Удзельнікам і гасцям ХVІІІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”
Дарагія сябры!
Сардэчна вітаю гасцей і ўдзельнікаў ХVІІІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”!
Адметна, што ў Паставах праходзіць адзінае ў краіне свята народных музыкаў, і з кожным годам гэта ўнікальная з’ява мацнее, сілкуецца з глыбокіх крыніц самабытнага майстэрства. Сёлетні фестываль праходзіць у Год моладзі і па традыцыі збірае лепшыя прафесійныя і аматарскія калектывы з усіх абласцей Беларусі, розных краін свету — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Украіны, Малдовы, Славакіі.
Першы рэспубліканскі фестываль “Іграй, гармонік!” быў праведзены ў Віцебску ў 1987 годзе. А з 1992-га ён трывала «прапісаўся» ў Паставах і праз чатыры гады пачаў праводзіцца ў рангу міжнароднага.
Свята яднае выканаўцаў народнай музыкі, спрыяе захаванню культурнай спадчыны Паазер’я, служыць развіццю аўтэнтычнага мастацтва. Месцам правядзення фестывалю Паставы выбраны невыпадкова. Гісторыя сведчыць пра выдатную выканальніцкую школу цымбалістаў з вёскі Груздава, дзе захаваліся самабытныя дыятанічныя цымбалы.
Пашыраюцца сувязі гарадоў-пабрацімаў, іх у Пастаў ужо 12. У рамках фестывалю адбудзецца падпісанне яшчэ аднаго дагавора аб пабрацімскіх сувязях — з латвійскім горадам Віесітэ. Няхай гэтыя кантакты спрыяюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю бакоў, з’яўленню новых ідэй у культурнай прасторы, а свята папаўняе скарбонку нацыянальнага мастацтва.
Жадаю вам, дарагія сябры, здароўя, выдатнага настрою, натхнення і дабрабыту, плённай працы!
З павагай, Мікалай Шарстнёў,
старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта.
Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці фестывалю!
Віншую вас з адкрыццём ХVIII Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» у горадзе Паставы!
Зноў песенная і гасцінная пастаўская зямля вітае прыхільнікаў народнай музыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі і краін замежжа. Тут збіраюцца аматарскія калектывы і прафесіянальныя артысты — вялікія энтузіясты, апантаныя ідэяй захавання самабытных музычных і песенных традыцый свайго народа.
Фестываль унікальны, непадобны на іншыя. Ужо ў самой назве закладзены яго адметнасць і своеасаблівасць: тут гучыць народная музыка ў выкананні народных інструментаў —– цымбалаў і гармонікаў. Для калектываў гэты творчы форум — магчымасць паказаць свае дасягненні, у святочным настроі прыняць удзел у конкурсных спаборніцтвах, абмеркаваць тэндэнцыі развіцця народнай музычнай культуры, а для майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — прадэманстраваць лепшыя ўзоры твораў народнага мастацтва і сакрэты тэхналогій стварэння вырабаў падчас правядзення майстар-класаў.
Дзякуй усім, хто ўнёс свой вялікі або маленькі ўклад у павышэнне мастацкага ўзроўню фестывалю — для фестывалю ён заўсёды будзе значным. Вялікая падзяка кіраўніцтву Пастаўскага раёна за створаныя ўмовы, гасціннасць і рэалізацыю шматлікіх цікавых творчых праектаў.
Няхай фестываль стане сапраўдным святам народнай мастацкай культуры для ўсіх яго ўдзельнікаў і гледачоў, творчым майстар-класам для музыкантаў і навукоўцаў, упрыгажэннем Пастаўшчыны, прынясе кожнаму радасць сустрэч і добры ўспамін.
Барыс Святлоў,
міністр культуры Рэспублікі Беларусь.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Партызанская вайна ў Беларусі
Подробнее Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і па-беларуску. Цікавасць да публікацыі


