Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На сустрэчных курсах

На сустрэчных курсах

“ПМЦ-Паставы” – “Ветразь” (Докшыцы) – 1:3

Амаль тры гады доўжылася зайздросная паспяховая серыя гульняў пастаўчан на сваім полі ў абласным першынстве. Увогуле за чатыры апошнія сезоны каманда ПМЦ з 22 дамашніх сустрэч 18 пераканаўча выйграла, тройчы згуляла ўнічыю і толькі аднойчы, у пачатку жніўня 2012 года, саступіла “Лепельцы” з лікам 1:2. З камандай Докшыц паядынкі пастаўчан заўсёды былі напружанымі, бо яна мае вопытны склад і двух грозных нападаючых, якія ўмеюць дабівацца поспеху падчас імклівых контратак. Такая тактыка і ў пачатку апошняй сустрэчы ледзь не прынесла ім поспех, аднак мяч двойчы ад­біла штанга варот пастаўчан.

У гаспадароў неўзабаве таксама атрымалася некалькі вострых кам­бінацый, але варатар гасцей Міхаіл Каляда згуляў надзейна. У канцоўцы першага тайма госці выйшлі наперад пасля даволі спрэчнага пенальці, хоць перад гэтым глыбоцкі суддзя іх “пашкадаваў”, калі адзін з абаронцаў “Ветразя” згуляў рукой у сваёй штрафной пляцоўцы. Аднак перад самым свістком на перапынак адзін з лепшых у складзе пастаўчан, цэнтральны абаронца Віталь Дубін са штрафнога ўдару аднавіў раўнавагу — 1:1.

У пачатку другога тайма капітан “Ветразя” Аляксандр Палачанін прыгожым ударам галавой зноў вывеў сваю каманду наперад. Пастаўчане паспрабавалі адыграцца, пайшлі вялікімі сіламі наперад. На ход гульні паўплывала тое, што госці згулялі неўзабаве ў адным з эпізодаў груба і нанеслі цяжкую траўму нагі асноўнаму нападаючаму ПМЦ Раману Мядзведзеву. Прама са стадыёна яго прыйшлося адвезці ў бальніцу, наш бамбардзір вымушаны будзе правесці працяглы курс лячэння. У гаспадароў было яшчэ некалькі момантаў адыграцца, але мяч упарта “не хацеў” трапляць у вароты саперніка.

За 5 хвілін да заканчэння сустрэчы пераможную кропку паставіў паўабаронца гасцей Дзяніс Маліноўскі, у якога атрымаўся моцны і дакладны ўдар з далёкай адлегласці. У выніку ў цэлым роўная гульня завяршылася перамогай саперніка. За пастаўчан згулялі Прыходзька, Танана, Жарскі, Дубін, Жылевіч (Міснік), Якаўлеў (Мінгіновіч), Я. Грантоўскі, Карага (к) (Чавусаў), Голубеў (Павініч), Цітовіч, Мядзведзеў (Лысёнак). У гэтым туры каманда Шаркаўшчыны зноў дома прайграла з лікам 1:3 суседзям з Глыбокага. Футбалісты Міёр саступілі 2:4 “Дзвіне-Барсу” з Верхнядзвінска. Лідарам першынства стаў полацкі “Полацкгаз”, які на сваім полі разграміў ФК “Лепель” з лікам 4:1. Чарговым сапернікам пастаўчан сёння, у суботу, 13 чэрвеня,  будзе ФК “Глыбокае”, з якім гульня на гарадскім стадыёне пачнецца ў 16.00. Яшчэ праз тыдзень наша каманда зноў дома памераецца сіламі з лепяльчанамі.

Уладзімір ШЫК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой