Мы перажылі страшнае
Семдзесят чатыры гады мінула, а першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, сведкам якіх я быў, помняцца да драбніц, хоць і было мне тады каля васьмі гадоў. Жылі мы ў вёсцы Збрадовічы Полацкага раёна. Ранкам у гадзін дзевяць-дзесяць ці то 23, ці то 24 чэрвеня пачулі, як равуць маторы самалётаў, а потым пачалася страляніна. Убачылі двухматорны бамбардзіроўшчык з чырвонымі зоркамі. Яго дагнаў нямецкі знішчальнік і падбіў. Самалёт задыміўся і ўпаў на невялікае льняное поле. Гэты ж знішчальнік падбіў і другі наш самалёт, які ўпаў на некалькі кіламетраў далей.
Жыхары нашай вёскі, малыя і старыя, пабеглі да ўпаўшага самалёта. Карціна была страшная: малады лётчык ляжаў нежывы. Парашут быў пагашаны, прастрэлены, а лётчык атрымаў смяротную траўму ў жывот. Целы яшчэ двух дагаралі ў самалёце…
Неўзабаве пад’ехала “Эмка”. З машыны выйшаў ваенны. Ён забраў дакументы забітага лётчыка, сказаў, што яго ведаў, бо быў інструктарам па лётна-баявой падрыхтоўцы ў вучылішчы. Праз гадзіну-дзве з’явіліся нашы знішчальнікі, зрабілі некалькі кругоў і паляцелі. Забітага пілота пагрузілі на павозку, накрылі парашутам і пахавалі з ваеннымі ўшанаваннямі воддаль дарогі, пад сасной на вясковых могілках. Маёр даў указанне зачасаць дрэва і напісаць прозвішча і імя лётчыка.
Наша мясцовасць была акупіравана 25 ці 26 чэрвеня. Пачаліся расстрэлы, немцы і паліцаі забівалі або зажыва палілі людзей, знішчалі ўсё навокал. Многія з нашай вялікай радні загінулі. Маміна сястра і пляменніца з дзецьмі па прозвішчы Зінькевіч расстраляны фашыстамі і паліцаямі ў балоцістым месцы Застрасценне Полацкага раёна. У адной магіле ляжаць Станіслаў і Браніслава Зінькевічы, іх дачка Франя Дворнікава і яе два маленькія сыны, Мальвіна Рэйер з дачкой, нашы аднавяскоўкі дачка і маці Лазоўскія. Фактычна ўся сям’я Зінькевіч перастала існаваць. Яшчэ два іх сыны Анатоль і Іван загінулі ў першыя дні вайны. Дзе яны пахаваны, невядома да гэтай пары. Браты маёй маці Станіслаў і Мадэст Рэйеры загінулі на фронце. Па некаторых звестках, Станіслаў — у Літве, Мадэст — ва Усходняй Прусіі. Мы выжылі цудам, але перажылі страшнае.
Пасля блакады 1943 года людзей з навакольных вёсак сагналі ў вёску Святлічышча недалёка ад станцыі Гараны, дзе быў нямецкі гарнізон. Голад, холад, хваробы. Жылі ў хлявах, лазнях, за калючым дротам, пухлі з голаду. У гэтым гарнізоне перафарміроўвалі нямецкія часці. Нас, дзяцей, прымушалі выконваць для акупантаў розныя гаспадарчыя работы, рамантаваць дарогі. У пачатку сакавіка тых, хто быў мацнейшы, пачалі вывозіць у Германію і Прыбалтыку. Брат маёй маці Мадэст трапіў да баўэра ў мястэчка Турмонт у Літве. Аслабленых пагрузілі ў машыну і вывезлі ў Полацк. Жылі ў нейкай цаглянай пабудове з голымі сценамі, ад тыфу і іншых хвароб паміралі дзясяткамі. Мама выжыла, мы з сястрой Аляй не захварэлі. Праз некаторы час умовы сталі трохі лепшымі: спалі па некалькі чалавек на ложках, але і вашывасць была. Тых, хто ачуняў пасля гэтага кашмару, пагрузілі на падводы, павезлі ў пасёлак Грамошча Полацкага раёна. Там жылося крыху лепш, давалі нават трохі аржаной мукі, з якой мы рабілі квас і што-небудзь паесці. Дзякуючы гэтаму і выжылі.
Другога ліпеня 1944 года ўсіх, хто знаходзіўся ў гэтай зоне (каля двухсот чалавек), немцы сагналі да будынка былой сярэдняй школы і паведамілі, што ночу забілі двух вартавых. Далі тры мінуты, каб указалі на тых, хто мае сувязь з партызанамі, паставілі варту, кулямёты. Я пачуў, як паліцаі гаварылі між сабой, што будзе цікава паглядзець, як паляцяць чарапы. Але ў гэты час пад’ехала легкавая машына з афіцэрамі. Адзін з іх дастаў з папкі ліст паперы і на рускай мове зачытаў паведамленне пра тое, што абвінавачванне з нас здымаецца, і даў загад разыходзіцца. Як высветлілася потым, немцы ўжо трапілі ў акружэнне, і камандаванне перадавых часцей Савецкай Арміі прад’явіла ім ультыматум: у выпадку нашага расстрэлу ў палон іх браць не будуць, а знішчаць усіх. Вызваленне прыйшло 4 ліпеня 1944 года.
Пасля гэтых падзей дабраліся да сваёй вёскі. Усё было знішчана. Тое, што прыхавалі, закапалі ў зямлю, нехта знайшоў і забраў. Засталіся ні з чым. З навакольных вёсак не спалілі толькі Святлічышча, дзе размяшчаўся нямецкі гарнізон. Там некаторы час мы і жылі. Галадалі, дакументаў не мелі, не ведалі, што будзе далей. Старшыня мясцовага сельскага Савета выдаў нашай маці даведку і параіў прабірацца ў Заходнюю Беларусь, бо інакш прападзе разам з дзецьмі. У Глыбокім жылі далёкія сваякі. Дабіраліся да іх цяжка, рознымі шляхамі. Нейкі час пажылі там, але ж хто будзе нас траіх карміць? І цесна было. Пайшлі шукаць свой хлеб: калі хто даваў за ежу і дах над галавой якую работу, там і спыняліся. У 1949 годзе нас прынялі ў калгас. І пачалося ўжо іншае жыццё.
Можа, хто прачытае мае ўспаміны (хоць і не зусім паслядоўныя — уплывае ўзрост) і ўспомніць падзеі, пра якія расказаў, падзеліцца тым, што ведае. Мой хатні тэлефон 5-75-23, маб. 895-02-08. Іван Ігнацьевіч Мардвін.
І. МАРДВІН, в. Куніцкія,
Казлоўшчынскі сельсавет.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Без шума и газов. МАЗ выпустил первый электрогрузовик
Подробнее Минский автозавод разработал первый в истории страны электрогрузовик. Создавали его для работы в городских условиях: ездит трак практически бесшумно и не выделяет угарных газов. Новинка показана в


