Нарыхтоўваць толькі якасныя кармы
5 чэрвеня ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама правяло семінар-нараду з удзелам кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў па пытаннях корманарыхтоўкі. Пра тое, як гаспадаркі прыступілі да касавіцы траў і што трэба зрабіць для таго, каб правесці яе ў аптымальныя тэрміны, гаварылі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, начальнік райсельгасхарчу А. В. Чарвінскі, яго намеснікі і галоўныя спецыялісты ўпраўлення А. А. Філімонаў, А. Д. Юрынёнак, В. С. Мурза, Я. С. Бяліцкая, ветурач, хімік-таксіколаг райветстанцыі І. П. Казенка і іншыя.
Пра сучасныя падыходы да ўборкі траў, забеспячэнне высокай якасці і пажыўнасці сенажу і сена прысутным расказаў кандыдат ветэрынарных навук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце навукова-вытворчай фірмы “Бі-Вет” С. М. Усаў (на здымку ў цэнтры).
У грамадскім сектары раёна за пяць месяцаў атрымана 17,3 тысячы тон малака (103,1%) і рэалізавана 14,3 тысячы тон (105,4%). Продаж прадукцыі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ўзрос дзякуючы павелічэнню надояў і таварнасці. Але для таго каб выйсці на запланаваныя ў 2015 годзе аб’ёмы вытворчасці малака і мяса, трэба не толькі арганізавана правесці пашавае ўтрыманне жывёлы, але і нарыхтаваць на стойлавы перыяд на ўмоўную галаву жывёлы не менш за 30 цэнтнераў кармавых адзінак. Значныя запасы павінны быць створаны з першага ўкосу траў, якія займаюць 14500 гектараў. Каб атрымаць якасныя кармы, іх уборку неабходна завяршыць не пазней за 25 чэрвеня. Для гэтага ў наяўнасці ёсць 22 КВК-800, 8 КГ-6, 4 “Ягуары”, 47 падборшчыкаў, у тым ліку пяць для ўпакоўкі сенажу, 80 касілак розных мадэляў, 58 грабляў, іншыя машыны і механізмы. Аднак у рабоце задзейнічана далёка не ўся тэхніка, у тым ліку і па прычыне яе няспраўнасці.
Перад кіраўнікамі і спецыялістамі была пастаўлена задача неадкладна прыступаць да касьбы траў і нарыхтоўкі кармоў. Аднак і ў сярэдзіне гэтага тыдня яшчэ не пачалі “зялёнае жніво” ААТ “Блакітныя азёры-агра” і “Парыж-агра”. На лічаных гектарах былі скошаны травы ў ААТ “Янавіца-агра”, “Пастаўскі райаграсэрвіс”. Такое спазненне з уборкай траў вядзе да грубых парушэнняў тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў. А менавіта пра яе захаванне і гаварылася больш за ўсё падчас работы семінара.
Пра тое, калі лепш касіць і ў залежнасці ад гэтага выкарыстоўваць масу на сянаж або сена, было расказана і прадэманстравана на сенажацях ААТ “Камайскі-агра”. Асаблівая ўвага звярталася на захаванне самай прагрэсіўнай тэхналогіі нарыхтоўкі сенажу ва ўпакоўцы. Для гэтага ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра” і “Кураполле-агра” ёсць 5 прэс-падборшчыкаў-абмотчыкаў. Імі трэба нарыхтаваць сёлета каля 11 тысяч тон сенажу ва ўпакоўцы.
У гэтым годзе плануецца закласці 155 тысяч тон правяленай і здробненай масы на сянаж. Каб корм атрымаўся якасным, у абавязковым парадку трэба ачысціць і прадэзінфіцыраваць траншэі, закладваць масу вільготнасцю 55-60% у мінімальна сціслыя тэрміны. Даўжыня здробненых раслін павінна складаць не больш за 3-5 сантыметраў і мець роўны зрэз. Важнейшымі прыёмамі з’яўляюцца кругласутачная трамбоўка, шчыльнае ўкрыццё траншэй.
На семінары гаварылася аб неабходнасці правядзення далейшай аптымізацыі структуры кармавых угоддзяў, найперш за кошт шматгадовых траў, павелічэння ўдзельнай вагі бабовых, у якіх утрымліваецца больш засваяльнага пратэіну. Закранаўся шэраг іншых пытанняў корманарыхтоўкі, атрымання максімальнай колькасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Гэтыя галоўныя кірункі работы сельгаспрадпрыемстваў узяты пад строгі кантроль.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


