Убачыць дар, развіць яго
Як немагчыма ўявіць рускую народную культуру без балалайкі, украінскую — без трамбіты, венесуэльскую — без куатро, так і беларускую — без цымбалаў. Гэты інструмент — музычны сімвал Беларусі ў цэлым і Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у прыватнасці — не страціў сваёй прывабнасці і сёння. Авалодаць ігрой на інструменце продкаў і захаваць прыгажосць яго аўтэнтычнага гучання мараць і многія жыхары райцэнтра.
Адзін з выкладчыкаў па класе цымбалаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, які дапамагае дзецям увасобіць гэту мару ў рэальнасць, — Галіна Эдуардаўна Барысюк. На працягу 28 гадоў яна дзеліцца са сваімі вучнямі майстэрствам ігры на інструменце, вучыць, каб ён не проста выдаваў гукі, а ажываў ад кожнага дотыку: «смяяўся», «плакаў», «танцаваў»… За гады работы яе вучні не раз станавіліся пераможцамі і лаўрэатамі розных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Ужо неаднойчы пастаўскія цымбалы звінелі ў Пскове, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Смаленску, Кіеве.
— На конкурсах збіраецца прадстаўнічае журы, а для нас вельмі важна пачуць ацэнку прафесіяналаў, зразумець, як мы выглядаем на агульным фоне. На такіх мерапрыемствах часта сустракаю выпускнікоў школы, радуюся іх поспехам. Геаграфія паездак магла б быць і шырэйшай, але, на жаль, не дазваляюць сродкі. Тыя, хто займаецца ў музычных вучылішчах, ездзяць на аналагічныя конкурсы ў розныя еўрапейскія краіны: Францыю, Чэхію, Літву і іншыя, — расказвае Г. Э. Барысюк.
Сярод вучняў Галіны Эдуардаўны пяць стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі. У розны час імі станавіліся лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Яна Пачкоўская, Аляксандра Палкіна, Яна Чалей, Аляксандра Барысюк і Лізавета Глазава. За поспехі сваіх вучняў педагог удастоена звання лаўрэата абласной прэміі за поспехі ў падрыхтоўцы дзяцей і ганаровага звання «Чалавек года Пастаўшчыны». У чым сакрэт поспеху, тлумачыць проста:
— Я люблю сваю работу і ўкладваю ў яе ўсю душу. Нават дома думаю, які музычны твор дам развучваць кожнаму з вучняў. На ўроках стараюся не абмяжоўвацца толькі ігрой на інструменце, імкнуся мець зносіны з дзецьмі. Са свайго вопыту магу сказаць: якім бы таленавітым ні было дзіця, без рэгулярных заняткаў у школе і дома яго дар не зможа развіцца, і лепшым усё роўна будзе той, хто аддае заняткам на інструменце значную частку свайго часу.
Адны вучні Галіны Эдуардаўны, скончыўшы школу мастацтваў, адыходзяць, на змену ім прыходзяць іншыя. Нязменным застаецца тое, што ў кожным новым дзіцяці яна ўмее разгледзець талент і зрабіць усё, каб ён раскрыўся і заззяў усімі гранямі. Некаторыя вучні Г. Э. Барысюк з’яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Сёлета сваё выканальніцкае майстэрства ў конкурсе «Хто каго?» прадэманструе Валерыя Патрушава. Лізавета Глазава і Маргарыта Нікіфаровіч выступяць дуэтам.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Партызанская вайна ў Беларусі
Подробнее Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і па-беларуску. Цікавасць да публікацыі


