Грацыёзныя «Непаседы»
Немагчыма ўзгадаць хоць адно мерапрыемства, у якім бы ні прымаў удзелу танцавальны калектыў «Непаседы» раённага цэнтра дзяцей і моладзі. І гэта той унікальны выпадак, калі якасць не замяняецца колькасцю: кожнае выступленне юных артыстаў не проста танец, а сапраўдны міні-спектакль з захапляльным сюжэтам.
Cпасцігаць асновы ўніверсальнай мовы чалавецтва — танца — пастаўскім школьнікам вось ужо больш за чвэрць стагоддзя дапамагае педагог дадатковай адукацыі па харэаграфіі Валянціна Савельеўна Бахановіч. Дзякуючы ёй не адно пакаленне дзяўчынак і хлопчыкаў навучылася артыстызму і грацыёзным рухам, здольным без слоў перадаць пачуцці і эмоцыі. Ёсць сярод яе выхаванцаў і тыя, хто абраў сваёй прафесіяй харэаграфію.
Зараз у Валянціны Савельеўны займаецца 60 чалавек. Дзеці падзелены па ўзросце на малодшую, сярэднюю і старэйшую групы. Як правіла, у кожнай з іх свой рэпертуар, аднак самыя эфектныя і відовішчныя нумары, на думку педагога, атрымліваюцца пры пастаноўцы танцавальнага нумара, у якім удзельнічаюць усе ўзроставыя катэгорыі. І такіх нумароў з кожным годам становіцца ўсё больш.
У сярэднім за год В. С. Бахановіч з кожнай групай развучвае па чатыры танцавальныя кампазіцыі. Кожная з іх — унікальная: педагог не проста займаецца пастаноўкай нумароў, а сама складае сюжэт, прадумвае ўсе дэталі сцэнічных вобразаў.
— Падчас вучобы ў Магілёўскім культасветвучылішчы нам неабходна было інсцэніраваць песню так, каб праглядаўся сюжэт. Як і ў літаратурным творы, у ім павінны былі быць завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя і развязка. Гэтыя навыкі мне вельмі спатрэбіліся ў прафесіі, — расказвае В. С. Бахановіч. — Зараз, калі чую песню, вобраз пастаноўкі нараджаецца сам па сабе. Застаецца толькі прадумаць касцюмы. Яны ў танцы не менш важныя, чым самі рухі, паколькі ствараюць неабходны візуальны эфект.
Рэпертуар у танцавальнага калектыву «Непаседы» вельмі разнастайны. Ён складаецца з народных, класічных, эстрадных, бальных, сюжэтных, характарных танцаў і сучаснай харэаграфіі. І калі маленькія ўдзельнікі калектыву могуць узяць гледачоў харызмай і непасрэднасцю, то для старэйшых галоўнае — тэхніка і сінхроннасць рухаў. Над імі яны працуюць па 8-10 гадзін у тыдзень. Узнагарода за настойлівасць і цярпенне — шчырыя апладысменты гледачоў, а ў конкурсах — яшчэ і высокая ацэнка журы. Менавіта такой яна была і на апошнім з іх — раённым фестывалі-аглядзе харэаграфічнага мастацтва «Танцавальны мікс». На ім «Непаседы» занялі два першыя і два другія месцы.
Валянціна Савельеўна ўпэўнена, што танцавальныя нумары маглі б быць яшчэ больш яркімі, відовішчнымі і запамінальнымі, калі б у іх калектыве не адчувалася недахопу хлопчыкаў старэйшага школьнага ўзросту.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Партызанская вайна ў Беларусі
Подробнее Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і па-беларуску. Цікавасць да публікацыі


