З парада тэхнікі — у поле

Мікалай Іванавіч Чашун.
9 мая на ўрачыстасцях у Паставах, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, быў арганізаваны паказ сельскагаспадарчай, дарожнай і іншай айчыннай спецыяльнай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца ў розных галінах вытворчасці і сацыяльнай сферы раёна. Адкрываў парад дасягненняў машынабудавання Беларусі механізатар ААТ “Хацілы-агра” Мікалай Іванавіч Чашун. Вясной ён атрымаў энерганасычаны “Беларус-3522”, які ў ліку васьмі іншых машын сёлета набыла гаспадарка.
— За 25 гадоў работы ў сельгаспрадпрыемстве працаваў на розных трактарах і зернеўборачных камбайнах, — расказваў М. І. Чашун. — Новы МТЗ магутнасцю 355 конскіх сіл вызначаецца не толькі энерганасычанасцю, шматфункцыянальным выкарыстаннем прычапных і навясных машын і абсталявання, але і павышанай камфортнасцю. Уражваюць габарыты трактара. Таму з вялікім задавальненнем праехаў па плошчы, бо людзям, нават далёкім ад тэхнікі, было на што паглядзець.
З парада Мікалай Іванавіч адразу накіраваўся ў поле, дзе яшчэ вялася яравая сяўба. З абеду паспеў апрацаваць каля двух дзясяткаў гектараў глебы, а ўсяго сёлетняй вясной на КЧ-5,1 падрыхтаваў яе амаль на 800 гектарах.
Тое, што Мікалаю Іванавічу быў аказаны гонар прадэманстраваць на парадзе новую тэхніку, якая папаўняе машынна-трактарныя паркі сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны, стала заслужанай ацэнкай яго працы. За чвэрць стагоддзя механізатар дасканала навучыўся выконваць практычна ўсе работы ў полі. Выдатна зарэкамендаваў сябе на падрыхтоўцы глебы, касьбе траў, уборцы зерневых і зернебабовых. Яго можна бачыць і на ўборцы бульбы, зяблевым ворыве і іншых участках. Цяпер М. І. Чашун завяршае падрыхтоўку кормаўборачнай тэхнікі, каб у бліжэйшы час на МТЗ-82 з “Дыска” прыступіць да касьбы траў.
Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Неизвестный и забытый памятник Всемирного наследия в Беларуси - Дуга Струве
Подробнее Дуга Струве (Русско-Скандинавская дуга) - это цепь (сеть из 265) триангуляционных пунктов, протянувшаяся на 2820 км по территории десяти европейских стран, построенная в период с 1816 по 1855 год и


