На забаву — “Мясцовы час”
Драматычны калектыў Варапаеўскага гарпасялковага Дома культуры “Мясцовы час” звання “народны” пакуль не мае. Але сваімі яркімі і запамінальнымі выступленнямі ён даўно заслужыў сапраўды народную любоў гледачоў.
Калектыў быў створаны ў 1995 годзе, праўда, тады меў іншую назву і іншы склад. У той час яго мастацкім кіраўніком з’яўлялася культработнік Людміла Клімашэўская. У многім дзякуючы яе прафесіяналізму, вялікай любові да сваёй справы спектаклі самадзейных артыстаў сталі папулярнымі сярод гледачоў. Пазней над пастаноўкамі працавала былая дырэктар гарпасялковага Дома культуры Аксана Міхалевіч. Пры ёй тэатралы-аматары сталі прызёрамі абласнога агляду-конкурсу “Далягляды вёскі” .
Сёння “Мясцовы час” аб’ядноўвае 15 варапаеўцаў розных узростаў і прафесій на чале з мастацкім кіраўніком, дырэктарам Варапаеўскага Дома культуры Юліяй Галяш. Сярод удзельнікаў калектыву ёсць і навічкі, і артысты са стажам. У ліку актывістаў — маладыя чыгуначнікі Мікалай Мажэйка і Андрэй Волк, работнікі музычнай школы Вольга Танана і Ірына Козел, прадавец Алена Малатоўнік, машыніст крана завода ЖБВ Ірына Зарэцкая.
У рэпертуары драматычнага аб’яднання — сцэнкі, мініяцюры гумарыстычнага характару, парадыйныя нумары. Нядаўна тэатралы-аматары пачалі работу над пастаноўкай спектакля па матывах п’есы расійскага драматурга Алега Ернева “Загадкавы мужчына”. Яе перакладам на беларускую мову займаецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры Варапаеўскай СШ Мікалай Алегавіч Атрахімовіч, які выдатна праяўляе сябе і на сцэне. Раней на абласным аглядзе-конкурсе самадзейных калектываў сельскай мясцовасці ён атрымаў дыплом за лепшую мужчынскую ролю.
— Мы заўсёды ставім творы на актуальныя тэмы, сапраўды цікавыя гледачу, — расказвала Юлія Галяш. — Ці цяжка аб’яднаць людзей? Зусім не. Гэта наш адпачынак. Мы атрымліваем задавальненне не толькі ад выступленняў, але і ад рэпетыцый. Звычайна збіраемся два разы ў тыдзень, і кожная сустрэча дорыць зарад пазітыву, натхняе на паўсядзённыя клопаты. Цяпер калектыў працуе асабліва рупліва — жадае абараніцца на званне “народны”.
Варапаеўскія артысты — пастаянныя ўдзельнікі пасялковых і раённых мерапрыемстваў, народных свят; пераможцы і прызёры конкурсаў, якія праводзяцца як на Пастаўшчыне, так і за яе межамі. Журы заўсёды высока ацэньвае арыгінальнасць, выдатныя акцёрскае майстэрства, рэжысуру, сцэнарыі пастановак. Нядаўна “Мясцовы час” удзельнічаў у абласным конкурсе драматычных калектываў сельскіх устаноў культуры “Далягляды вёскі”, дзе варапаеўцы паказвалі баладу Аляксея Дударава “Не покидай меня”. Яго вынікі стануць вядомыя ў верасні. Але, як прызнавалася Юлія Галяш, артысты выходзяць на сцэну найперш па эмоцыі.
Юлія — сапраўдны лідар калектыву. У культуры яна працуе больш за 15 гадоў. Скончыла Віцебскае вучылішча мастацтваў і Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Рэжысура”. Па выніках мінулага года атрымала ганаровае званне “Лепшы культработнік Віцебскай вобласці”. Сёлета прызнана Чалавекам года Пастаўшчыны. У гарпасялковым Доме культуры, акрамя драматычнага калектыву, дзейнічаюць эстрадныя і танцавальныя гурткі, аркестр народных інструментаў, аматарскае аб’яднанне “Памяць Сікоры” і іншыя, выконваецца план платных паслуг, ладзяцца яркія мерапрыемствы і забаўляльныя праграмы.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота прадаставіла Юлія Галяш.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Партызанская вайна ў Беларусі
Подробнее Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і па-беларуску. Цікавасць да публікацыі


