“Наша ідэалогія — здаровая нацыя”
Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырыным.
— Аляксандр Яўгенавіч, што ўяўляюць сабой фізкультура і спорт у нашым раёне?
— Гэта сфарміраваная галіна з матэрыяльна-тэхнічным і кадравым патэнцыялам, сістэмай спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых устаноў, арганізацый і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Іх дзейнасць ажыццяўляецца па наступных кірунках: прапаганда здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры і спорту; далучэнне навучэнцаў, моладзі, сельскага і гарадскога насельніцтва, калектываў прадпрыемстваў і арганізацый да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам; спартыўна-масавая і культурна-аздараўленчая работа па месцы жыхарства; падрыхтоўка спартыўнага рэзерву ў спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установе “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Паставы”.
Аналіз кадравага складу спецыялістаў у сферы фізічнай культуры сведчыць аб наяўнасці патэнцыяльных магчымасцей для якаснага ажыццяўлення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.
— Раскажыце, калі ласка, як яна праводзіцца ў школах?
— Для папулярызацыі здаровага ладу жыцця ва ўстановах адукацыі раёна працуюць спартыўныя секцыі, праводзяцца дні здароўя і тыдні спорту, таварыскія сустрэчы па гульнявых відах спорту, спартландыі. А з мэтай прыцягнення навучэнцаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, умацавання здароўя, павышэння іх фізічнай падрыхтоўкі на працягу навучальнага года праходзяць раённыя спаборніцтвы па розных відах спорту ў рамках абласной спартакіяды школьнікаў. Лідарамі раённай спартакіяды з’яўляюцца каманды гімназіі, СШ №№ 2, 4, Старадворскай базавай і Навасёлкаўскай сярэдняй школ.
— А якія вынікі пастаўчане паказваюць на абласных спаборніцтвах?
— Спартсмены вышэйпамянёных школ у складзе зборнай каманды раёна актыўна выступаюць і на абласных спаборніцтвах. Варта адзначыць станоўчую дынаміку ўдзелу пастаўчан у трэцім (абласным) этапе спартакіяды. На спаборніцтвах па летнім мнагабор’і “Здароўе” (трэнеры — А. Л. Вавінскі і С. Г. Зямчонак) сёлета нашы навучэнцы занялі другое месца, па летнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны” (трэнер — А. Л. Вавінскі) — трэцяе. А вось на абласных спаборніцтвах па плаванні “Фестываль плавання “Залатая рыбка” на прызы Аляксандры Герасімені” (трэнер — А. А. Бучнеў) каманда Пастаўскага раёна заняла першае месца, на першынстве вобласці па шашках сярод устаноў дадатковай адукацыі (трэнер — І. П. Троцкі) — трэцяе.
І апошняя навіна: каманда хлопчыкаў 2003—2004 гадоў нараджэння прадстаўляла Віцебскую вобласць на Спартакіядзе Саюзнай дзяржавы для дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” і заняла 5-ае месца (трэнер — В. Г. Грантоўскі).
Прыемна адзначыць, што настаўнікі фізічнай культуры і здароўя прымаюць удзел і ў разнастайных конкурсах спартыўнай накіраванасці. У прыватнасці, у мінулым годзе ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола і комплекснага фізкультурна-спартыўнага мерапрыемства “Гадзіна футбола” настаўніца фізічнай культуры і здароўя СШ №3 Н. В. Касцень была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені Беларускай федэрацыяй футбола і грашовай прэміяй.
— Што скажаце пра дзейнасць дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы?
— Ёй належыць значная роля ў фізічным развіцці падрастаючага пакалення, умацаванні здароўя і падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву. Дзейнасць установы пад кіраўніцтвам П. А. Вавінскага накіравана на забеспячэнне навучальна-трэніровачнага працэсу, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства навучэнцаў раёна.
Каманды ДЮСШ па валейболе ўдзельнічаюць ва ўсіх планавых спартыўных спаборніцтвах вобласці і краіны і займаюць прызавыя месцы, у тым ліку заваявалі першае месца на рэспубліканскім турніры па валейболе, два першыя месцы на першынстве вобласці, другое — на чэмпіянаце Беларусі ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай лізе (трэнеры — Г. Г. Савосін, С. У. Чымбург).
— А як масы далучаюцца да фізкультуры і спорту?
— Фізічная культура і спорт у нашай краіне пастаўлены на ўзровень дзяржаўнай палітыкі, і пра іх развіццё, у тым ліку і масавай фізічнай культуры, Прэзідэнт краіны гаварыў у сваім штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, з якім ён выступіў 29 красавіка.
Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод насельніцтва па месцы жыхарства ўскладзена на Пастаўскі фізкультурна-аздараўленчы клуб (дырэктар — С. У. Чымбург). Яго дзейнасць накіравана на ўкараненне здаровага ладу жыцця, далучэнне насельніцтва да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам. У мінулым годзе па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў намінацыі “Раённыя (сельскія) фізкультурна-аздараўленчыя спартыўныя цэнтры” Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб заняў першае месца.
Актыўны ўдзел у спартыўным жыцці раёна прымае маладзёжны ваенна-спартыўны клуб “Азімут” (кіраўнік — С. Г. Сядых). Яго спартсмены ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па шатакан каратэ-до і нязменна займаюць прызавыя месцы ў розных узроставых катэгорыях.
— Аляксандр Яўгенавіч, сёння — свята спартыўных людзей. Вашы пажаданні з гэтай нагоды…
— Наша ідэалогія — здаровая нацыя. На гэта працуюць настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры. Сведчанне таму — спаборніцтвы, турніры і чэмпіянаты, дасягненні вялікай арміі спартсменаў. Шчыра віншую ўсіх, хто мае дачыненне да малога і вялікага спорту, а таксама тых, для каго здаровы лад жыцця — галоўны арыенцір, і жадаю аптымізму, мэтанакіраванасці, новых перамог.
Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Неизвестный и забытый памятник Всемирного наследия в Беларуси - Дуга Струве
Подробнее Дуга Струве (Русско-Скандинавская дуга) - это цепь (сеть из 265) триангуляционных пунктов, протянувшаяся на 2820 км по территории десяти европейских стран, построенная в период с 1816 по 1855 год и


