Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ганарыцца бацькам і сустрэчамі

Ганарыцца бацькам і сустрэчамі

У Паставах Паўла Пятровіча Рагіню найперш ведаюць як ваеннага дырыжора, кіраўніка народнага хору ветэранаў працы, з якім непарыўна звязаны апошнія пятнаццаць гадоў яго жыцця. У больш вузкім коле музыканты-прафесіяналы з вялікай павагай гавораць пра Паўла Пятровіча і як пра сына вядомага скрыпача, аднаго з кіраўнікоў слыннага  Груздаўскага цымбальнага аркестра Пятра Пятровіча Рагіні.

—  Гэты калектыў на працягу многіх гадоў радаваў і здзіўляў сваімі самабытнымі выступленнямі не толькі жыхароў Беларусі, — расказваў Павел Пятровіч Рагіня. — Вялікім прызнаннем сапраўднай народнай творчасці вяскоўцаў стала тое, што груздаўскія музыкі Іван Іосіфавіч Мацкевіч, Уладзімір Фёдаравіч Кавалеўскі, Станіслаў Пятровіч Мелец, Уладзімір Ануфрыевіч Крывенькі, Нестар Пятровіч Падгайскі, мой бацька Пётр Пятровіч і іншыя былі ўдзельнікамі I Рэспубліканскага фестывалю народнай музыкі “Іграй, гармонік!”, які праходзіў у 1987 годзе ў Віцебску. Тады адбылася першая сустрэча груздаўцаў з народным артыстам Беларусі Міхаілам Антонавічам Казінцом. Кажуць, што далейшыя выступленні пастаўчан аказалі моцны ўплыў на арганізатараў фестывалю, таму наш горад і быў  выбраны месцам пастаяннага правядзення творчага спаборніцтва самадзейных музычных калектываў розных краін.

На вялікі жаль, Пятра Пятро­віча не стала за два гады да таго, як фестываль атрымаў пастаянную “прапіску” на Пастаўшчыне. Але справа, якую прадаўжаў ён і якую падхапілі маладыя таленавітыя пераемнікі музычных традыцый, жыве і па сённяшні дзень. Не развіталіся з музыкай і два сыны Пятра Пятровіча. Абодва з’яўляліся дырыжорамі ваенных аркестраў. За час праходжання службы ў іх было шмат розных выступленняў, сустрэч з цікавымі, знакамітымі людзь­мі, але ў памяці да драбніц назаўсёды засталіся прыезды да бацькоў у Паставы. Пётр Пятровіч вельмі ўхваляў прафесійны выбар сыноў, іх захопленасць сур’ёзнай музыкай. Сабраўшыся разам, Рагіні аддавалі перавагу народным, у тым ліку мясцовым, мелодыям. Бацька браў у рукі скрыпку, Павел і яго брат Георгій  ігралі на баяне і дудцы. Ды настолькі прыгожа, шчыра, што аднойчы сямейнае трыо нават запрасілі  для выступлення на рэспубліканскім тэлебачанні.

Павел Пятровіч ганарыцца і тым, што ў канцы 70-ых гадоў разам з братам іграў у сімфанічным аркестры Маладзечанскага музычнага вучылішча, дзе ў   якасці дырыжора аркестра праходзіў стажыроўку будучы народны артыст Беларусі, прафесар, нязменны старшыня журы фестывалю Міхаіл Антонавіч Казінец. Сустрэчы з мэтрам музыкі працягваюцца і цяпер. Яны акрыляюць, надаюць упэўненасці ў рабоце з самадзейнымі спевакамі народнага хору ветэранаў працы.

Тэкст і фота

Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой