Наватар, пакутнік, патрыёт

Зоркі сапраўдных паэтаў не згасаюць. Іх творы нясуць святло, таямнічасць, выклікаюць мноства думак і праз многія дзесяцігоддзі пасля смерці аўтара. Яскравы прыклад — творчасць слыннага сына пастаўскай зямлі, адной з самых адметных постацей у беларускай літаратуры XX стагоддзя Уладзіміра Дубоўкі. 15 ліпеня будзе адзначацца 115-годдзе з дня яго нараджэння, але яго прасякнутыя патрыятызмам і філасофіяй творы і сёння маюць свайго чытача.
Уладзімір Дубоўка, чалавек вялікага таленту і няпростага лёсу, нарадзіўся ў невялікай вёсцы Агароднікі, што за 11 км ад райцэнтра. Менавіта тут, сярод непаўторных краявідаў сваёй малой радзімы, будучы паэт-наватар рабіў першыя крокі ў жыцці і творчасці.
Лёс наканаваў яму шмат адметных падзей — ад радасных да трагічных. Спачатку Дубоўка — арганізатар літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”, паэт-лідар свайго пакалення, які пастаянна знаходзіўся ў цэнтры ўвагі чытачоў і крытыкаў, затым — вязень сталінскага канцлагера, пакутнік, які спазнаў пекла рэпрэсій, зняволення і ссылак. Але, нягледзячы на шматлікія выпрабаванні, ён застаўся патрыётам. Вярнуўшыся пасля дваццаці сямі гадоў зняслаўлення і выгнання, Уладзімір Дубоўка зноў уключыўся ў літаратурнае жыццё 1960-1970 гадоў, напісаў нямала новых твораў і стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных у БССР Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы. Творы нашага земляка вабяць хараством і дасканаласцю мастацкай формы, нечаканымі вобразнымі асацыяцыямі, смелымі эксперыментамі, глыбіннымі сувязямі з літаратурнымі традыцыямі.
Дубоўкам ганарыцца ўся Баларусь, і асабліва яго родная Пастаўшчына. Яго імя носяць дзіцячая бібліятэка ў райцэнтры, адна з гарадскіх вуліц, ладзяцца тэматычныя мерапрыемствы. Вось і нядаўна, напрыканцы мая, завяршыўся конкурс, прысвечаны 115-годдзю вялікага паэта, сярод школьнікаў, якія прадэманстравалі добрае веданне яго творчасці. У бліжэйшы час у супрацоўнікаў дзіцячай бібліятэкі ёсць планы зняць фільм пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі.
Вершы Дубоўкі будуць гучаць і на сённяшнім літаратурным свяце “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла — Беларусь”, якое пачнецца ў 11 гадзін у канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай. Яно таксама падорыць знаёмства з вершамі і іншых пісьменнікаў і паэтаў Пастаўшчыны, а таксама з Докшыц. А малая радзіма натхняла і натхняе многіх аўтараў. Багатую творчую спадчыну пакінулі пасля сябе Алесь Касцень, Ніна Захарэвіч, Слава Ліпень, Леанід Трубач, Аркадзь Нафрановіч, якіх, на жаль, сёння з намі ўжо няма. Працягваюць шчыраваць на паэтычнай ніве Ігар Пракаповіч, Наталія Карнілава, Воля Лісіцкая, Лідзія Стрылец, Марына Кавалёнак і іншыя майстры вершаванага слова.
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Партызанская вайна ў Беларусі
Подробнее Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і па-беларуску. Цікавасць да публікацыі


