марыя Антонаўна Касатая з Вакзальнай і многія іншыя. У іх памяці захаваліся многія падзеі, сведкамі якіх былі вуліца і яе жыхары. На жаль, не ўсе змаглі прыйсці, але пра кожнага старажыла на свяце гаварылі з павагай і ўдзячнасцю.
Арганізатары мерапрыемства імкнуліся пазнаёміць прысутных з найбольш цікавымі, асаблівымі, на іх погляд, людзьмі і сямейнымі парамі. Захапленне выклікалі Лявон Іванавіч і Ала Іванаўна Бароўкі, якія напрыканцы мая адзначылі залатое вяселле. Першымі павіншавалі юбіляраў дачка Святлана, зяць Уладзімір і ўжо дарослая ўнучка Вераніка. Потым далучыліся і іншыя.
Віталі на свяце і сям’ю Пякарскіх: Ванду Аляксандраўну, Юрыя Уладзіміравіча, іх старэйшую дачку Сафію і малодшага Эрнэста. Ён аказаўся самым юным жыхаром у гэтым раёне горада.
Шчаслівымі і ўзбуджанынымі выглядалі Мая Анатольеўна і Павел Іосіфавіч Цапелікі, іх дзеці Дзмітрый, Вікторыя, Данііл, Цімафей і Лізавета. Неаднойчы даводзілася сустракацца з гэтай мнагадзетнай сям’ёй, і кожны раз не пераставаў захапляцца яе згуртаванасцю, цёплымі, вельмі паважлівымі ўзаемаадносінамі дарослых і дзяцей, гатоўнасцю ў любы момант падтрымаць, дапамагчы.
Быць такімі жадалі і самай маладой пары — Аксане і Аляксандру Гінько, якія стварылі сям’ю ў красавіку. Прыкладам для іх і многіх іншых служаць сямейныя саюзы, якія заключылі некалькі дзясяткаў гадоў назад Ванда Баляславаўна і Часлаў Баляслававіч Кісель, Ірына Лявонаўна і Антон Баляслававіч Раманоўскія, Леакадзія Раманаўна і Антон Іванавіч Літвін, Ала Віктараўна і Дзмітрый Аляксандравіч Мігачовы і іншыя сямейныя пары з Чырвонаармейскай і Вакзальнай.
Ім, як і іншым героям мерапрыемства, падарылі свае музычныя падарункі народная эстрадная група “25 плюс-мінус”, а таксама яе салісты Эла Панавас, Вольга Толсцік, Пётр Кароль, Сяргей Казура, Аляксей Конанаў, юныя баяністы дзіцячай школы мастацтваў Дар’я Шэлег, Яна Татарчук, Ягор Карпенка, Аляксандр Іжмайловіч, Аляксей Гамолка і іншыя выканаўцы.
Спадабаліся ўдзельнікам свята паказальныя выступленні супрацоўнікаў раённага аддзялення Дэпартамента аховы і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Дзве гадзіны весялосці, шчырасці і ўспамінаў праляцелі вельмі хутка. Людзі дзякавалі арганізатарам свята за падораную магчымасць адпачыць, парадавацца за работнікаў прадпрыемстваў, суседзяў і знаёмых, за ўсіх, чыё жыццё служыць прыкладам.



12►
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Ветэраны паўстаньня 1863-1864 гг. Фота
Подробнее Унікальныя фотаздымкі паўстанцаў 1863-64 гг. зробленыя ў часы ІІ Рэчы Паспалітай...


