Замежныя калектывы-удзельнікі міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»
Вакальны ансамбль “Таміку” Йыхвіскай воласці
ЭСТОНІЯ
Вакальны ансамбль “Таміку” Йыхвіскай воласці
Кіраўнік – Ану Вільдак
Ансамбль “Таміку” аб’ядноўвае ўжо 16 год мужчын і жанчын, якія пры ўсёй сваёй занятасці працай і сямейнымі клопатамі знаходзяць час, каб займацца спевамі на радасць сабе і ўдзячным слухачам. Рэпертуар калектыву складаюць класічныя творы і народныя эстонскія песні. Ансамбль паспяхова выступаў на шматлікіх святах і фестывалях як у роднай Эстоніі, так і за мяжой. Вакалісты пастаянна ўдасканальваюць сваё выканальніцкае майстэрства, запісалі тры музычныя альбомы.
УКРАІНА
Народны ансамбль песні “Берагіня”
Херсонскага абласнога Палаца культуры
Кіраўнік – Мікалай Лагвіноўскі

Народны ансамбль песні “Берагіня” Херсонскага абласнога Палаца культуры
Народны ансамбль песні “Берагіня” Херсонскага абласнога Палаца культуры быў створаны ў 1996г. У 2001г. за значны ўклад у справу зберажэння народных традыцый, развіццё народнай культуры і высокі выканальніцкі ўзровень калектыў атрымаў ганаровае званне “народны”. У яго рэпертуары — аўтэнтычны фальклор, украінскія народныя песні, аўтарскія творы.
Ансамбль з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам шматлікіх абласных, усеўкраінскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выязджаў з канцэртамі ў Расію і Польшчу. У 2014г. на Міжнародным фестывалі “Сарочынскі ярмарак” стаў уладальнікам Гран-пры.
Кіраўнік Мікалай Андрэевіч Лагвіноўскі, адданы сваёй справе таленавіты музыкант і ўважлівы настаўнік, прафесійна ставіцца да ўдасканалення выканальніцкага майстэрства песеннага калектыву.
РАСІЯ
Квартэт балалаечнікаў “Sitenno” Дома культуры “Пушкіна”,
г. Пушкіна Маскоўскай вобласці
Квартэт, з незвычайнай назвай “Sitenno”, што азначае па-японску “Чатыры класных хлопца”, створаны ў 2013г., адрадзіўшы традыцыі калектыву такога ж складу, які існаваў ў канцы ХІХ ст. пад кіраўніцтвам славутага балалаечніка-віртуоза В. В. Андрэева. Яго крэда – дастойна прадставіць гэты інструмент, раскрываючы па-новаму яго магчымасцямі вядомыя музычныя вобразы, надаць асаблівы каларыт класічным і эстрадным творам. Сюрпрызам для слухачоў з’яўляюцца выкарыстанне ў ансамблі шумавых інструментаў, арыгінальных пілы са смыкам, “трубы” і іншага, што дапамагае разнастайна ўпрыгожыць выкананне.
Музычны калектыў паспяхова выступаў у розных гарадах і рэгіёнах Расіі, у якасці спецыяльнага госця ўдзельнічаў у шматлікіх фестывалях і конкурсах. У 2013г. квартэт балалаечнікаў стаў лаўрэатам першай прэміі Усерасійскага конкурсу аркестраў і ансамбляў імя М. М. Калініна у Санкт-Пецярбургу.
ЛІТВА
Дуэт гарманістаў Малетайскага цэнтра культуры
Мастацкі кіраўнік – Юозас Кестуціс Кузміцкас
Дуэт гарманістаў Малецкага цэнтра культуры
Дуэт гарманістаў цэнтра культуры г. Малетай існуе ўжо 30 гадоў. Мастацкі кіраўнік — Юозас Кестуціс Кузміцкас. Дуэт актыўна папулярызуе народную музычную культуру Літвы, з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, выступаў на канцэртных пляцоўках Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Эстоніі. У 2012-2013 гг. гарманісты прадстаўлялі Літву на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Зоры над Дняпром”, які праводзіцца ў Беларусі — г. Рагачове.
Кіраўнік — таленавіты музыкант Юозас Кестуціс Кузміцкас з’яўляецца ініцыятарам правядзення ў г. Малетай Міжнароднага свята народнай музыкі “Дуэты гарманістаў”. Гэта культурная імпрэза збірае аматараў народнай музыкі з многіх краін свету.
ЛАТВІЯ
Ансамбль народных музычных інструментаў “Узулені”
Азалмуйжскай воласці Рэзэкнянскага края
Кіраўнік – Марыя Андзіна
Рэпертуар ансамбля грунтуецца на латгальскім і латышскім музычным фальклоры, старадаўніх песнях. Музыканты імкнуцца зберагаць традыцыі выканальніцтва на народных інструментах і перадаваць іх сваім паслядоўнікам. Кіраўнік — Марыя Андзіна.
Калектыў актыўна ўдзельнічае ў конкурсах і фестывалях народнай музыкі, песні і танца ў Латвіі. Выязджаў у Бельгію, Літву, Чэхію, Эстонію і іншыя краіны. Значнай падзеяй у жыцці ансамбля стала запрашэнне на Міжнародны фестываль фальклору “Baltica”. Аптымістычны настрой і гарэзлівасць удзельнікаў калектыву ніколі не пакідаюць абыякавымі гледачоў.
РАСІЯ
Тэатр песні і танца Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў
Хармайстар – Тамара Чарняева,
балетмайстры – Раман Дасюкоў, Любоў Дарафеева
Тэатр песні і танца створаны ў 1991г. з ліку студэнтаў факультэта мастацтваў інстытута. У рэпертуары гэтага яркага і самабытнага калектыву – песні і танцы многіх народаў неабсяжнай Расіі, але асноўны напрамак яго творчасці – рускія песні і танцы з іх багатым каларытам і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Маладыя смаляны паказалі сваё майстэрства на розных усерасійскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Студэнцкі калектыў – лаўрэат фестывалю “Салют Перамогі” у г. Уладзіміры, лаўрэат І ступені рэгіянальнага фестывалю-конкурсу “Зберагаем спадчыну Расіі” у г. Арле, уладальнік Гран-пры ХІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Квітка на камені” у г. Камянец-Падольскі ва Укране. З вялікім поспехам тэатр песні і танца выступаў у Бельгіі, Галандыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Францыі. Калектыў атрымаў І месца на VІ міжнародным конкурсе выканаўцаў народнай песні і танца ў Германіі, званне лаўрэта міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Балгарыі, Гран-пры ХХХІІ-га міжнароднага фестывалю фальклору ў Італіі.
Штогод ансамбль дае больш за 60 канцэртаў на сваёй радзіме, сярод якіх нямала шэфскіх. Калектыў узнагароджаны Прэміяй Цэнтральнага Федэральнага округа ў галіне літаратуры і мастацтва ў намінацыі “За зберажэнне і развіццё народнай творчасці”.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Партызанская вайна ў Беларусі
Подробнее Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і па-беларуску. Цікавасць да публікацыі


