Перамога — лепшы падарунак да свята
Для трэнера няма лепшай узнагароды, чым перамогі і поспехі яго выхаванцаў. Трэнеру Пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Генадзю Генадзьевічу Савосіну яго выхаванцы напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту — зрабілі адразу два падарункі: адна каманда валейбалістаў заняла другое месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах, другая стала пераможцай першынства вобласці.
У фінальным туры рэспубліканскіх спаборніцтваў па валейболе сярод юнакоў 2002—2003 гадоў нараджэння, якія праходзілі ў Барысаве, пастаўчане сталі другімі. Абыграўшы мінчан з лікам 2:1 і барысаўчан 3:0, наша каманда ў вырашальнай сустрэчы саступіла зборнай Гродзенскай вобласці з лікам 1:2. На працягу ўсіх спаборніцтваў абедзве каманды гулялі на роўных, і толькі шчаслівая выпадковасць дазволіла гродзенцам заняць першую прыступку п’едэстала. За другое месца каманда Пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ўзнагароджана кубкам, медалямі і граматамі. Акрамя гэтага, кожны ігрок атрымаў спартыўную майку ад рэспубліканскай федэрацыі валейбола.
Камандзе, у склад якой уваходзяць валейбалісты 2000—2001 гадоў нараджэння, пашанцавала больш. У першынстве вобласці, якое праходзіла ў Віцебску, нашы спартсмены, не прайграўшы ніводнага матча, занялі першае месца. Каманды з Шуміліна, Верхнядзвінска і Оршы пастаўчане абыгралі з лікам 1:2, а віцебскую і наваполацкую — 0:2.
— Хлопцы праявілі вялікую волю да перамогі. У трэцяй, вырашальнай, партыі мы прайгравалі Верхнядзвінску 8:12, і толькі сіла волі і поўная самааддача дазволілі апярэдзіць сапернікаў з лікам 15:13. Падобная сітуацыя склалася і з камандай з Оршы, якая вяла 13:10, але ў выніку прайграла трэцюю партыю з лікам 13:15, — расказвае пра барацьбу на валейбольнай пляцоўцы Г. Г. Савосін. — Каманда ўзнагароджана кубкам, граматамі і медалямі.
У пачатку чэрвеня на базе ФАКа пройдуць тыднёвыя трэніровачныя зборы. Іх мэта — сфарміраваць каманду з лепшых валейбалістаў вобласці, якая 15 чэрвеня прыме ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, якая будзе праходзіць у Жлобіне.
У свой час Генадзь Генадзьевіч Савосін і сам тры гады займаўся валейболам у Пастаўскай спартшколе. Стаць яе выхаванцам было прэстыжна, паколькі жадаючых займацца было шмат, а спартыўная база не была такой развітай, як зараз. У старэйшых класах з-за фізічных параметраў (невысокага росту) не вытрымаў канкурэнцыі і не трапіў у склад каманды. Але нават гэта не адбіла жадання трэніравацца. Разам з іншымі хлопцамі гуляў у валейбол у двары сярэдняй школы № 2, дзе настаўнік фізкультуры Леанід Сцяпанавіч Жук спецыяльна для іх нацягваў сетку.
Паступаць у Мінскі інстытут фізкультуры адразу пасля школы Генадзь Савосін не адважыўся і падаў дакументы ў мясцовае ПТВ. Пасля яго — у Вышэйшае ваеннае вучылішча радыёэлектронікі супрацьпаветранай абароны ў г. Вюльнюсе. Адвучыўся паўтара года і зразумеў — гэта не яго, тым больш што цяга да спорту станавілася ўсё мацнейшай. Адслужыўшы тэрміновую службу ў арміі, вярнуўся ў Паставы і ўладкаваўся выкладчыкам фізкультуры ў цяперашні каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, паралельна паступіў на завочны факультэт Віцебскага педінстытута на спецыяльнасць «Фізвыхаванне». Праз нейкі час уладкаваўся трэнерам па валейболе ў спартыўную школу, і ўжо на трэцім годзе работы яго падапечныя 1977 года нараджэння выйгралі першынство вобласці, а ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сталі другімі.
З 1992 па 2000 гады Генадзь Генадзьевіч быў трэнерам па валейболе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву № 4 г. Віцебска. Пад яго кіраўніцтвам каманда юнакоў 1979 года нараджэння двойчы станавілася чэмпіёнам першынства Беларусі па валейболе, сем чалавек з гэтай каманды ўваходзілі ў склад зборнай рэспублікі. А каманда валейбалістаў 1983 года нараджэння двойчы займала другое месца ў рэспубліканскім першынстве.
Пятнаццаць гадоў таму вярнуўся на малую радзіму. У 2010 годзе яго каманда стала прызёрам першынства Рэспублікі Беларусь сярод 76 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Хочацца верыць, што трэнера і яго выхаванцаў наперадзе чакаюць не менш значныя перамогі.
Акрамя валейбола, Генадзь Генадзьевіч захапляецца бодзібілдынгам. Трэніроўкі па гэтым відзе спорту вельмі разнастайныя. Гэта і заняткі ў спартзале, і аэробныя нагрузкі.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Неизвестный и забытый памятник Всемирного наследия в Беларуси - Дуга Струве
Подробнее Дуга Струве (Русско-Скандинавская дуга) - это цепь (сеть из 265) триангуляционных пунктов, протянувшаяся на 2820 км по территории десяти европейских стран, построенная в период с 1816 по 1855 год и


